Радыян: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: is:Radíanar |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) д Бацінак дадаў {{Commonscat|Radian}} |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
1 рад = 57.2957795° |
1 рад = 57.2957795° |
||
{{Адзінкі СІ}} |
{{Адзінкі СІ}} |
||
{{Commonscat|Radian}} |
|||
[[Катэгорыя:Адзінкі вымярэньня плоскіх кутоў]] |
[[Катэгорыя:Адзінкі вымярэньня плоскіх кутоў]] |
Вэрсія ад 23:43, 19 кастрычніка 2011
Радыя́н (ад лат. radius — прамень, радыюс) — асноўная адзінка вымярэньня плоскіх кутоў у сучаснай матэматыцы. Радыян вызначаецца як кутняя велічыня дугі адзінкавай даўжыні на адзінкавай акружыне. Такім чынам, велічыня поўнага кута роўная 2π радыян.
Паколькі даўжыня дугі акружыны прапарцыйная яе кутняй меры і радыюсу, даўжыня дугі акружыны радыюсу R і кутняй велічыні α, вымеранай у радыянах, роўная Rα.
Так як велічыня кута, выяўленая ў радыянах, роўная дачыненьню даўжыні дугі акружыны да даўжыні яе радыюсу, радыян — велічыня беспамерная. Таму пазначэньне радыяна (рад) часта апускаецца.
Відавочна, 180° = π. Адсюль выцякае трывіяльная формула пераліку з градусаў, хвілін і сэкунд у радыяны і наадварот.
- α[рады] = (π / 180) × α[°]
- α[°] = (180 / π) × α[рады]
дзе: α[рады] — кут у радыянах, α[°] — кут у градусах.
1 рад = 57.2957795°
Радыян — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў