Науру: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.5) (робат дадаў: my:နအူရူးနိုင်ငံ
д r2.6.2) (робат зьмяніў: li:Nauru
Радок 189: Радок 189:
[[lt:Nauru]]
[[lt:Nauru]]
[[lij:Nauru]]
[[lij:Nauru]]
[[li:Naoeroe]]
[[li:Nauru]]
[[lmo:Nauru]]
[[lmo:Nauru]]
[[hu:Nauru]]
[[hu:Nauru]]

Вэрсія ад 19:35, 4 верасьня 2011

Науру
Ripublik Naoero
Republic of Nauru
Рэспубліка Науру
Сьцяг Науру
Сьцяг
Нацыянальны дэвіз: "God's Will First" (Божае жаданьне перш за ўсё)
Дзяржаўны гімн: ««Nauru BwiemaPatriots of Micronesia»»
Месцазнаходжаньне Науру
Афіцыйная мова Науру, ангельская
Сталіца няма
Найбуйнейшы горад Ярэн
Форма кіраваньня рэспубліка
Маркус Стэфэн
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
227-е месца ў сьвеце
21 км²
-
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць
215-е месца ў сьвеце
9 275
442/км²
СУП
 • агульны (2006)
 • на душу насельніцтва
192 месца ў сьвеце
0,037 млрд.$
2 500 $
Валюта Аўстралійскі даляр (AUD)
Часавы пас
 • улетку
UTC+12 (UTC+12)
+12 (UTC+12)
Незалежнасьць
ад Аўстраліі,
Новай Зэляндыі
і Вялікабрытаніі
31 студзеня 1968
Аўтамабільны знак NAU
Дамэн верхняга ўзроўню .nr
Тэлефонны код +674
Мапа Науру
Мапа Науру


Науру, Рэспубліка Науру (на-науру: Naoero, Republik Naoero, па-ангельску: Nauru, Republic of Nauru) — выспавая краіна, якая знаходзіцца ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў Мікранэзіі, у 50 км на поўдзень ад экватара. Гэта самая маленькая рэспубліка ў сьвеце як па плошчы, так і па колькасьці насельніцтва. Неафіцыйнай сталіцай зьяўляецца паселішча Ярэн, колькасьць насельніцтва якога складае 820 жыхароў. Науру - гэта адзіная краіна ў сьвеце, у якой няма афіцыйнай сталіцы.

Гісторыя

Першапачаткова Науру было заселенае мікранэзійцамі і палінэзійцамі, прыкладна 3000 гадоў таму. На высьпе жыло 12 плямёнаў, памяць аб якіх ў наш час прадстаўленая дванаццацьцю промнямі зоркі на сьцягу краіны. Наўрыйцы называлі сваю выспу «Naoero», назва «Науру» ўзьнікла пазьней для таго, каб палегчыць вымаўленьне назвы выспы іншаземцам. Галоўнымі крыніцамі харчаваньня наўрыйцаў былі какосы, і рыба.

Першым эўрапейцам, які высадзіўся на выспу, быў брытанскі кітабой Джон Фірн, які вандраваў з Новай Зэляндыі ў Кітай у 1798 годзе. Ён даў высьпе назву Прыемная (па-ангельску: Pleasant Island), і з гэтай назвай выспа заставалася наступныя 90 гадоў. З 1830-х г.г. наўрыйцы мелі кантакты з эўрапейскімі і амэрыканскімі кітабоямі і гандлярамі, якія папаўнялі тут свае запасы. Тубыльцы мянялі харчаваньне на пальмавае віно і агнястрэльную зброю, якая ўжывалася ў 10-гадовай крывавай міжпляменнай вайне 18781888 г.г. Падчас яе колькасьць насельніцтва зьменшылася з 1400 да 900 чалавек.

У 1888 годзе выспа была анэксаваная Германіяй і далучаная да Пратэктарату выспаў Маршала. У той час выспа мела назву «Nawodo» ці «Onawero». Нямецкая ўлада скончылася пасьля Першай Сусьветнай вайны. Грамадзкія зьмены на высьпе пасьля вайны скончыліся ўсталяваньнем манархіі.

У 1900 годзе вандроўнік Альберт Эліс вынайшаў на Науру багатыя радовішчы фасфатаў. У 1906 годзе аўстралійская фірма Pacific Phosphate Company падпісала зь Германіяй дамову на перадачу правоў распрацоўкі радовішчаў.

6 лістапада 1914 года выспа была занятая аўстралійскімі войскамі. Пасьля вайны Вялікабрытанія атрымала ад Лігі Нацый мандат на кіраваньне гэтай тэрыторыяй, які потым быў падзелены з Аўстраліяй і Новай Зэляндыяй. У 1923 годзе тры ўрады падпісалі дамову аб сумеснай распрацоўцы радовішчаў фасфатаў на Науру.

У 1940 годзе германскі вайсковы карабель затапіў каля выспы пяць гандлёвых караблёў і абстраляў выспу, зруйнаваўшы ўсю інфраструктуру. З 26 жніўня 1942 года Науру была занятая японскімі войскамі. У 1943 годзе 1200 наўрыйцаў былі прымусова пераселеныя на выспу Чуук, 463 з іх загінула. 13 верасьня 1945 года, калі да выспы падплыў аўстралійскі вайсковы карабель, японскі гарнізон капітуляваў.

У 1947 годзе Науру атрымала статус тэрыторыі, якая кіруецца ААН, праз аўстралійскую адміністрацыю. У студзені 1966 года на Науру паўстаў уласны ўрад, а праз два гады быў праведзены канстытуцыйны зьезд. 31 студзеня 1968 года Науру абвясьціла аб сваёй незалежнасьці.

У 1989 годзе Науру падала на Аўстралію ў Міжнародны суд за наступствы аўстралійскага кіраваньня выспай, а таксама за шкоды, якія атрымала выспа ў выніку здабычы фасфатаў. Справа была разгледжаная 20 жніўня 1993 года, і пастановай суду Аўстраліі было загадана выплаціць у якасьці кампэнсацыі Науру 107 мільёнаў аўстралійскіх даляраў.

Зьмяншаючыяся запасы фасфатаў прывялі да палітычнай нестабільнасьці ў другой палове 1980-х г.г. Паміж 1989 і 2003 г.г. зьмянілася 17 урадаў.

У 2004 годзе ўрад Аўстраліі вырашыў павялічыць фінансавую дапамогу высьпе з мэтай выхаду з эканамічнага крызысу.

Палітыка

Заканадаўчая ўлада ў краіне належыць парлямэнту, які складаецца з 18 дэпутатаў. Выканаўчая ўлада належыць ураду на чале з прэзыдэнтам. Прэзыдэнт выбіраецца і зьнімаецца парлямэнтам. Большасьць дэпутатаў парлямэнта не належыць да палітычных партыяў.

Науру ўваходзіць у Брытанскую Садружнасьць Нацыяў.

Дэмаграфія

Большасьць насельніцтва выспы складаецца з наўрыйцаў, акрамя іх тут жывуць мікранэзійцы (якія паходзяць з Кірыбаці і Тувалу), кітайцы, філіпінцы і эўрапейцы.

Афіцыйнай мовай зьяўляецца науру. Ангельская ўжываецца ва ўрадавых установах і ў міжнародных зносінах.

Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца хрысьціянства, але існуе значная колькасьць багаістаў.


Геаграфія

Науру знаходзіцца на невялікай каралавай высьпе, абкружанай каралавымі рыфамі. Большую частку выспы займае пласкагор’е вышынёй 30-60 м, якое абрываецца на ўзьбярэжжы. Менавіта на вузкім прыморскім пасе канцэнтруецца амаль усё насельніцтва краіны.

Ва ўнутраных раёнах выспы знаходзяцца радовішчы фасфатаў, якія здабываюцца тут ужо 90 гадоў. Аднак здабыча прывяла да значнай эрозіі паверхні выспы, адкрытае радовішча займае прыкладна 90% паверхні выспы. На высьпе няма крыніцаў пітной вады, тут пабудаваныя вялікія станцыі апрасьненьня марской вады і калектары для збору дажджавой вады.

На высьпе пануе сьпякотны і вільготны экватарыяльны клімат.

Адміністрацыйны падзел

Науру дзеліцца на 14 акругаў:

Эканоміка

Асновай эканомікі застаецца здабыча фасфатаў (у асноўным аўстралійскімі і брытанскімі кампаніямі). Плошча радовішчаў займае 80-90% паверхні краіны. Аднак запасы паступова зьмяншаюцца. Пасьля зьмены заканадаўства Науру стала афшорнай зонай.

Вонкавыя спасылкі

Наурусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA