Кандэнсатар: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат дадаў: kk:МДШ-конденсатор
д r2.6.4) (робат дадаў: rue:Кондензатор
Радок 112: Радок 112:
[[pl:Kondensator]]
[[pl:Kondensator]]
[[pt:Capacitor]]
[[pt:Capacitor]]
[[rue:Кондензатор]]
[[ru:Электрический конденсатор]]
[[ru:Электрический конденсатор]]
[[stq:Kondensatore]]
[[stq:Kondensatore]]

Вэрсія ад 11:43, 10 верасьня 2011

Кандэнсатары

Кандэнсатар — двухполюсьнік, якому ўласьцівыя даволі вялікія ёмістасьць і амічны супор; прылада для захаваньня зараду і энэргіі электрычнага поля. Звычайна складаецца з двух электродаў у форме пластокаў (абкладак), падзеленых дыэлектрыкам, таўшчыня якога малая ў параўнаньні з памерам абкладак. Выкарыстоўваецца таксама як частка вагальнага ланцугу.

Мінуўшчына

У 1745 року ў Лейдэне нямецкі фізык Эвальд Юрген фон Кляйст і галяндзкі фізык Пітэр ван Мушэнбрук выпадкова стварылі канструкцыю-прататып электралітычнага кандэнсатара — «лейдэнскі слоік». Першыя кандэнсатары, якія складаліся з двух праваднікоў, разьдзеленых неправадніком, звычайна згадваныя як кандэнсатар Эпінуса або электрычны аркуш, былі створаныя яшчэ раней[1].

Назву «кандэнсатар» даў Алесандра Вольта ў 1782 годзе (ад італьянскага condensatore), падкрэсьліўшы здольнасьць прылады назапашваць большы электрычны зарад у параўнаньні са звычайным ізаляваным правадніком. І хоць у ангельскай мове назва condensor лічыцца архаічнай (сучасная назва — capacitor), у большасьці эўрапейскіх моваў ужываюцца вытворныя ад condensatore назвы.

Пазначэньне на электрычных схемах

Абазначэньне Апісаньне
1cm Кандэнсатар пастаяннай ёмістасьці
1cm Палярызаваны кандэнсатар
1cm Падстроечны кандэнсатар пераменнай ёмістасьці
Варыкап

На электрычных прынцыповых схемах намінальная ёмістасьць кандэнсатараў звычайна падаецца ў мікрафарадах (1 мкФ = 106 пФ) і пікафарадах, але нярэдка і ў нанафарадах. Пры ёмістасьці ня больш за 0,01 мкФ ёмістасьць кандэнсатара падаюць у пікафарадах, пры гэтым дапушчальна не пазначаць адзінку вымярэньня. Пры абазначэньні намінальнай ёмістасьці ў іншых адзінках адзінку вымярэньня падаваць абавязкова.

Для электралітычных кандэнсатараў, а таксама для высокавольтных кандэнсатараў на схемах, пасьля пазначэньня наміналу ёмістасьці пазначаюць іхняе максымальнае працоўнае напружаньне ў вольтах (В) або кілавольтах (кВ). Для пераменных кандэнсатараў пазначаюць дыяпазон зьмяненьня ёмістасьці.

Клясыфікацыя

Лушчаковы плёнкавы кандэнсатар тыпу «СГМ» для навяснога мантажу

Па віду дыэлектрыка адрозьніваюць:

  • Кандэнсатары вакуумныя (вокладкі без дыэлектрыка ў вакуўме).
  • Кандэнсатары з газападобным дыэлектрыкам.
  • Кандэнсатары з вадкім дыэлектрыкам.
  • Кандэнсатары з цьвёрдым неарганічным дыэлектрыкам: шкляныя, лушчаковыя, керамічныя, тонкаслойныя зь неарганічных плёнак.
  • Кандэнсатары з цьвёрдым арганічным дыэлектрыкам: папяровыя, мэталапапяровыя, плёнкавыя, камбінаваныя (папяроваплёнкавыя, тонкаслойныя з арганічных сынтэтычных плёнак.
  • Электралітычныя і аксідна-паўправадніковыя кандэнсатары. У якасьці дыэлектрыка — аксідны слой на мэталічным анодзе.
Керамічны падстроечны кандэнсатар

Па магчымасьці зьмяненьня ёмістасьці:

  • Пастаянныя — асноўная кляса кандэнсатараў, якія не зьмяняюць ёмістасьці (хіба што ў працэсе службы).
  • Пераменныя — кандэнсатары, якія дапускаюць зьмяненьне ёмістасьці ў працэсе функцыянаваньня апаратуры. Кіраваньне ёмістасьцю можа зьдзяйсьняцца мэханічна, электрычным напружаньнем (варыконды, варыкапы) і тэмпэратурай (тэрмакандэнсатары).
  • Падстроечныя кандэнсатары — кандэнсатары, ёмістасьць якіх зьмяняецца пры аднаразовай або пэрыядычнай регуліроўцы і не зьмяняецца ў працэсе функцыянаваньня апаратуры.

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ «Курс Физики» профессора физико-математических наук А.Гано, перевод Ф.Павленко В.Черкасова, 1882 год.

Вонкавыя спасылкі

Кандэнсатарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў