Уніяцтва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.5) (робат дадаў: de:Griechisch-Katholische Kirche
Радок 22: Радок 22:
[[hr:Grkokatoličanstvo]]
[[hr:Grkokatoličanstvo]]
[[it:Chiesa uniate]]
[[it:Chiesa uniate]]
[[no:Den gresk-katolske kirke]]
[[pl:Kościoły greckokatolickie]]
[[pl:Kościoły greckokatolickie]]
[[pt:Uniata]]
[[pt:Uniata]]
[[ro:Greco-catolici]]
[[ro:Greco-catolici]]
[[rue:Ґрекокатолицька церьков]]
[[ru:Грекокатолики]]
[[ru:Грекокатолики]]
[[sk:Gréckokatolícka cirkev]]
[[sk:Gréckokatolícka cirkev]]

Вэрсія ад 19:22, 29 верасьня 2011

Уніяцтва (ад лац. unio — саюз, аб’яднаньне) — хрысьціянская плынь, заснаваная на царкоўнай уніі розных хрысьціянскіх цэркваў з рыма-каталіцкай на ўмовах прызнаньня першымі вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаваньні традыцыяў рэлігійнага культу і выкарыстаньня традыцыйна сакральнай ці народнай мовы ў богаслужэньні.

Да ўніяцкіх адносяцца цэрквы грэцкага (былыя праваслаўныя), армянскага, копцкага (у Эгіпце), мараніцкага (у Лібане і Сырыі) і інш. абрадаў.

У Рэчы Паспалітай уніяцтва ўзьнікла пасьля заключэння Берасьцейскай царкоўнай уніі (1596). Яшчэ ў 1577 годзе рэктар полацкага калегіюма Пётар Скарга выдаў кнігу «Аб адзінстве царквы Божай», дзе прапанаваў плян уніі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў. Уніяцкая царква мусіла падпарадкоўвацца Папе Рымскаму, але захоўваліся ранейшыя праваслаўныя абрады. У 1595 г. Папа Рымскі Клімэнт ІІ аб’явіў унію, а праз год на Берасьцейскім царкоўным саборы яна была зацьверджана. Пад канец 18 ст. каля трох чвэрцяў насельніцтва Беларусі было ўніятамі.[1]

Крыніцы

  1. ^ Кізіма С. А.,…

Літаратура

  • Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да 21 ст.- Мінск, 2000 г.
  • Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.