Уладзімер Бровікаў: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.6.4) (робат зьмяніў: pl:Władimir Browikow; касмэтычныя зьмены |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 57: | Радок 57: | ||
[[Катэгорыя:Амбасадары СССР у Польшчы]] |
[[Катэгорыя:Амбасадары СССР у Польшчы]] |
||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Маскве]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў Маскве]] |
||
[[Катэгорыя:Кандыдаты філязофскіх навук]] |
|||
[[pl:Władimir Browikow]] |
[[pl:Władimir Browikow]] |
Вэрсія ад 20:34, 17 лістапада 2011
Уладзімер Ігнатавіч Бровікаў | ||||
Старшыня Савету Міністраў БССР | ||||
---|---|---|---|---|
1983 — 1986 | ||||
Папярэднік: | Аляксандар Аксёнаў | |||
Наступнік: | Міхаіл Кавалёў | |||
Амбасадар СССР у Польшчы | ||||
1986 — 1990 | ||||
Папярэднік: | Аляксандар Аксёнаў | |||
Наступнік: | Барыс Кашлеў | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
12 траўня 1931 Ветка, Гомельская акруга, БССР | |||
Памёр: |
10 лютага 1992 Масква, Расея | |||
Партыя: | КПБ, КПСС | |||
Адукацыя: | БДУ, Акадэмія грамадзкіх навук пры ЦК КПСС | |||
Узнагароды: |
|
Уладзі́мер Ігна́тавіч Бро́вікаў (12 траўня 1931, Ветка, Гомельская акруга, БССР, цяпер Гомельская вобласьць, Беларусь — 10 лютага 1992, Масква, Расея) — беларускі й савецкі дзяржаўны й партыйны дзяяч, дыплямат. Сябар Камуністычнай партыі ад 1958. Кандыдат філязофскіх навук (1969).
Біяграфія
Сын службоўцы. У 1950—1955 студэнт факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя У. І. Леніна. З 1955—1959 загадчык аддзелу сельскае гаспадаркі раённай газэты «Ленинский призыв» Воршы. У 1959—1960 рэдактар раённай газэты «Клич Ильича» ў Суражы, у 1960—1962 і 1963 намесьнік рэдактара і рэдактар газэты «Ленинский призыв», у 1962—1963 газэты «Днепровская правда». З 1963 намесьнік сакратара парткаму Аршанскага вытворчага калгасна-саўгаснага кіраваньня. З 1965 другі сакратар Аршанскага райкаму партыі. У 1966—1969 слухач Акадэміі грамадзкіх навук пры ЦК КПСС. У 1969 абараніў дысэртацыю на тэму «Некаторыя тэарэтычныя праблемы палітычнай агітацыі». З 1969 рэдактар абласной газэты «Витебский рабочий». З 1970 сакратар Віцебскага абкаму партыі. З 1972 у апараце ЦК КПСС: інспэктар (1972), памагаты сакратара ЦК КПСС (1972—1973), з 1973 намесьнік загадчыка Аддзелу арганізацыйна-партыйнай працы. З траўня 1978 другі сакратар ЦК Кампартыі Беларусі. Зь ліпеня 1983 Старшыня Рады Міністраў Беларускай ССР. Зь сьнежня 1985 Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар СССР у Польскай Народнай Рэспубліцы. З 1990 на пэнсіі. У 1979—1989 Дэпутат Вярхоўнай Рады СССР 10-11 скліканьняў. Сябар ЦК КПСС у 1981—1990. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі «Знак Пашаны». Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Вонкавыя спасылкі
- Владимир Игнатьевич Бровиков в воспоминаниях, документах, комментариях
- Бровиков Владимир Игнатьевич, 12.05.1931
- Бровиков Владимир Игнатьевич