Чатырохгадовы Сойм: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Вялікі Сойм 1788-1792 у Катэгорыя:Вялікі Сойм 1788—1792 гадоў; стыль назвы (заданьне на [[Удзельнік:Zed...
д r2.7.1) (робат дадаў: da:Den store sejm
Радок 48: Радок 48:
[[Катэгорыя:Падзеі 1788 году]]
[[Катэгорыя:Падзеі 1788 году]]


[[da:Den store sejm]]
[[de:Vierjähriger Sejm]]
[[de:Vierjähriger Sejm]]
[[en:Great Sejm]]
[[en:Great Sejm]]

Вэрсія ад 17:26, 7 сьнежня 2011

Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня

Чатырохгадовы Сойм (іншая назва — Вялікі Сойм) — вальны Сойм Рэчы Паспалітай, які адбываўся ў Варшаве з 6 кастрычніка 1788 па 30 чэрвеня 1792 году. Сойм правёў шэраг радыкальных рэформаў у эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сфэрах: увядзеньне рэкрутчыны ў 1789 г., арганiзаванай па тэрытарыяльным прынцыпе, павелiчэньне колькасьці войска, частковае ўраўненьне правоў мяшчан са шляхтаю, наданьне правоў габрэям і праваслаўным. Найвышэйшым дасягненьнем Сойма лічыцца прыняцьце канстытуцыі 3 траўня.

Палітычная сытуацыя напярэдадні Сойму

Пасьля першага падзелу ў 1772 годзе Рэч Паспалітая знаходзілася пад моцным ціскам суседніх манархій, у першую чаргу Расеі.

Краіне забаранялася мець войска больш за 30.000, заключаць саюзы ці весьці войны без дазволу Кацярыны ІІ. Палітычную сфэру рэгулявалі «Кардынальныя правы» — дакумэнт, які абвяшчаў непарушнымі шляхецкую вольніцу, «ліберум вета», бязцэнзавы ўдзел шляхты ў сойміках. Кіравала ў краіне Пастаянная Рада — савет міністраў, дзе найвялікшы ўплыў меў расейскі пасол.

У 1787 Расея разьвязала чарговую вайну з Турцыяй. У гэтым жа годзе пачалася і расейска-швэдзкая вайна. З гэтай прычыны Кацярына ІІ дазволіла Станіславу Аўгусту правесьці ў Варшаве сканфэдэраваны Сойм і прыняць на ім рашэньне аб павелічэньні войска.

Утварэньне на Сойме некалькіх канфэдэрацый з паслоў давала магчымасьць прымаць рашэньні большасьцю галасоў, што нэўтралізавала права «лібэрум вета».

Даведаўшыся пра гэта, прускі кароль Фэрдынанд ІІ даў загад свайму паслу ў Варшаве Бухгольцу стварыць на будучым Сойме сваю партыю, каб перашкодзіць плянам Кацярыны. Аўстрыя знаходзілася на той момант у саюзе з Расеяй і ня ўмешвалася ў справы Рэчы Паспалітай.

У жніўні 1788 па ўсёй краіне прайшлі перадсоймавыя соймікі, дзе абіраліся паслы і шляхта пісала інструкцыі. Нечакана на гэтых выбарах перамаглі апазіцыйныя сілы (як прапрускай, так і прарасейскай накіраванасьці), а прыхільнікі караля засталіся ў меньшасьці.

