Танк: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат зьмяніў: eu:Tanke
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Танк?oldid=38464074
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:S2020017.JPG|thumb|300px|Танк [[Т-34-85]]]]
[[Файл:S2020017.JPG|міні|250пкс|справа|Танк [[Т-34-85]]]]

'''Танк''' ({{Мова-en|Tank}}) — [[Браня|браніраваная]] баявая машына на гусенічнай хадзе, прызначана для выкарыстаньня ў пярэдняй лініі [[фронт]]у. Спалучае ў сабе [[мабільнасьць]] і абарончыя магчымасьці. [[Агнявая моц]] звычайна забясьпечваецца буйнакалібарным [[гармата|гарматным узбраеньнем]], якое месьціцца на вежы танка, а таксама другаснымі [[кулямётам]]і, у той час як цяжкія дасьпехі й усюдыходная мабільнасьць забясьпечваюць абарону танка й ягонага экіпажу, што дазваляе выконваць усе асноўныя задачы [[бранятанкавыя войскі|бранятанкавых войска]]ў у баі<ref>[http://en.wikipedia.org/wiki/Tank#CITEREFvon_Senger_und_Etterlin1960 Von Senger and Etterlin (1960)], The World's Armored Fighting Vehicles, p.9.</ref>.
'''Танк''' ({{Мова-en|Tank}}) — [[Браня|браніраваная]] баявая машына на гусенічнай хадзе, прызначана для выкарыстаньня ў пярэдняй лініі [[фронт]]у. Спалучае ў сабе [[мабільнасьць]] і абарончыя магчымасьці. [[Агнявая моц]] звычайна забясьпечваецца буйнакалібарным [[гармата|гарматным узбраеньнем]], якое месьціцца на вежы танка, а таксама другаснымі [[кулямётам]]і, у той час як цяжкія дасьпехі й усюдыходная мабільнасьць забясьпечваюць абарону танка й ягонага экіпажу, што дазваляе выконваць усе асноўныя задачы [[бранятанкавыя войскі|бранятанкавых войска]]ў у баі<ref>[http://en.wikipedia.org/wiki/Tank#CITEREFvon_Senger_und_Etterlin1960 Von Senger and Etterlin (1960)], The World's Armored Fighting Vehicles, p.9.</ref>.


Радок 9: Радок 8:
Танкі, створаныя падчас [[халодная вайна|халоднай вайны]], вылучаюцца значна большымі памерамі й тоўшчай брані, у адказ на большыя пагрозы падчас боя. Дасягненьні ў галіне вытворчасьці ў канцы халоднай вайны дазволілі наладзіць масаваю вытворчасьць кампазытнай брані. Аспэкты гарматнага абсталяваньня значна зьмяніліся, з-за прагрэса ў дызайне корпуса. Сёньня, баявыя танкі лічацца адным з выключных кампанэнтаў сучаснага войска. Сучасныя танкі рэдка дзейнічаюць у адзіночку, так як яны арганізаваны ў бранятанкавыя адзінкі, якія ўключаюць падтрымку з боку [[пяхота|пяхоты]], а таксама авіяцыі<ref>Tranquiler, Roger, Modern Warfare. A French View of Counterinsurgency, trans. Daniel Lee, «Pitting a traditional combined armed force trained and equipped to defeat similar military organisations against insurgents reminds one of a pile driver attempting to crush a fly, indefatigably persisting in repeating its efforts».</ref>.
Танкі, створаныя падчас [[халодная вайна|халоднай вайны]], вылучаюцца значна большымі памерамі й тоўшчай брані, у адказ на большыя пагрозы падчас боя. Дасягненьні ў галіне вытворчасьці ў канцы халоднай вайны дазволілі наладзіць масаваю вытворчасьць кампазытнай брані. Аспэкты гарматнага абсталяваньня значна зьмяніліся, з-за прагрэса ў дызайне корпуса. Сёньня, баявыя танкі лічацца адным з выключных кампанэнтаў сучаснага войска. Сучасныя танкі рэдка дзейнічаюць у адзіночку, так як яны арганізаваны ў бранятанкавыя адзінкі, якія ўключаюць падтрымку з боку [[пяхота|пяхоты]], а таксама авіяцыі<ref>Tranquiler, Roger, Modern Warfare. A French View of Counterinsurgency, trans. Daniel Lee, «Pitting a traditional combined armed force trained and equipped to defeat similar military organisations against insurgents reminds one of a pile driver attempting to crush a fly, indefatigably persisting in repeating its efforts».</ref>.


=== Кампаноўка ===
== Гісторыя ==
=== Зьяўленьне танкаў ===
[[Файл:Tank Schema2.png|thumb|400px|Элемэнты сучаснага танка клясічнай кампаноўкі:<br />'''1''':[[Гусенічны двіжацель]]. '''2''':[[Танкавая гармата]],'''3''':абарона гусеніц,'''4''':батарэя дымавых гранат (можа адсутнічаць ці быць заменена),'''5''': [[вежа (танкавая)|вежа]],'''6''':маторнае аддзяленьне,'''7''':адзін з люкаў вежы,'''8''':[[спараны кулямёт]], '''9''':Нахільная [[браня]],'''10''':[[курсавы кулямёт]] (можа размяшчацца ў іншым месцы)]]
[[Файл:Tanks of WWI.ogg|міні|270пкс|справа|Фільм пра танк, створаны падчас Першай сусьветнай вайны]]
Сваім зьяўленьнем танкі абавязаны [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайне]]<ref>[http://www.spec-tehnica.ru/articles/articles_462.html «Урокі танкабудаваньня. Першае пакаленьне танкаў»]. Сучаснае машынабудаваньне {{ref-ru}}</ref>. Пасьля адносна кароткага пачатковага манэўранага этапу баявых дзеяньняў на франтах ўсталявалася раўнавага, гэтак званая «[[Акопная вайна]]». Глыбока эшалянаваную лінію абароны праціўнікаў было складана прарваць. Звычайны спосаб падрыхтаваць наступ і уклініцца ў абарону праціўніка складаўся ў масіраванага выкарыстаньня [[артылерыя|артылерыі]] для разбурэньня абарончых збудаваньняў і зьнішчэньня жывой сілы з наступным уводам у прарыў сваіх войскаў<ref>[http://ah.milua.org/austria-hungaria/army/stormtrupp/stormtrupp.htm «Аўстра-вугорскія штурмавыя фармаваньні пэрыяда першай сусьветнай вайны»]. Гісторыя дзяржавы Габсбургаў {{ref-ru}}</ref>. Аднак высьветлілася, што па пераараным выбухамі й разбураным дарогам, перакрываемага да таго ж крыжаваным агнём з флянгаў «чыстага» прарыву не атрымоўваецца ўвесьці войскі досыць хутка, да таго ж праціўнік па дзеючым чыгуначным і грунтовым дарогам у глыбіні сваёй абароны пасьпяваў падцягваць рэзэрвы й блякаваць прарыў. Таксама разьвіцьцё прарыву абцяжарвалася складанасьцю забесьпячэньня праз лінію [[фронт]]у.


Яшчэ адным фактарам, якія ператварылі манэўраную вайну ў пазыцыйную, зьяўлялася тое, што нават доўгая [[артпадрыхтоўка]] не магла цалкам зьнішчыць усе драцяныя загароды й [[кулямётнае гняздо|кулямётныя гнёзды]], якія затым моцна скоўвалі дзеяньні [[пяхота|пяхоты]]. У выніку ўзьнікла думка пра прынцыпова новы транспартны сродак з высокай праходнасьцю, дамагчыся якой можна было толькі з дапамогай выкарыстаньня [[гусенічнае шасі|гусенічнага шасі]], вялікай агнявой моццу й добрай абароненасьцю, хоць бы супраць кулямётнага й ружэйнага агню. Такі транспартны сродак мог бы з высокай хуткасьцю пераадольваць лінію фронту й ўкліньваецца ў глыбіню абароны праціўніка, ажыцьцяўляючы, па меншай меры, тактычныя абыходы.
У наш час пераважная большасць танкаў створана па так званай клясічнай кампанавальнай схеэе, асноўнымі прыкметамі якой з'яўляюцца ўсталёўка асноўнага ўзбраеньня (гарматы) у вежы (круцельнай на 360°) і задняе разьмяшчэнне маторна-трансмісійнага аддзяленьня. Выключэннямі тут з'яўляюцца [[Швецыя|швецкі]] танк [[Strv-103]] (бязвежавая схэма) і [[ізраіль]]скія танкі «[[Меркава]]» мадэлі 1, 2, 3 і 4 з пярэднім размяшчэннем маторна-трансмісійнага аддзяленьня<ref>[http://armor.kiev.ua/Tank/komp/komp1/ Тэорыя і гісторыя развіцця кампаноўкі танка]</ref>.

