Аўгсбург (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.5.2) (робат зьмяніў: fa:باشگاه فوتبال آگزبورگ
д r2.6.4) (робат зьмяніў: es:F.C. Augsburgo
Радок 43: Радок 43:
[[de:FC Augsburg]]
[[de:FC Augsburg]]
[[en:FC Augsburg]]
[[en:FC Augsburg]]
[[es:FC Augsburg]]
[[es:F.C. Augsburgo]]
[[fa:باشگاه فوتبال آگزبورگ]]
[[fa:باشگاه فوتبال آگزبورگ]]
[[fr:FC Augsburg]]
[[fr:FC Augsburg]]

Вэрсія ад 03:53, 30 верасьня 2011

Сьцяг Нямеччыны Аўгсбург
Поўная назва FC Augsburg 1907
Заснаваны 8 жніўня 1907
Горад Аўгсбург, Нямеччына
Стадыён Імпульс Арэна
Умяшчальнасьць: 30 660
Кіраўнік Кляўс Гофман[d]
Галоўны трэнэр Ёс Люўкай
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2010—2011 Бундэсьліга 2,
2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Аўгсбург (па-нямецку: FC Augsburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Аўгсбург зь зямлі Баварыя. Заснаваны ў 1907 годзе. За ўсю сваю гісторыю клюб не дасягаў значных посьпехаў.

Гісторыя

Клюб быў заснаваны ў 1907 годзе пад назвай Fußball-Klub Alemania Augsburg, у 19211969 гадох называўся BC Augsburg. Да Другой сусьветнай вайны вышэйшым дасягненьнем «Аўгсбурга» было другое месца ў Гаўлізе Баварыі ў 1940 годзе. Пасьля вайны ён рэгулярна гуляў ў Обэрлізе Поўдзень, часам вылятаючы ў ніжэйшую лігу.

Пасьля ўтварэньня Бундэсьлігі «Аўгсбург» застаўся за ейным бортам, выступаючы ў ніжэйшых лігах, толькі ў сезоне 1973—74 ён быў блізкі да посьпеху, калі для выхаду ў Бундэсьлізе яму не хапіла аднаго пункту. Ува ўмовах фінансавага краху, «Аўгсбург» аб'яднаўся з футбольнай камандай грамадзтва TSV Schwaben Augsburg у ліпені 1969 году, аднак Schwaben засталіся незадаволенымі вынікам аб'яднаньня й узнавілі ўласную футбольную каманду ў 1970 годзе.

Першы раз у Другой Бундэсьлізе клюб выступаў у сэзоне 1982—83, пасьля чаго да 2006 году гуляў у ніжэйшых лігах Нямеччыны. У сэзоне 2006—07 клюб ізноў стаў гуляць у Другой Бундэсьлізе, заняўшы 7 месца. У сезоне 2009—10 «Аўгсбург» заняў трэцяе месца ў Другой Бундэсьлізе й атрымаў права пазмагацца за выхад у Першую Бундэслігу ў стыкавых матчах зь іншым баварскім клюбам - «Нюрнбэргам», але прайграў у абодвух матчах - 0:1 у гасьцёх і 0:2 дома. Нягледзячы на ​​гэта сэзон стаў лепшым у гісторыі клуба.

У наступным сэзоне 2010—2011 клюб палепшыў свой вынік, заняўшы 2 месца ў Другой Бундэсьлізе, упершыню ў сваёй гісторыі зарабіў права выступаць у Бундэсьлізе 1.

Вонкавыя спасылкі