Якаў Трашчанок: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Крытыка: пунктуацыя
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д вядомы вучань + бібліяграфія, катэгорыя
Радок 7: Радок 7:
| Дата нараджэньня = [[15 лістапада]] [[1931]]
| Дата нараджэньня = [[15 лістапада]] [[1931]]
| Месца нараджэньня = [[Менск]]
| Месца нараджэньня = [[Менск]]
| Дата сьмерці = [[14 жніўня]] [[2011]]
| Дата сьмерці = [[14 жніўня]] [[2011]] (79 гадоў)
| Месца сьмерці = [[Магілёў]]
| Месца сьмерці = [[Магілёў]]
| Грамадзянства = [[Беларусь]]
| Грамадзянства = [[Беларусь]]
Радок 14: Радок 14:
| Альма-матэр = [[Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут]]
| Альма-матэр = [[Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут]]
| Навуковы кіраўнік =
| Навуковы кіраўнік =
| Знакамітыя вучні =
| Знакамітыя вучні = [[Аляксандар Лукашэнка]]
| Вядомы як =
| Вядомы як =
| Узнагароды і прэміі = {{Ордэн Пашаны (Беларусь)}}
| Узнагароды і прэміі = {{Ордэн Пашаны (Беларусь)}}
Радок 48: Радок 48:
Доктар гістарычных навук [[Алесь Смалянчук|А. Смалянчук]] паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма<ref name="smal"/>, а ягоныя канцэпцыі зьяўляецца антынавуковымі<ref name="er"/>. Гісторык [[Генадзь Сагановіч|Г. Сагановіч]] характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі<ref name="sah"/>.
Доктар гістарычных навук [[Алесь Смалянчук|А. Смалянчук]] паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма<ref name="smal"/>, а ягоныя канцэпцыі зьяўляецца антынавуковымі<ref name="er"/>. Гісторык [[Генадзь Сагановіч|Г. Сагановіч]] характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі<ref name="sah"/>.


== Бібліяграфія ==
* Философия образования и проблема человека: Учеб. пособие / М. И. Вишневский, В. А. Костенич, Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 1997. — 68 с.
* Трещенок, Я. И. Введение в методологию исторического познания / Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 1999. — 34 с.
* Трещенок, Я. И. [http://zapadrus.su/attachments/treshenok_ya_i_istoriya_belarusi_tom_1_v_2_uh_tomah.djvu История Беларуси. В 2-х ч. Ч. 1 : Досоветский период] / Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 2004. — 294 с.
* Трещенок, Я. И. О сущностных характеристиках советского общества / Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 2003. — 17 с.
* [http://zapadrus.su/attachments/treshenok_ya_i_istoriya_belarusi_tom_2_v_2_uh_tomah.djvu История Беларуси. В 2-х ч. Ч. 2.] / Я. И. Трещенок [и др.]; под ред. Я. И. Трещенка. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 2005. — 310 с.
* Трещенок, Я. И. Государственная идеология и национальная идея Республики Беларусь / Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 2006. — 134 с.
* Хрестоматия по истории Беларуси : В 2 ч. Ч. 1. С древнейших времен до 1917 г. / сост.: Я. И. Трещенок [и др.]; под науч. ред. К. М. Бондаренко. — Минск : Издательский центр БГУ, 2008. — 623 с.
* История Беларуси с древнейших времён до октября 1917 года : учебное пособие для 10-го класса общеобразовательных школ с русским языком обучения / В. В. Волженков, Я. И. Трещенок, А. А. Воробьев. — Минск : Адукацыя і выхаванне, 2008. — 255 с.
* История Беларуси (октябрь 1917 — начало XXI в.) : учебное пособие для 11-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения / Я. И. Трещенок, А. А. Воробьев, М. Н. Железняк; под редакцией Я. И. Трещенка. — Минск : Народная асвета, 2009. — 181 с.
== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
{{зноскі}}
{{зноскі}}
Радок 61: Радок 71:
[[Катэгорыя:Памерлі ў Магілёве]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Магілёве]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія пэдагогі]]
[[Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту]]


[[ru:Трещенок, Яков Иванович]]
[[ru:Трещенок, Яков Иванович]]

Вэрсія ад 21:50, 27 жніўня 2011

Якаў Іванавіч Трашчанок
Дата нараджэньня 15 лістапада 1931
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 14 жніўня 2011 (79 гадоў)
Месца сьмерці Магілёў
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут
Занятак пэдагог, гісторык
Навуковая сфэра гісторыя Беларусі
Месца працы
Вучні Аляксандар Лукашэнка
Узнагароды
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)

Якаў Іванавіч Трашчанок (Трашчонак, 15 лістапада 1931, Менск — 14 жніўня 2011[1], Магілёў) — пэдагог і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1971), дацэнт (1996).