[[Файл:British Mark V-star Tank.jpg|міні|270пкс|справа|Брытанскі танк [[Марк V]]]]
Рашэньне пра пабудову танкаў было прынята ў [[1915]] годзе практычна адначасова ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]<ref>[http://nvo.ng.ru/history/2006-06-09/7_tank.html «Першыя танкі: шлях у тупік»]. Незалежны вайсковы агляд. {{ref-ru}}</ref>, [[Францыя|Францыі]] й [[Расейская імпэрыя|Расеі]]<ref>[http://www.waronline.org/write/his-magesty-tank/chapter5.html «Расейскі тып танка»]. www.waronline.org</ref>. Канчаткова первая ангельская мадэль танка была гатовая ў [[1916]] годзе, калі прайшла ўсе выпрабаваньні, і першы заказ на 100 машын паступіў у вытворчасьць. Гэта быў танк [[Mark I]] — даволі недасканалая баявая машына, якая выпускалася ў двух мадыфікацыях — «самец» (з гарматным узбраеньнем ў бакавых [[спансон]]ах) і «самка» (толькі з кулямётным узбраеньнем). Неўзабаве высьветлілася нізкая эфэктыўнасьць<ref>[http://armor.kiev.ua/Battle/WWII/tanktank2/ «Бой танкаў з танкамі»]. Падпалкоўнік Г. Клейн (Воениздат НКО СССР, 1942) {{ref-ru}}</ref> кулямётных «самак», якія не маглі змагацца з [[бранятэхніка]]й праціўніка й зь цяжкасьцю зьнішчалі агнявыя кропкі. Тады была выпушчаная абмежаваная сэрыя «самак», у якіх у левым спансоне па-ранейшаму быў [[кулямёт]], а ў правым — [[гармата]]. Жаўнеры тут жа трапна ахрысьцілі іх «гермафрадытамі».

Першыя танкі былі выкарыстаны ангельскай арміяй супраць нямецкай войскаў [[15 верасьня]] [[1916]] году ў [[Францыя|Францыі]], на рацэ [[Сомэ (рака)|Сомэ]]. У ходзе бою высьветлілася, што канструкцыя танка недастаткова адпрацавана — з 49 танкаў, якія ангельцы падрыхтавалі для нападу, на зыходныя пазыцыі вылучылася толькі 32, бо 17 танкаў выйшлі з ладу з-за непаладак, а з гэтых танкаў, якія распачалі атаку, 5 затрымалася у балоце й 9 выйшлі з ладу па тэхнічных прычынах<ref>[http://www.newsinfo.ru/articles/2008-09-15/historyfiveteenseptember/38403 «15 верасьня ў гісторыі»]. newsinfo.ru {{ref-ru}}</ref>. Тым ня менш, нават тыя, што засталіся 18 танкаў змаглі прасунуцца ўглыб абароны на 5 км, прычым страты ў гэтай наступальнай апэрацыі апынуліся ў 20 разоў меншыя за звычайныя. Нягледзячы на тое, што з-за малой колькасьці танкаў [[фронт]] не ўдалося прарваць канчаткова, новы від баявой тэхнікі паказаў свае магчымасьці, і як высьветлілася, танкі маюць вялікую будучыню. У першы час пасьля зьяўленьня танкаў на фронце нямецкія жаўнеры баяліся іх панічна.