Храналёгія

  • 6 кастрычніка 1788 — распачалася першая кадэнцыя Сойма. Былі ўтвораныя дзьве канфэдэрацыі — польская і літоўская. Маршалкам польскай канфэдэрацыі стаў Станіслаў Малахоўскі, а маршалкам літоўскай — гэнэрал артылерыі Казімір Нестар Сапега.
  • 12 кастрычніка 1788 — была прачытаная нота прускага пасла Бухгольца з патрабаваньнем не пачынаць вайну з Турцыяй. Гэтая нота разьбіла апазыцыю на два лягеры — прыхільнікаў прускага і расейскага двара.
  • 24 кастрычніка 1788 — быў ухвалены праект ліквідацыі Вайсковага дэпартамэнту і стварэньня Вайсковай камісіі ў складзе 5 вайсковых і 12 цывільных асобаў пад кіраўніцтвам 4 гетманаў. Такім чынам, быў зьнішчаны падкантрольны расейкаму паслу вайсковы орган і створаны новы.
  • 9 сьнежня 1788 — замест дэпартамэнту спраў iншаземных Пастаяннай Рады створана Дэпутацыя замежных спраў.
  • 25 студзеня 1789 — ухвалена 10-мільённая пазыка ў замежных краінаў.
  • 30 студзеня 1789 — зьліквідаваная Пастаянная Рада, што скампрамэтавала сябе прарасейскай палiтыкай.
  • 26 сакавіка 1789 — Сойм ухвалiў падатак у памеры дзясятага гроша пад назвай «Ofiara wieczysta stanu rycirskiego Obojga narodow na wojsko». Гэты падатак узымаўся, як дзесяць працэнтаў з уладаньняў шляхецкiх i дваццаць працэнтаў з уладаньняў духоўных асобаў.
  • 7 верасьня 1789 — была створана «Deputacja do poprawy formy rzadu», якая мусіла займацца стварэньнем урадавага праекту і сыстэмы ворганаў, якія прйышлі б на зьмену Пастаяннай Радзе.
  • 24 лістапада 1789 — створаныя «цывiльна-вайсковыя парадкавыя камiсiі», на якія былі ўскладзены шматлікія функцыі па збору і падтрыманьні войска, кантролю за мясцовымі ўладамі і шмат іншых абавязкаў. Гэтыя камісіі сталі сувязным ворганам паміж мясцовай і вышэйшай уладамі.
  • 24 сакавіка 1790 — прыняты закон, які выключаў дробную шляхту з удзельнікаў павятовых соймікаў.
  • 16 сьнежня 1790 — пачатак другой кадэнцыі Сойму. Пазбаўленьне чыншавай шляхты выбарчых правоў.
  • 18 красавіка 1791 — закон аб гарадох. Мяшчане атрымалi права карыстацца правам Neminem captivabimus («асабiстай недатыкальнасьцi»), атрымалi магчымасьць займаць духоўныя, сьвецкiя i вайсковыя пасады, набываць зямлю, шляхце ж было дазволена займацца мяшчанскiмi справамi. Каралеўскiя гарады атрымалi большае самакiраваньне, права дасылаць на Сойм прадстаўнiкоў (па-польску: plenipotentow) да Скарбавай i Палiцэйскай камiсiй з правам дарадчага голаса ў пытаньнях, што тычылiся гарадоў, гандлю i г.д.
  • 3 траўня 1791 — прыняты «Ўрадавы закон» — новая канстытуцыя Рэчы Паспалітай, якая ўводзіла шэраг зьменаў у жыцьцё краіны.
  • 15 чэрвеня 1791 — у Пінску зьбіраецца гэнэральная кангрэгацыя праваслаўных, якая павінна была выбраць сабе найвышэйшае духавенства, каб пазбавіцца залежнасьці ад маскоўскай патрыярхіі. Кангрэгацыя абумовіла асноўныя прынцыпы жыцьця праваслаўных у Рэчы Паспалітай і стварыла Кансысторыю — найвышэйшы ворган кіраваньня праваслаўных.
  • 21 кастрычніка 1791 — прынятае «Заручэньне абодвух народаў» — дакумэнт, які пацьвярджаў захаваньне фэдэратыўнасьці Рэчы Паспалітай і разьмяжоўваў асноўныя ворганы гэтай дзяржавы.
  • 31 траўня 1792 — Вялікі Сойм самараспусьціўся да перамогі ў вайне з Расеяй.

Вынікі Сойму

Сойм правёў шэраг радыкальных пераўтварэньняў у розных сфэрах жыцьця Рэчы Паспалітай і стварыў перадумовы для выхаду з крызісу і эфэктыўнага разьвіцьця краіны. Аднак у той жа час Чатырохгадовы Сойм прымусіў суседнія манархіі пасьпяшацца з падзелам і ліквідацыяй небясьпечнай суседкі.

Літаратура

  • Анішчанка Я. Інкарпарацыя. Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. — Мн.: Хурсік, 2003. — 470 с ISBN 985-6718-03-1
  • Бардах Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. — Мн., 2002
  • Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Вучэб. Дапам. — Мн.: Універсітэцкае, 1992. — 270 с.
  • Kalinka W. Sejm Czteroletni. — Kraków 1880. — Ponowne wydanie W-wa. 1991
  • Smolenski W. Ostatni rok Sejmu Wielkiego. Reprint 1897 r. Kraków. Poznan, 2006