Малая Азія: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: jv:Anatolia |
KamikazeBot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат зьмяніў: ku:Anatolya |
||
Радок 59: | Радок 59: | ||
[[ka:ანატოლია]] |
[[ka:ანატოლია]] |
||
[[sw:Anatolia]] |
[[sw:Anatolia]] |
||
[[ku: |
[[ku:Anatolya]] |
||
[[la:Asia Minor]] |
[[la:Asia Minor]] |
||
[[lv:Anatolija]] |
[[lv:Anatolija]] |
Вэрсія ад 13:47, 5 кастрычніка 2011
Малая Азія, Анатолія — паўвыспа на захадзе Азіі, складае большую частку тэрыторыі Турцыі.
Даўжыня з захаду на ўсход каля 1000 км, шырыня 400—600 км. Плошча каля 400 тыс. км².
Паўвыспа Малая Азія абмываецца Чорным, Мармуровым, Эгейскім і Міжземным морамі, пралівамі Басфор і Дарданэлы. Паўночныя і паўднёвыя берагі стромкія, малапарэзаныя, заходнія — са шматлікімі бухтамі і залівамі.
Амаль уся паўвыспа занятая Малаазіяцкім нагор’ем, у сярэдзіне якога знаходзіцца Анаталійскае пласкагор'е з вульканічнымі конусамі (гара Эрджыяс, 3770 м). Па ўскраінах паўночнай часкі Малой Азіі цягнуцца Пантыйскія горы, паўднёвай — горы Таўр. Па берагах мораў знаходзяцца ўчасткі нізінаў зь міжземнаморскай расьліннасьцю. Характэрны частыя землятрусы. Карысныя выкапні: вугаль, нафта, храміты, жалезныя руды, сера, каменная соль.
Клімат рэгіёна субтрапічны. Рэкі горныя, малаводныя. Найбольшае Туз. На прыморскіх схілах гор растуць шыракалістыя лясы вільготных субтропікаў і цьвёрдалістыя міжземнаморскія лясы і хмызнякі. На нутраных схілах гор і пласкагор’ях распаўсюджаны паўпустыні і стэпы.