Галоўныя хаўрусьнікі ангельцаў на заходнім фронце, [[французы]], здолелі распрацаваць і выпусціць вельмі ўдалы, настолькі ўдалы, што ён эксплюатаваўся яшчэ ў пачатку [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайны]] ў войсках [[Польшча|Польшчы]] й [[Францыя|Францыі]], лёгкі танк [[Рэно FT-17]]. Пры канструяваньні гэтага танка ўпершыню былі ўжытыя многія рашэньні, якія сталі затым клясычнымі. Ён меў вежу, якая была здольна на кручэньне, з усталяванай у ёй лёгкай гарматай альбо кулямётам, у адрозненьне ад «спансоннага», гэта значыць у выступах па баках корпуса, разьмяшчэньня ўзбраеньня ў ангельскіх танках, нізкі ўдзельны ціск на грунт, і, як следзтва, высокую праходнасьць, адносна высокую хуткасьць і добрую манэўранасьць.

У [[Расейская імпэрыя|Расеі]] аднымі зь першых былі створаны [[танк Парахоўшчыкава]] («Расейкі ўсюдыход») й [[Цар-танк|колавы танк Лебядзенка]]. Кожны зь іх быў выраблены толькі ў адным экзэмпляры, што тлумачыцца альбо непрактычнай канструкцыяй, альбо «коснасьцю царскага ўрада». У расейскай арміі ў [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайне]] ня было ні айчынных, ні імпартных танкаў. Падчас [[Грамадзянская вайна ў Расеі|Грамадзянскай вайны]] [[Белая армія]] выкарыстоўвала танкі, якія яна атрымлівала ад краінаў [[Антанта|Антанты]] ў невялікіх колькасьцях. Адзін з захопленых [[Чырвоная армія|чырвонаармейцамі]] танкаў [[Рэно FT-17]] увесну [[1919]] году быў пасланы ў [[Масква|Маскву]], разабраны й дасьледаваны. Такім чынам, праблема стварэньня расейскага танка была вырашана стварэньнем [[танк М|танкаў тыпу М]] на аснове канструкцыі францускага Рэно FT-17. Першы з танкаў тыпу М атрымаў імя «Змагар за свабоду таварышч Ленін». На працягу [[1920]]—[[1921]] гадоў было выраблена 15 танкаў. Увесну [[1921]] году ў сувязі з заканчэньнем Грамадзянскай вайны й інтэрвенцыі праект быў згорнуты. У баявых дзеяньнях гэтыя танкі больш не ўдзельнічалі, іх выкарыстоўвалі ў [[калгас]]ах як [[трактар]]ы й на вайсковых парадах.

== Кантсрукцыя ==
=== Кампаноўка ===
[[Файл:Tank Schema2.png|thumb|400px|Элемэнты сучаснага танка клясычнай кампаноўкі:<br />'''1''':[[Гусенічны двіжацель]]. '''2''':[[Танкавая гармата]],'''3''':абарона гусеніц,'''4''':батарэя дымавых гранат (можа адсутнічаць ці быць заменена),'''5''': [[вежа (танкавая)|вежа]],'''6''':маторнае аддзяленьне,'''7''':адзін з люкаў вежы,'''8''':[[спараны кулямёт]], '''9''':Нахільная [[браня]],'''10''':[[курсавы кулямёт]] (можа разьмяшчацца ў іншым месцы)]]
У наш час пераважная большасьць танкаў створана па так званай клясычнай кампанавальнай схеме, асноўнымі прыкметамі якой зьяўляюцца ўсталёўка асноўнага ўзбраеньня (гарматы) у вежы (круцельнай на 360°) і задняе разьмяшчэньне маторна-трансмісійнага аддзяленьня. Выключэннямі тут зьяўляюцца [[Швецыя|швецкі]] танк [[Strv-103]] (бязвежавая схема) і [[ізраіль]]скія танкі «[[Меркава]]» мадэлі 1, 2, 3 і 4 зь пярэднім разьмяшчэннем маторна-трансмісійнага аддзяленьня<ref>[http://armor.kiev.ua/Tank/komp/komp1/ Тэорыя й гісторыя развіцьця кампаноўкі танка]</ref>.


== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 15:14, 16 кастрычніка 2011

Танк Т-34-85

Танк (па-ангельску: Tank) — браніраваная баявая машына на гусенічнай хадзе, прызначана для выкарыстаньня ў пярэдняй лініі фронту. Спалучае ў сабе мабільнасьць і абарончыя магчымасьці. Агнявая моц звычайна забясьпечваецца буйнакалібарным гарматным узбраеньнем, якое месьціцца на вежы танка, а таксама другаснымі кулямётамі, у той час як цяжкія дасьпехі й усюдыходная мабільнасьць забясьпечваюць абарону танка й ягонага экіпажу, што дазваляе выконваць усе асноўныя задачы бранятанкавых войскаў у баі[1].

Танкі былі распрацаваны й ўпершыню выкарыстаны брытанцамі падчас Першай сусьветнай вайны ў якасьці сродку выхаду з тупіку пазыцыйнай вайны. Яны былі ўпершыню разгорнуты ў бітве пры Сомэ ў абмежаванай колькасьці. Падчас будаўніцтва, каб схаваць іхняе сапраўднае прызначэньне ў якасьці зброі, яны былі пазначаны як носьбіты для ўтрыманьня вады й былі названыя «ба́камі» (анг. tank). Аднак ёсьць і іншыя прапанаваныя этымалёгіі паходжаньня назову.

Паміж сусьветнымі войнамі танкі актыўна паляпшаліся. Падчас Другой сусьветнай вайны яны зрабіліся важнай часткай вайсковых фармаваньняў і захоўваюцца ў такой якасьці й па гэты дзень. У часы Другой сусьветнай вайны СССР распрацаваў Т-34, адзін зь лепшых танкаў у эксплюатацыі на працягу ўсёй вайны. Нямецкі плян захопу тэрыторыі СССР базаваўся на стратэгіі, якая абапіралася на масавае выкарыстаньне танкаў пры падтрымцы з боку артылерыі й авіяцыі, каб прарваць фронт праціўніка й выклікаць поўны ягоны крах.

Танкі, створаныя падчас халоднай вайны, вылучаюцца значна большымі памерамі й тоўшчай брані, у адказ на большыя пагрозы падчас боя. Дасягненьні ў галіне вытворчасьці ў канцы халоднай вайны дазволілі наладзіць масаваю вытворчасьць кампазытнай брані. Аспэкты гарматнага абсталяваньня значна зьмяніліся, з-за прагрэса ў дызайне корпуса. Сёньня, баявыя танкі лічацца адным з выключных кампанэнтаў сучаснага войска. Сучасныя танкі рэдка дзейнічаюць у адзіночку, так як яны арганізаваны ў бранятанкавыя адзінкі, якія ўключаюць падтрымку з боку пяхоты, а таксама авіяцыі[2].

Гісторыя

Зьяўленьне танкаў

Фільм пра танк, створаны падчас Першай сусьветнай вайны

Сваім зьяўленьнем танкі абавязаны Першай сусьветнай вайне[3]. Пасьля адносна кароткага пачатковага манэўранага этапу баявых дзеяньняў на франтах ўсталявалася раўнавага, гэтак званая «Акопная вайна». Глыбока эшалянаваную лінію абароны праціўнікаў было складана прарваць. Звычайны спосаб падрыхтаваць наступ і уклініцца ў абарону праціўніка складаўся ў масіраванага выкарыстаньня артылерыі для разбурэньня абарончых збудаваньняў і зьнішчэньня жывой сілы з наступным уводам у прарыў сваіх войскаў[4]. Аднак высьветлілася, што па пераараным выбухамі й разбураным дарогам, перакрываемага да таго ж крыжаваным агнём з флянгаў «чыстага» прарыву не атрымоўваецца ўвесьці войскі досыць хутка, да таго ж праціўнік па дзеючым чыгуначным і грунтовым дарогам у глыбіні сваёй абароны пасьпяваў падцягваць рэзэрвы й блякаваць прарыў. Таксама разьвіцьцё прарыву абцяжарвалася складанасьцю забесьпячэньня праз лінію фронту.

