Міжнародны фонд Янкі Купалы: розьніца паміж вэрсіямі
д Са старонкі прыбраны файл Yanka_Kupala_International_Foundation.jpg, бо ён быў выдалены з Commons удзельнікам Masur. Прычына: Copyright violation. |
Ганцавічук (гутаркі | унёсак) дададзена навігацыйная табліца |
||
Радок 124: | Радок 124: | ||
* [http://www.ngo.by/database/ngo/view/616/ Партал грамадзкiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь] |
* [http://www.ngo.by/database/ngo/view/616/ Партал грамадзкiх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь] |
||
* [http://www.gants-region.info/index/kupali_janki_dzjarzhawny_litaraturny_muzej/0-1422 Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал] |
* [http://www.gants-region.info/index/kupali_janki_dzjarzhawny_litaraturny_muzej/0-1422 Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал] |
||
{{Янка Купала}} |
|||
[[Катэгорыя:Грамадзкія арганізацыі]] |
[[Катэгорыя:Грамадзкія арганізацыі]] |
Вэрсія ад 20:37, 28 лістапада 2011
Міжнародны фонд Янкі Купалы | |
Абрэвіятура | МФЯнК |
---|---|
Дата ўтварэньня | 30 лістапада 1995 (28 гадоў таму) |
Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | дасьледваньне і прапаганда літаратурнай спадчыны Янкі Купалы |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Янкі Купалы, 4 |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь (Бярэсьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Любань, Наваполацак), Літва (Вільня), Латвія (Рыга, Даўгаўпілс), Польшча (Варшава), Расея (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань) |
Афіцыйныя мовы | беларуская |
Старшыня | Вячаслаў Рагойша |
Намесьнік старшыні | Жанна Дапкюнас |
Кіроўны орган | Рада |
Міжнародны фонд Янкі Купалы (поўная назва — грамадзкае аб’яднаньне «Міжнародны фонд Янкі Купалы», скарочана — МФЯнК) — добраахвотная, незалежная, міжнародная, грамадзкая, няўрадавая арганізацыя, устаўной мэтай якой зьяўляецца садзейнічаньне больш дасканаламу вывучэньню жыцьця і творчасьці Янкі Купалы, выхаваньне маладога пакаленьня на лепшых узорах творчасьці Песьняра Беларусі, вызначэньне яго месца і ролі ў беларускай і сусьветнай літаратуры, глыбокае пазнаньне беларускім і іншымі народамі творчасьці клясыка беларускай літаратуры.
Структура
Вышэйшым органам фонду зьяўляецца сход, які склікаецца адзін раз у чатыры гады. Кіруючым органам фонду паміж сходамі зьяўляецца Рада. Сход фонду выбірае старшыню і Раду фонду.
Старшынём фонду зь дня яго заснаваньня зьяўляецца вядомы беларускі літаратуразнаўца і дасьледчык творчасьці Янкі Купалы Вячаслаў Рагойша. Нязьменным намесьнікам старшыні зьяўляецца заснавальніца фонда, былы дырэктар Літаратурнага музэя Янкі Купалы Жанна Дапкюнас.
У склад фонду ўваходзяць 7 суполак у Беларусі (Менск, Бярэсьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Любань, Наваполацак) і 6 суполак за мяжой: у Літве (Вільня), Латвіі (Рыга, Даўгаўпілс), Польшчы (Варшава) і Расеі (Масква, Санкт-Пецярбург, Казань).
Гісторыя
Створаны ў 1995 годзе з ініцыятывы тагачаснага дырэктара Літаратурнага музэя Янкі Купалы Жанны Дапкюнас.
Ідэя ўтварэньня фонду нарадзілася падчас першых Міжнародных купалаўскіх чытаньняў у верасьні 1995 году. Першы, ўстаноўчы сход адбыўся ў лістападзе 1995 года ў Менску. Фонд быў зарэгістраваны і афіцыйна распачаў сваю дзейнасьць у 1996 годзе.
Заснавальнікі Фонду (у 1995 годзе)
---- | |||||||||||||||||||||||||||||
Імя і прозьвішча | Занятак | Краіна | |||||||||||||||||||||||||||
1. | Эдуард Агуновіч | мастак, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
2. | Маргарыта Антонава | загадчык філіі Музэя-кватэры Янкі Купалы ў Пячышчах | Расея | ||||||||||||||||||||||||||
3. | Аляксандар Баршчэўскі | загадчык катэдры беларускае філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту | Польшча | ||||||||||||||||||||||||||
4. | Навум Гальпяровіч | намесьнік старшыні Саюза пісьменьнікаў Беларусі | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
5. | Уладзімер Гніламёдаў | намесьнік дырэктара Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
6. | Жанна Дапкюнас | дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
7. | Джым Дынглі | прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту | Вялікабрытанія | ||||||||||||||||||||||||||
8. | Леанід Дранько-Майсюк | загадчык рэдакцыі паэзіі і прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура» | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
9. | Сяргей Законьнікаў | галоўны рэдактар часопісу «Полымя», ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
10. | Віктар Каваленка | дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук Беларусі | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
11. | Аляксей Каўка | доктар філялягічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Расейскай акадэміі навук | Расея | ||||||||||||||||||||||||||
12. | Вітаўт Кіпель | старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва | ЗША | ||||||||||||||||||||||||||
13. | Альма Лапіньскене | вучоны сакратар Інстытута літоўскай літаратуры і фальклёру | Летува | ||||||||||||||||||||||||||
14. | Раман Лубкіўскі | паэт і перакладчык | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||
15. | Сяргей Маслоўскі | галоўны спэцыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
16. | Генадзь Праневіч | загадчык катэдры беларускага літаратуразнаўства Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту імя А. Пушкіна | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
17. | Аляксей Пяткевіч | загадчык кафэдры беларускае культуры Гарадзенскага ўнівэрсытэту | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
18. | Вячаслаў Рагойша | загадчык катэдры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
19. | Аляксандра Станкевіч | загадчык катэдры беларускай мовы Гомельскага ўнівэрсытэта імя Ф. Скарыны | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
20. | Сяргей Тарасаў | старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
21. | Антаніна Хатэнка | вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музэю Янкі Купалы | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
22. | Міхась Шавыркін | галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||
---- |
Дзейнасьць
Свае статутныя мэты фонд рэалізуе праз правядзеньне навукова-практычных канфэрэнцыяў, выдавецкую і іншую дзейнасьць.
З 1996 году разам зь Літаратурным музэям Янкі Купалы фонд зьяўляецца суарганізатарам Міжнародных купалаўскіх чытаньняў, на аснове якіх былі выдадзеныя шматлікія зборнікі дакладаў і артыкулаў.