Біяграфія

У 1963 годзе скончыў гістарычна-геаграфічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. З 1967 па 1995 гады працаваў у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце ім. А. Куляшова, дзе выкладаў гісторыю ў А. Лукашэнкі[2].

Тэма кандыдацкай дысэртацыi (1971) — «Документальные материалы ЦГАОР БССР как источник по истории рабочего класса Белоруссии в период первой пятилетки (1928—1932)».

У 2004 годзе ўказам А. Лукашэнкі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.

Погляды і дзейнасьць

Стаяў на скрайніх пазыцыях заходнерусізму і праваслаўнага фанатызму[3]. Не прымаў беларусаў як самастойны народ і разглядаў Беларусь як частку Расеі. Аднак у адрозьненьні ад ідэоляга «заходнерусізму» М. Каяловіча не прызнаваў гістарычнай адметнасьці беларусаў[4]. Імкнуўся сьцьвердзіць велізарную праваслаўную імпэрыю, праваслаўную дзяржаву з панаваньнем Расеі[3].

Распрацоўваў канцэпцыю выкладаньня гісторыі ў беларускіх навучальных установах за часамі кіраваньня А. Лукашэнкі. Аўтараў папярэдняй называў «нацыянал-радыкаламі», або «нацыяналістамі». Цьвердзіў, што Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ніякім чынам ня могуць зьвязвацца з нацыянальнай беларускай гісторыяй, таму што «гэта дзяржавы каталіцкія», і яны «праводзілі дыскрымінацыйную палітыку ў адносінах да беларусаў». Шляхта паводле Трашчанка таксама ня мае ніякіх адносінаў да нацыянальнай гісторыі Беларусі, таму што яна «здрадзіла праваслаўю», а хто не здрадзіў праваслаўю, мусіў быў «ісьці на Ўсход да цара маскоўскага прасіць паратунку». Зьмешваючы ўсё такім чынам, аўтар канцэпцыі заклікае ўвесьці праваслаўе як факультатыў у школах. Скрайне нэгатыўна ацэньваў усякія народныя паўстаньні, інтэрпрэтаваў іх яшчэ горш, чым было ў савецкія часы.

Прапанаваў сваю структуру гістарычнай адукацыі. Лічыў, што гістарычная адукацыя ў Беларусі мусіць будавацца на трох курсах: першы курс — нацыянальная гісторыя, другі — рэгіянальная, трэці — усеагульная. Але парадокс у тым, што галоўнай зьяўляецца менавіта рэгіянальная гісторыя, а нацыянальная — гэта кароценькі курс гісторыі беларускіх праваслаўных земляў. Рэгіянальная — гэта гісторыя, як пісаў Трашчанок, «восточных славян, России и СССР» — ільвіная доля ўсёй нагрузкі на вучняў. Усеагульная — сьціслая гісторыя Захаду. Гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай мусіць вывучацца, паводле Трашчанка, у курсе ўсеагульнай гісторыі — ня проста адмежавана ад Беларусі, але як чужая. Такую схему плянаваў прыкласці як для школьнай адукацыі, гэтак і для вышэйшай.

На думку Трашчанка, пры выкладаньні гісторыі мусіла дамінаваць расейская мова, пры гэтым ён лічыў, што найлепшым варыянтам, увогуле, зьяўляўся пераход на карыстаньне расейскімі падручнікамі[5]. Беларускай мовай не валодаў[6].

Асноўныя працы

Аўтар унівэрсытэцкага вучэбнага дапаможніка «История Беларуси. В 2-х частях» (2003), які выйшаў пад грыфам «Дапушчана Міністэрствам адукацыі» і пачаў узмоцнена насаджацца ва ўсе зьвёны гістарычнай адукацыі[7]. У 2008 годзе пад ягонай рэдактурай выйшаў новы абавязковы падручнік па гісторыі Беларусі для 10-й клясы сярэдняй школы, які зьмяшчае адмысловы параграф «Гістарыяграфічны міф пра Вікенція (Кастуся) Каліноўскага»[6].

Крытыка

Трашчанка абвінавачвалі ў нячыстасьці мэтадаў дзеля ачарненьня апанэнтаў. У прыватнасьці, у 1965 годзе ён даслаў у газэту «Советская Белоруссия» палітычны данос на беларускага літаратара Міколу Прашковіча, у якім падтасаваў факты і прыпісаў М. Прашковічу тое, што той насамрэч не сьцьвярджаў[4].

Беларускія гісторыкі паказваюць на тое, што ў падручніках Трашчанка зьмяшчаецца цэлы шэраг фальсыфікацыяў і падтасовак[8]. Апроч таго, у іх выказваюцца адкрытыя абразы ў бок апанэнтаў і, увогуле, прысутнічае распальваньне міжнацыянальнай варожасьці[4].

Доктар гістарычных навук А. Смалянчук паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма[8], а ягоныя канцэпцыі зьяўляецца антынавуковымі[3]. Гісторык Г. Сагановіч характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі[4].

Бібліяграфія

  • Философия образования и проблема человека: Учеб. пособие / М. И. Вишневский, В. А. Костенич, Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 1997. — 68 с.
  • Трещенок, Я. И. Введение в методологию исторического познания / Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 1999. — 34 с.
  • Трещенок, Я. И. История Беларуси. В 2-х ч. Ч. 1 : Досоветский период / Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 2004. — 294 с.
  • Трещенок, Я. И. О сущностных характеристиках советского общества / Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 2003. — 17 с.
  • История Беларуси. В 2-х ч. Ч. 2. / Я. И. Трещенок [и др.]; под ред. Я. И. Трещенка. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 2005. — 310 с.
  • Трещенок, Я. И. Государственная идеология и национальная идея Республики Беларусь / Я. И. Трещенок. — Могилев : МГУ имени А. Кулешова, 2006. — 134 с.
  • Хрестоматия по истории Беларуси : В 2 ч. Ч. 1. С древнейших времен до 1917 г. / сост.: Я. И. Трещенок [и др.]; под науч. ред. К. М. Бондаренко. — Минск : Издательский центр БГУ, 2008. — 623 с.
  • История Беларуси с древнейших времён до октября 1917 года : учебное пособие для 10-го класса общеобразовательных школ с русским языком обучения / В. В. Волженков, Я. И. Трещенок, А. А. Воробьев. — Минск : Адукацыя і выхаванне, 2008. — 255 с.
  • История Беларуси (октябрь 1917 — начало XXI в.) : учебное пособие для 11-го класса общеобразовательных учреждений с русским языком обучения / Я. И. Трещенок, А. А. Воробьев, М. Н. Железняк; под редакцией Я. И. Трещенка. — Минск : Народная асвета, 2009. — 181 с.

Крыніцы

  1. ^ Памёр ідэолаг лукашэнкаўскай гісторыі Беларусі — магілёўскі выкладчык Якаў Трашчанок. Наша Ніва (14 жніўня 2011). Праверана 27 жніўня 2011 г.
  2. ^ Іна Студзінская (1 верасьня 2009) Лукашэнкіяна ў падручніках. Радыё СвабодаПраверана 15 жніўня 2011 г.
  3. ^ а б в Алесь Смалянчук: Не думаю, што імя Якава Трашчанка захаваецца надоўга. Эўрапейскае радыё для Беларусі (1 верасьня 2009). Праверана 27 жніўня 2011 г.</ref
  4. ^ а б в г Цынічная насьмешка з гісторыі. Наша Ніва (2003-28). Праверана 15 жніўня 2011 г.
  5. ^ Канцэпцыя а ля Мураўёў // «Новы Час» № 2(7), 30.01—12.02.2003.
  6. ^ а б Жыцьцё і сьмерць мітаў: Кастусь Каліноўскі // «Радыё Свабода», 30 ліпеня 2009.
  7. ^ Алесь Краўцэвіч: «Каб не Вялікае Княства Літоўскае, не было б і прэзыдэнта Лукашэнкі» // Радыё Свабода, 7 сьнежня 2005.
  8. ^ а б Алесь Смалянчук. Ад Абэцадарскага да Трашчанка або эвалюцыя беларускай «дырэктыўнай гiстарыяграфii» (История Беларуси. В 2-х частях. Ч. 2. Под ред. Я. И. Трещенка. Могилев: МГУ, 2005. — 310 с.) // Pепрессивная политика советской власти в Беларуси (вып. 3)