Яшчэ адным фактарам, якія ператварылі манэўраную вайну ў пазыцыйную, зьяўлялася тое, што нават доўгая артпадрыхтоўка не магла цалкам зьнішчыць усе драцяныя загароды й кулямётныя гнёзды, якія затым моцна скоўвалі дзеяньні пяхоты. У выніку ўзьнікла думка пра прынцыпова новы транспартны сродак з высокай праходнасьцю, дамагчыся якой можна было толькі з дапамогай выкарыстаньня гусенічнага шасі, вялікай агнявой моццу й добрай абароненасьцю, хоць бы супраць кулямётнага й ружэйнага агню. Такі транспартны сродак мог бы з высокай хуткасьцю пераадольваць лінію фронту й ўкліньваецца ў глыбіню абароны праціўніка, ажыцьцяўляючы, па меншай меры, тактычныя абыходы.

Брытанскі танк Марк V

Рашэньне пра пабудову танкаў было прынята ў 1915 годзе практычна адначасова ў Вялікабрытаніі[5], Францыі й Расеі[6]. Канчаткова первая ангельская мадэль танка была гатовая ў 1916 годзе, калі прайшла ўсе выпрабаваньні, і першы заказ на 100 машын паступіў у вытворчасьць. Гэта быў танк Mark I — даволі недасканалая баявая машына, якая выпускалася ў двух мадыфікацыях — «самец» (з гарматным узбраеньнем ў бакавых спансонах) і «самка» (толькі з кулямётным узбраеньнем). Неўзабаве высьветлілася нізкая эфэктыўнасьць[7] кулямётных «самак», якія не маглі змагацца з бранятэхнікай праціўніка й зь цяжкасьцю зьнішчалі агнявыя кропкі. Тады была выпушчаная абмежаваная сэрыя «самак», у якіх у левым спансоне па-ранейшаму быў кулямёт, а ў правым — гармата. Жаўнеры тут жа трапна ахрысьцілі іх «гермафрадытамі».

Першыя танкі былі выкарыстаны ангельскай арміяй супраць нямецкай войскаў 15 верасьня 1916 году ў Францыі, на рацэ Сомэ. У ходзе бою высьветлілася, што канструкцыя танка недастаткова адпрацавана — з 49 танкаў, якія ангельцы падрыхтавалі для нападу, на зыходныя пазыцыі вылучылася толькі 32, бо 17 танкаў выйшлі з ладу з-за непаладак, а з гэтых танкаў, якія распачалі атаку, 5 затрымалася у балоце й 9 выйшлі з ладу па тэхнічных прычынах[8]. Тым ня менш, нават тыя, што засталіся 18 танкаў змаглі прасунуцца ўглыб абароны на 5 км, прычым страты ў гэтай наступальнай апэрацыі апынуліся ў 20 разоў меншыя за звычайныя. Нягледзячы на тое, што з-за малой колькасьці танкаў фронт не ўдалося прарваць канчаткова, новы від баявой тэхнікі паказаў свае магчымасьці, і як высьветлілася, танкі маюць вялікую будучыню. У першы час пасьля зьяўленьня танкаў на фронце нямецкія жаўнеры баяліся іх панічна.

Галоўныя хаўрусьнікі ангельцаў на заходнім фронце, французы, здолелі распрацаваць і выпусціць вельмі ўдалы, настолькі ўдалы, што ён эксплюатаваўся яшчэ ў пачатку Другой сусьветнай вайны ў войсках Польшчы й Францыі, лёгкі танк Рэно FT-17. Пры канструяваньні гэтага танка ўпершыню былі ўжытыя многія рашэньні, якія сталі затым клясычнымі. Ён меў вежу, якая была здольна на кручэньне, з усталяванай у ёй лёгкай гарматай альбо кулямётам, у адрозненьне ад «спансоннага», гэта значыць у выступах па баках корпуса, разьмяшчэньня ўзбраеньня ў ангельскіх танках, нізкі ўдзельны ціск на грунт, і, як следзтва, высокую праходнасьць, адносна высокую хуткасьць і добрую манэўранасьць.

