Сыстэма кіраваньня базамі зьвестак: розьніца паміж вэрсіямі
д Cыстэма кіраваньня базамі дадзеных перанесеная ў Сыстэма кіраваньня базамі дадзеных: памылка ў назьве |
д Сыстэма кіраваньня базамі дадзеных перанесеная ў Сыстэма кіраваньня базамі зьвестак: Зьмяняю назву |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 19:45, 15 чэрвеня 2007
Сыстэ́ма кірава́ньня ба́замі да́дзеных (СКБД) — адмысловая праграма (часьцей комплекс праграм), прызначаная для кіраваньня базай дадзеных. Для стварэньня й кіраваньня інфармацыйнай сыстэмай СКБД неабходная ў той жа ступені, як для распрацоўкі праграмы на альгарытмічнай мове неабходны транслятар.
Асноўныя функцыі СКБД:
- кіраваньне дадзенымі ў вокавай памяці (на дысках);
- кіраваньне дадзенымі ў апэратыўнай памяці;
- журналізацыя зьменаў і аднаўленьне базы дадзеных пасьля памылак;
- падтрымка моваў баз дадзеных.
Звычайна сучасная СКБД мае наступныя кампанэнты:
- ядро, якое адказвае за кіраваньне дадзенымі ў вонкавай і апэратыўнай памяці і журналізацыю,
- процэсар мовы базы дадзеных, які забясьпечвае аптымізацыю запытаў на выманьне і зьмяненьне дадзеных і стварэньне, як правіла, машынна-незалежнага выканальнага ўнутранага коду,
- падсыстэму падтрымкі часу выкананьня, якая інтэрпрэтуе праграмы маніпуляцыі дадзенымі, якія ствараюць інтэрфэйс карыстальніка з СКБД
- а таксама сэрвісныя праграмы (вонкавыя ўтыліты), якія забясьпечваюць шэраг дадатковых магчымасьцяў па абслугоўваньню інфармацыйнай сыстэмы.
Паводле тыпу кіраваньня базы дадзеных СКБД падзяляюцца на:
Паводле спосабу доступа да БД СКБД падзяляюцца на:
На гэты момант файл-сэрвэрныя СКБД лічацца састарэлымі.