Танк: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.6.4) (робат дадаў: sco:Tank |
|||
Радок 92: | Радок 92: | ||
[[ru:Танк]] |
[[ru:Танк]] |
||
[[sah:Тааҥка]] |
[[sah:Тааҥка]] |
||
[[sco:Tank]] |
|||
[[sq:Tanku]] |
[[sq:Tanku]] |
||
[[simple:Tank]] |
[[simple:Tank]] |
Вэрсія ад 14:50, 28 верасьня 2011
Танк (па-ангельску: Tank) — браніраваная баявая машына на гусенічнай хадзе, прызначана для выкарыстаньня ў пярэдняй лініі фронту. Спалучае ў сабе мабільнасьць і абарончыя магчымасьці. Агнявая моц звычайна забясьпечваецца буйнакалібарным гарматным узбраеньнем, якое месьціцца на вежы танка, а таксама другаснымі кулямётамі, у той час як цяжкія дасьпехі й усюдыходная мабільнасьць забясьпечваюць абарону танка й ягонага экіпажу, што дазваляе выконваць усе асноўныя задачы бранятанкавых войскаў у баі[1].
Танкі былі распрацаваны й ўпершыню выкарыстаны брытанцамі падчас Першай сусьветнай вайны ў якасьці сродку выхаду з тупіку пазыцыйнай вайны. Яны былі ўпершыню разгорнуты ў бітве пры Сомэ ў абмежаванай колькасьці. Падчас будаўніцтва, каб схаваць іхняе сапраўднае прызначэньне ў якасьці зброі, яны былі пазначаны як носьбіты для ўтрыманьня вады й былі названыя «ба́камі» (анг. tank). Аднак ёсьць і іншыя прапанаваныя этымалёгіі паходжаньня назову.
Паміж сусьветнымі войнамі танкі актыўна паляпшаліся. Падчас Другой сусьветнай вайны яны зрабіліся важнай часткай вайсковых фармаваньняў і захоўваюцца ў такой якасьці й па гэты дзень. У часы Другой сусьветнай вайны СССР распрацаваў Т-34, адзін зь лепшых танкаў у эксплюатацыі на працягу ўсёй вайны. Нямецкі плян захопу тэрыторыі СССР базаваўся на стратэгіі, якая абапіралася на масавае выкарыстаньне танкаў пры падтрымцы з боку артылерыі й авіяцыі, каб прарваць фронт праціўніка й выклікаць поўны ягоны крах.
Танкі, створаныя падчас халоднай вайны, вылучаюцца значна большымі памерамі й тоўшчай брані, у адказ на большыя пагрозы падчас боя. Дасягненьні ў галіне вытворчасьці ў канцы халоднай вайны дазволілі наладзіць масаваю вытворчасьць кампазытнай брані. Аспэкты гарматнага абсталяваньня значна зьмяніліся, з-за прагрэса ў дызайне корпуса. Сёньня, баявыя танкі лічацца адным з выключных кампанэнтаў сучаснага войска. Сучасныя танкі рэдка дзейнічаюць у адзіночку, так як яны арганізаваны ў бранятанкавыя адзінкі, якія ўключаюць падтрымку з боку пяхоты, а таксама авіяцыі[2].
Кампаноўка
У наш час пераважная большасць танкаў створана па так званай клясічнай кампанавальнай схеэе, асноўнымі прыкметамі якой з'яўляюцца ўсталёўка асноўнага ўзбраеньня (гарматы) у вежы (круцельнай на 360°) і задняе разьмяшчэнне маторна-трансмісійнага аддзяленьня. Выключэннямі тут з'яўляюцца швецкі танк Strv-103 (бязвежавая схэма) і ізраільскія танкі «Меркава» мадэлі 1, 2, 3 і 4 з пярэднім размяшчэннем маторна-трансмісійнага аддзяленьня[3].
Крыніцы
- ^ Von Senger and Etterlin (1960), The World's Armored Fighting Vehicles, p.9.
- ^ Tranquiler, Roger, Modern Warfare. A French View of Counterinsurgency, trans. Daniel Lee, «Pitting a traditional combined armed force trained and equipped to defeat similar military organisations against insurgents reminds one of a pile driver attempting to crush a fly, indefatigably persisting in repeating its efforts».
- ^ Тэорыя і гісторыя развіцця кампаноўкі танка
Вонкавыя спасылкі
Танк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |