Вацлаў Аношка: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
|||
Радок 9: | Радок 9: | ||
З [[1926]] году служыў [[парах]]ам уніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў [[Альпень|Альпені]] каля [[Давыд-Гарадок|Давыд-Гарадка]], куды шматразова прыязджаў дапамагаць і прапаведаваць ягоны сябар — беларускі каталіцкі сьвятар [[Пётар Татарыновіч]]. З [[1935]] да [[1944]] году служыў у каталіцкай парафіі славяна-бізантыйскага абраду ў [[Далятычы|Далятычах]] на Наваградчыне, дзе стварыў выдатны царкоўны хор. |

||
Зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове, распаўсюджваў беларускія хрысьціянскія выданьні, вучыў вернікаў беларускім сьпевам, ладзіў для іх тэатральныя пастаноўкі і ўсяляк спрыяў росту нацыянальнай самасьвядомасьці ў тых парафіях, дзе служыў. Зьяўляўся сябрам Рады [[Беларускі Экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы|Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы]]. Прыхільнік [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя |
Зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове, распаўсюджваў беларускія хрысьціянскія выданьні, вучыў вернікаў беларускім сьпевам, ладзіў для іх тэатральныя пастаноўкі і ўсяляк спрыяў росту нацыянальнай самасьвядомасьці ў тых парафіях, дзе служыў. Зьяўляўся сябрам Рады [[Беларускі Экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы|Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы]]. Прыхільнік [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя|Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі]].(1927) |
||
Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары. Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу. |
Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары. Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу. |
Вэрсія ад 16:39, 9 сьнежня 2011
Вацлаў Аношка, Вячаслаў Аношка (1899, Магілёўшчына — 18 лютага 1966, Рабэрцін, Польшча) — беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду.
Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча).
Высьвячаны 1 лістапада 1924. Напачату працаваў вікарыем ў рыма-каталіцкай парафіі ў Ляхавічах Баранавіцкага павету. Зацікавіўся справай адраджэньня Уніі і прыняў усходні абрад.
З 1926 году служыў парахам уніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў Альпені каля Давыд-Гарадка, куды шматразова прыязджаў дапамагаць і прапаведаваць ягоны сябар — беларускі каталіцкі сьвятар Пётар Татарыновіч. З 1935 да 1944 году служыў у каталіцкай парафіі славяна-бізантыйскага абраду ў Далятычах на Наваградчыне, дзе стварыў выдатны царкоўны хор.
Зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове, распаўсюджваў беларускія хрысьціянскія выданьні, вучыў вернікаў беларускім сьпевам, ладзіў для іх тэатральныя пастаноўкі і ўсяляк спрыяў росту нацыянальнай самасьвядомасьці ў тых парафіях, дзе служыў. Зьяўляўся сябрам Рады Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы. Прыхільнік Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.(1927)
Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары. Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу.
Пахаваны на могілках каля Рабэрціну пад Варшавай.
Вонкавыя спасылкі
- Слоўнік.орг
- Успаміны Юрася Гарбінскага, МАЕ ПРЫЯЦЕЛI — В. АНОШКА
- Вінцук Адважны «Унія на Палесьсі»
- Анастасія Ільіна. Там, дзе была Унія... // Царква, № 4(47), 2005, с. 15.