Вацлаў Аношка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
запыт на крыніцу
Няма апісаньня зьменаў
Радок 33: Радок 33:
[[Катэгорыя:Беларускія рэлігійныя дзеячы]]
[[Катэгорыя:Беларускія рэлігійныя дзеячы]]
[[Катэгорыя:Беларуская грэка-каталіцкая царква]]
[[Катэгорыя:Беларуская грэка-каталіцкая царква]]
[[Катэгорыя:Каталіцкая царква на Беларусі]]
[[Катэгорыя:Памерлі 8 лютага]]
[[Катэгорыя:Памерлі 8 лютага]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1966 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1966 годзе]]

Вэрсія ад 21:56, 9 сьнежня 2011

Вацлаў Аношка

Вацлаў Аношка, Вячаслаў Аношка (1899, Магілёўшчына — 18 лютага 1966, Рабэрцін, Польшча) — беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду.

Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча).

Высьвячаны 1 лістапада 1924. Напачату працаваў вікарыем ў рыма-каталіцкай парафіі ў Ляхавічах Баранавіцкага павету. Зацікавіўся справай адраджэньня Уніі і прыняў усходні абрад.

З 1926 году служыў парахам уніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў Альпені каля Давыд-Гарадка, куды шматразова прыязджаў дапамагаць і прапаведаваць ягоны сябар — беларускі каталіцкі сьвятар Пётар Татарыновіч. Асабіста жыў вельмі сьціпла, а часам нават бедна — усё імкнуўся аддаць людзям і, асабліва, дзецям[Крыніца?]. У Альпені пабудаваў капліцу сьв. Язафата, арганізаваў сялянаў на асушэньне забалочаных зямель, стварыў аркестар, які граў на царкоўных сьвятах. Каля 10 чалавек з уніяцкай парафіі ў Альпені пад яго уплывам пайшлі вучыцца ў малыя семінарыі ў Любешаве і Ломжы. Праводзіў актыўную і пасьпяховую місійную дзейнасьць, заснаваў таксама яшчэ адну ўніяцкую парафію на Століншчыне на Мярлінскіх хутарах.

З 1935 да 1944 году служыў у каталіцкай парафіі славяна-бізантыйскага абраду ў Далятычах на Наваградчыне, дзе стварыў выдатны царкоўны хор.

Прыхільнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Выкладаў у школе Закон Божы і зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове, распаўсюджваў беларускія хрысьціянскія выданьні, вучыў вернікаў беларускім сьпевам, ладзіў для іх тэатральныя пастаноўкі і ўсяляк спрыяў росту нацыянальнай самасьвядомасьці ў тых парафіях, дзе служыў.

Зьяўляўся сябрам Рады Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы.

Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары. Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу.

Пахаваны на могілках каля Рабэрціну пад Варшавай.

Вонкавыя спасылкі