У Расеі аднымі зь першых былі створаны танк Парахоўшчыкава («Расейкі ўсюдыход») й колавы танк Лебядзенка. Кожны зь іх быў выраблены толькі ў адным экзэмпляры, што тлумачыцца альбо непрактычнай канструкцыяй, альбо «коснасьцю царскага ўрада». У расейскай арміі ў Першай сусьветнай вайне ня было ні айчынных, ні імпартных танкаў. Падчас Грамадзянскай вайны Белая армія выкарыстоўвала танкі, якія яна атрымлівала ад краінаў Антанты ў невялікіх колькасьцях. Адзін з захопленых чырвонаармейцамі танкаў Рэно FT-17 увесну 1919 году быў пасланы ў Маскву, разабраны й дасьледаваны. Такім чынам, праблема стварэньня расейскага танка была вырашана стварэньнем танкаў тыпу М на аснове канструкцыі францускага Рэно FT-17. Першы з танкаў тыпу М атрымаў імя «Змагар за свабоду таварышч Ленін». На працягу 19201921 гадоў было выраблена 15 танкаў. Увесну 1921 году ў сувязі з заканчэньнем Грамадзянскай вайны й інтэрвенцыі праект быў згорнуты. У баявых дзеяньнях гэтыя танкі больш не ўдзельнічалі, іх выкарыстоўвалі ў калгасах як трактары й на вайсковых парадах.

Кантсрукцыя

Кампаноўка

Элемэнты сучаснага танка клясычнай кампаноўкі:
1:Гусенічны двіжацель. 2:Танкавая гармата,3:абарона гусеніц,4:батарэя дымавых гранат (можа адсутнічаць ці быць заменена),5: вежа,6:маторнае аддзяленьне,7:адзін з люкаў вежы,8:спараны кулямёт, 9:Нахільная браня,10:курсавы кулямёт (можа разьмяшчацца ў іншым месцы)

У наш час пераважная большасьць танкаў створана па так званай клясычнай кампанавальнай схеме, асноўнымі прыкметамі якой зьяўляюцца ўсталёўка асноўнага ўзбраеньня (гарматы) у вежы (круцельнай на 360°) і задняе разьмяшчэньне маторна-трансмісійнага аддзяленьня. Выключэннямі тут зьяўляюцца швецкі танк Strv-103 (бязвежавая схема) і ізраільскія танкі «Меркава» мадэлі 1, 2, 3 і 4 зь пярэднім разьмяшчэннем маторна-трансмісійнага аддзяленьня[9].

Крыніцы

  1. ^ Von Senger and Etterlin (1960), The World's Armored Fighting Vehicles, p.9.
  2. ^ Tranquiler, Roger, Modern Warfare. A French View of Counterinsurgency, trans. Daniel Lee, «Pitting a traditional combined armed force trained and equipped to defeat similar military organisations against insurgents reminds one of a pile driver attempting to crush a fly, indefatigably persisting in repeating its efforts».
  3. ^ «Урокі танкабудаваньня. Першае пакаленьне танкаў». Сучаснае машынабудаваньне  (рас.)
  4. ^ «Аўстра-вугорскія штурмавыя фармаваньні пэрыяда першай сусьветнай вайны». Гісторыя дзяржавы Габсбургаў  (рас.)
  5. ^ «Першыя танкі: шлях у тупік». Незалежны вайсковы агляд.  (рас.)
  6. ^ «Расейскі тып танка». www.waronline.org
  7. ^ «Бой танкаў з танкамі». Падпалкоўнік Г. Клейн (Воениздат НКО СССР, 1942)  (рас.)
  8. ^ «15 верасьня ў гісторыі». newsinfo.ru  (рас.)
  9. ^ Тэорыя й гісторыя развіцьця кампаноўкі танка

Вонкавыя спасылкі

Танксховішча мультымэдыйных матэрыялаў