Валенці Швыкоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дададзеная Катэгорыя:Пружанскі палацык з дапамогай HotCat
→‎Біяграфія: дапаўненьне
Радок 6: Радок 6:
У [[1841]] ажаніўся з шляхцянкай [[Ашмянскі павет|Ашмянскага павету]] Гермініяй Парфір’еўнай Важынскай. Бацька яе, [[Парфірый Важынскі]], быў адным з кіраўнікоў [[Паўстаньне 1830-1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў]] у [[Польшча|Польшчы]], [[Летува|Летуве]] і [[Беларусь|Беларусі]]. Шлюб быў бязьдзетны.
У [[1841]] ажаніўся з шляхцянкай [[Ашмянскі павет|Ашмянскага павету]] Гермініяй Парфір’еўнай Важынскай. Бацька яе, [[Парфірый Важынскі]], быў адным з кіраўнікоў [[Паўстаньне 1830-1831 гадоў|вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў]] у [[Польшча|Польшчы]], [[Летува|Летуве]] і [[Беларусь|Беларусі]]. Шлюб быў бязьдзетны.
[[Файл:Pružany. Пружаны (XIX).jpg|міні|[[Пружанскі палацык|Сядзіба Швыкоўскіх]] у Пружане. XIX стагодзьдзе]]
[[Файл:Pružany. Пружаны (XIX).jpg|міні|[[Пружанскі палацык|Сядзіба Швыкоўскіх]] у Пружане. XIX стагодзьдзе]]
У [[1843]] па сьмерці бацькі Пятра Бэрнардавіча атрымаў ва ўласнасьць {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ключ (маёнтак)|пружанскі ключ|pl|Klucz (majątek ziemski)}}; ягоны брат Міхаіл атрымаў новаўтвораны маёнтак [[Белавусаўшчына]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://museum.pruzhany.com/publ/1-1-0-13| загаловак = Валенці Швыкоўскі| фармат = | назва праекту = | выдавец = Музэй-сядзіба «[[Пружанскі палацык]]»| дата = 18 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>. У [[1854]] Валенці быў абраны [[Маршалак павятовы|маршалкам]] [[Пружанскі павет (Расейская імпэрыя)|Пружанскага павету]].
У [[1854]] Валенці быў абраны [[Маршалак|маршалкам]] [[Пружанскі павет (Расейская імпэрыя)|Пружанскага павету]].


Ёсьць зьвесткі пра тое, што Швыкоўскі падтрымаў паўстанцаў [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], дапамагаючы ім лекамі, грашыма і зброяй (у 2003 годзе ў гарадзкім парку Пружаны ля [[Пружанскі палацык|палацыку]] было знойдзена сховішча зброі тых часоў). Сам пружанскі маршалак ня быў заўважаны ў баявых дзеяньнях супраць царскіх войскаў. Тым ня менш, ягоную сядзібу канфіскавалі (фактычна незаконна), а самому яму давялося шукаць прытулку ў [[Бэльґія|Бэльгіі]], [[Францыя|Францыі]], [[Італія|Італіі]].
Ёсьць зьвесткі пра тое, што Швыкоўскі падтрымаў паўстанцаў [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], дапамагаючы ім лекамі, грашыма і зброяй (у 2003 годзе ў гарадзкім парку Пружаны ля [[Пружанскі палацык|палацыку]] было знойдзена сховішча зброі тых часоў). Сам пружанскі маршалак ня быў заўважаны ў баявых дзеяньнях супраць царскіх войскаў. Тым ня менш, ягоную сядзібу сканфіскавалі, а самому яму давялося шукаць прытулку ў [[Бэльґія|Бэльгіі]], [[Францыя|Францыі]], [[Італія|Італіі]].


