Фліндэрз (востраў): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д tagged isolated of cluster кальцо2.
д r2.6.4) (робат дадаў: uk:Фліндерс (острів); касмэтычныя зьмены
Радок 34: Радок 34:


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
*[http://focusonflinders.com.au/menu.htm Інфармацыя пра востраў Фліндэрз]
* [http://focusonflinders.com.au/menu.htm Інфармацыя пра востраў Фліндэрз]
*[http://www.flinders.tas.gov.au/site/page.cfm?u=195 Сайт муніцыпалітэта вострава Фліндэрз]
* [http://www.flinders.tas.gov.au/site/page.cfm?u=195 Сайт муніцыпалітэта вострава Фліндэрз]


{{Ізаляваны артыкул|кальцо2}}
{{Ізаляваны артыкул|кальцо2}}
Радок 55: Радок 55:
[[pt:Ilha Flinders]]
[[pt:Ilha Flinders]]
[[ru:Флиндерс (остров)]]
[[ru:Флиндерс (остров)]]
[[uk:Фліндерс (острів)]]
[[zh-classical:弗林德斯島 (塔斯曼尼亞)]]
[[zh-classical:弗林德斯島 (塔斯曼尼亞)]]
[[wuu:弗林德斯岛 (塔斯曼尼亚)]]
[[wuu:弗林德斯岛 (塔斯曼尼亚)]]

Вэрсія ад 20:56, 7 верасьня 2011

Фліндэрз
Месца Басаў праліў
Плошча 1333 км²
Найвышэйшы пункт 756 м
Краіна Аўстралія
Вобласьць Тасманія
Насельніцтва (2005) 895чалавек
Каардынаты 40° пн. ш. 148° у. д. / 40° пн. ш. 148° у. д. / 40; 148Каардынаты: 40° пн. ш. 148° у. д. / 40° пн. ш. 148° у. д. / 40; 148
Фліндэрз на мапе Аўстраліі
Фліндэрз
Фліндэрз
Фліндэрз

Фліндэрз (па-ангельску: Flinders Island) — востраў у праліве Баса, які ляжыць за 20 км на паўночны ўсход ад вострава Тасманія. Найбуйнейшы востраў у групе астравоў Фюрно. Уваходзіць у склад штата Тасманія. Плошча вострава — каля 1333 км². Найвышэйшы пункт — гара Стшалецкага (756 м). Найбуйнейшыя населеныя пункты — Ўайтмарк (па-ангельску: Whitemark) і Лэдзі-Бэран (па-ангельску: Lady Barron).

Геаграфія

У геалягічнай будове вострава Фліндэрз пераважаюць горныя хрыбты, якія складзеныя з гранітных парод і займаюць трэць усяго вострава. Найбольш буйныя зь іх — града Стшалецкага (па-ангельску: Strezelecki Range), Дарлінг (па-ангельску: Darling Range), гара Кілікрэнкі (па-ангельску: Mount Killiecrankie) і Патрыярх (па-ангельску: The Patriarchs).

Прыкладна палова вострава ўяўляе сабою прыбярэжныя выдмы з роднаснымі глебавымі адкладамі, якія фармуюць раўніну ва ўсходняй частцы вострава Фліндэрз і вузкую паласу на заходнім узьбярэжжы. У шматлікіх нізінных месцах з мноствам лягун можна знайсьці эстуарыявыя плясты зь пяску, гліны і галькі. Найвышэйшы пункт вострава Фліндэрз — гара Стшалецкага (756 м). Іншыя пікі дасягаюць вышыні 400 м.

Мноства невялікіх рачных струменяў, якія бягуць у бок берага, утвараюць пераважны малюнак гідраграфічнай сеткі. Найбуйнейшыя рэкі, якія бяруць пачатак у сельскагаспадарчых землях, цякуць у бок усходняга ўзьбярэжжа і ўпадаюць у чатыры вузкіх марскіх заліва. Шматлікія рэкі зьяўляюцца толькі пасьля моцных дажджоў, што зьвязана з маленькай даўжынёю рэк і стромкасьцю мясцовасьці, па якой яны цякуць.

Уздоўж усходняга берага вострава Фліндэрз разьмешчана мноства прыбярэжных лягун. Праз розную колькасьць ападкаў, вышыннасьць, геалягічную будову і ляндшафт на астравах назіраецца вялікая разнастайнасьць глеб і формаў расліннасьці. Уздоўж прыбярэжных выдмаў пераважаюць глебы з вялікім утрыманьнем вапны, на якіх растуць нізкарослыя хмызьнякі і нізінныя дрэвы. На мяккахвалістых раўнінах у заходняй частцы вострава пераважае монафракцыённы пясок і неаднастайныя глебы, на якіх растуць эўкаліпты.

Вонкавыя спасылкі