Чатыры гады, з [[1863]] па [[1867]], правёў пружанскі маршалак у выгнаньні. Увесь гэты час яго жонка Гермінія Парфір’еўна дабівалася праўды. Яна пісала да расейскага імпэратара [[Аляксандар II (расейскі імпэратар)|Аляксандра ІІ]], і ў рэшце рэшт ён сваім асабістым загадам зьняў арышт на маёмасьць [[Швыкоўскія|Швыкоўскіх]] і вярнуў усё, што належала ім да 1863 году. У [[1867]] Швыкоўскаму пашчасьціла вярнуцца ў свой маёнтак, дзе ўвесь час жыла Гермінія. Пахаваўшы ў [[1888]] жонку, Валенці яшчэ сем гадоў жыў у сядзібе, займаўся гаспадарчай дзейнасьцю. У [[1895]] састарэлы памешчык прадаў маёнтак графу Ўладзімеру Пятровічу [[Кляйнміхелі|Кляйнміхелю]].
Чатыры гады, з [[1863]] па [[1867]], правёў пружанскі маршалак у выгнаньні. Увесь гэты час яго жонка Гермінія Парфір’еўна дабівалася праўды. Яна пісала да расейскага імпэратара [[Аляксандар II (расейскі імпэратар)|Аляксандра ІІ]], і ў рэшце рэшт ён сваім асабістым загадам зьняў арышт на маёмасьць [[Швыкоўскія|Швыкоўскіх]] і вярнуў усё, што належала ім да 1863 году. У [[1867]] Швыкоўскаму пашчасьціла вярнуцца ў свой маёнтак, дзе ўвесь час жыла Гермінія. Пахаваўшы ў [[1888]] жонку, Валенці яшчэ сем гадоў жыў у сядзібе, займаўся гаспадарчай дзейнасьцю. У [[1895]] састарэлы памешчык прадаў маёнтак графу Ўладзімеру Пятровічу [[Кляйнміхелі|Кляйнміхелю]].

Вэрсія ад 15:47, 18 лістапада 2011

Вале́нці Пятро́віч Швыко́ўскі (каля 1817 г. — 3 сакавіка 1900, Варшава) — маршалак пружанскі, удзельнік паўстаньня 1863 году, мецэнат.

Біяграфія

Бацька накіраваў Валенція разам зь Люцыянам Крашэўскім ехаць за адукацыяй у Дэрпцкі ўнівэрсытэт (зараз горад Тарту, Эстонія), але правучыўшыся там каля году, Валенці «ня вытрымаў разгул і нягоды студэнцкага жыцьця і кінуў вучобу» (па ўспамінах Каятана Крашэўскага), але хутчэй за ўсё ў сям’і не ставала сродкаў для працягу навучаньня.

У 1841 ажаніўся з шляхцянкай Ашмянскага павету Гермініяй Парфір’еўнай Важынскай. Бацька яе, Парфірый Важынскі, быў адным з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў у Польшчы, Летуве і Беларусі. Шлюб быў бязьдзетны.

Сядзіба Швыкоўскіх у Пружане. XIX стагодзьдзе

У 1843 па сьмерці бацькі Пятра Бэрнардавіча атрымаў ва ўласнасьць пружанскі ключ[прыбраць шаблён]; ягоны брат Міхаіл атрымаў новаўтвораны маёнтак Белавусаўшчына[1]. У 1854 Валенці быў абраны маршалкам Пружанскага павету.

Ёсьць зьвесткі пра тое, што Швыкоўскі падтрымаў паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, дапамагаючы ім лекамі, грашыма і зброяй (у 2003 годзе ў гарадзкім парку Пружаны ля палацыку было знойдзена сховішча зброі тых часоў). Сам пружанскі маршалак ня быў заўважаны ў баявых дзеяньнях супраць царскіх войскаў. Тым ня менш, ягоную сядзібу сканфіскавалі, а самому яму давялося шукаць прытулку ў Бэльгіі, Францыі, Італіі.

Чатыры гады, з 1863 па 1867, правёў пружанскі маршалак у выгнаньні. Увесь гэты час яго жонка Гермінія Парфір’еўна дабівалася праўды. Яна пісала да расейскага імпэратара Аляксандра ІІ, і ў рэшце рэшт ён сваім асабістым загадам зьняў арышт на маёмасьць Швыкоўскіх і вярнуў усё, што належала ім да 1863 году. У 1867 Швыкоўскаму пашчасьціла вярнуцца ў свой маёнтак, дзе ўвесь час жыла Гермінія. Пахаваўшы ў 1888 жонку, Валенці яшчэ сем гадоў жыў у сядзібе, займаўся гаспадарчай дзейнасьцю. У 1895 састарэлы памешчык прадаў маёнтак графу Ўладзімеру Пятровічу Кляйнміхелю.

Апошні пэрыяд свайго жыцьця В. Швыкоўскі бавіў час у Варшаве, дзе і памёр 3 сакавіка 1900 году, пражыўшы 83 гады. Пахаваны ён побач з жонкай на каталіцкіх могілках у Пружане. Магіла Швыкоўскіх зьбераглася да нашага часу.

Дзейнасьць

Валенці Швыкоўскі вызначаўся руплівай грамадзкай і гаспадарчай дзейнасьцю. Свой талент і веды пружанскі маршалак скіраваў на ўласную гаспадарку. Гэтымі справамі Валенці займаўся сам, ужываючы перадавыя метады і тэхналогію, і дасягнуў значных посьпехаў. Вось як вызначалі стан гаспадаркі В. Швыкоўскага ацэншчыкі з Віленскага аддзяленьня Дзяржаўнага банка, якія склалі ў 1895 г. апісаньне маёнтка з нагоды пераходу яго да В. П. Кляйнміхеля: «За усе 52 гады (валоданьня маёнткам В. Швыкоўскім. — У. П.)… утрымлівалася ў дастатковай колькасьці жывёла і ўсе ворныя землі, а асабліва тыя, якія ляжаць пры галоўнай сядзібе, настолькі палепшыліся, што ў дадзены момант рэзка адрозьніваюцца ад усіх суседніх».

За гады свайго знаходжаньня ў маёнтку В. Швыкоўскі правёў тут вялікія пераўтварэньні: рэканструяваў тэрыторыю сядзібы, узьвёў «палацык», бровар, цагельню, шмат іншых жылых і гаспадарчых пабудоў. У вёсцы Дабучын існавала створаная ўладальнікам школа для навучаньня сялянскіх дзетак.

Пра ўзровень адукаванасьці і культурныя інтарэсы мужа і жонкі Швыкоўскіх сьведчыць сьпіс кнігазбору, які месьціўся ў «палацыку», у кабінэце Валенція. Гэты сьпіс маецца ў інвэнтарным вопісе рухомай і нерухомай маёмасьці пружанскага маршалка, складзеным у 1864—1866 гг. з нагоды канфіскацыі маёнтку. Кнігазбор налічваў 1407 адзінак розных найменьняў на польскай, расейскай, нямецкай і францускай мовах.

Гаспадары «палацыку» былі вядомы сваёй гасьціннасьцю. Іх дом наведвалі славуты Я. Крашэўскі і мастак Н. Орда. Тут бываў нястомны дасьледчык этнаграфіі і фальклёру Беларусі Міхал Федароўскі. У адным з нумароў часопісу «Ziemia» за 1911 г. ён надрукаваў краязнаўчы артыкул «Пружана і яе ваколіцы», дзе ёсьць нямала пахвальных слоў аб Швыкоўскіх і іх сядзібе. Валенці названы там «сапраўдным увасабленьнем нашай культуры».

У часы свайго маршалкоўства В. Швыкоўскі прыклаў шмат намаганьняў да паскарэньня культурнага разьвіцьця Пружаны і паляпшэньня дабрабыту жыхароў краю: арганізацыі ў горадзе грамадзкай бібліятэкі, коннай пошты і правядзеньня праз Пружану паштовага тракту. Трэба адзначыць ягоны чынны ўдзел у будаўніцтве новага каталіцкага храма ў горадзе. Праект быў складзены выдатным архітэктарам Г. Марконі, да якога зьвярнуўся, відаць, сам маршалак. Месца было выбрана каля старога драўлянага касьцёлу. Будаўніцтва касьцёлу пачалося ў 1857 г., але з-за недахопу сродкаў неўзабаве замарудзілася. Дзеля пакрыцьця выдаткаў В. Швыкоўскім ладзіліся ў горадзе тэатральныя пастаноўкі, музычныя вечарыны, пашыраліся лятарэі, прыбытак ад якіх ішоў на пабудову храма. Да гэтага мерапрыемства далучылі і Я. Крашэўскага. У траўні — чэрвені 1861 у лісьце да пісьменьніка Швыкоўскі прасіў таго скласьці рэкамендацыю і запрасіць якога-небудзь «будаўнічага» кіраўніка работ па ўзьвядзеньні касьцёлу.

Але ўсё зьмянілася пасьля падзеяў 1863 г. Няскончаны храм аддалі ў праваслаўнае ведамства, якое дабудавала яго. А новага касьцёлу ў Пружане каталікі ўсё ж дачакаліся, дзякуючы няспынным намаганьням таго ж В. Швыкоўскага, які выступаў даверанай асобай вернікаў горада. У 1877 г. гарадзенскі губэрнатар даў згоду на пабудову храма. Праект быў зацьверджаны напрыканцы 1878 г. У 1884 г. касьцёл асьвяцілі. Ен разьмяшчаўся на той самай вуліцы, дзе стаяў праваслаўны храм, але на поўнач ад цэнтра.

Вонкавыя спасылкі

  1. ^ Валенці Швыкоўскі. Музэй-сядзіба «Пружанскі палацык». Праверана 18 лістапада 2011 г.