Якаў Трашчанок: розьніца паміж вэрсіямі
мінулы час, даўно пара было |
д →Крытыка: пунктуацыя |
||
Радок 44: | Радок 44: | ||
Трашчанка абвінавачвалі ў нячыстасьці мэтадаў дзеля ачарненьня апанэнтаў. У прыватнасьці, у [[1965]] годзе ён даслаў у газэту «[[Советская Белоруссия]]» палітычны данос на беларускага літаратара [[Мікола Прашковіч|Міколу Прашковіча]], у якім падтасаваў факты і прыпісаў М. Прашковічу тое, што той насамрэч не сьцьвярджаў<ref name="sah"/>. |
Трашчанка абвінавачвалі ў нячыстасьці мэтадаў дзеля ачарненьня апанэнтаў. У прыватнасьці, у [[1965]] годзе ён даслаў у газэту «[[Советская Белоруссия]]» палітычны данос на беларускага літаратара [[Мікола Прашковіч|Міколу Прашковіча]], у якім падтасаваў факты і прыпісаў М. Прашковічу тое, што той насамрэч не сьцьвярджаў<ref name="sah"/>. |
||
Беларускія гісторыкі паказваюць на тое, што ў падручніках Трашчанка зьмяшчаецца цэлы шэраг фальсыфікацыяў і падтасовак |
Беларускія гісторыкі паказваюць на тое, што ў падручніках Трашчанка зьмяшчаецца цэлы шэраг фальсыфікацыяў і падтасовак<ref name="smal">[[Алесь Смалянчук]]. [http://www.homoliber.org/ru/rp/rp030402.html Ад Абэцадарскага да Трашчанка або эвалюцыя беларускай «дырэктыўнай гiстарыяграфii» (История Беларуси. В 2-х частях. Ч. 2. Под ред. Я. И. Трещенка. Могилев: МГУ, 2005. — 310 с.)] // Pепрессивная политика советской власти в Беларуси (вып. 3)</ref>. Апроч таго, у іх выказваюцца адкрытыя абразы ў бок апанэнтаў і, увогуле, прысутнічае распальваньне міжнацыянальнай варожасьці<ref name="sah"/>. |
||
Доктар гістарычных навук [[Алесь Смалянчук|А. Смалянчук]] паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма<ref name="smal"/>, а ягоныя канцэпцыі зьяўляецца антынавуковымі<ref name="er"/>. Гісторык [[Генадзь Сагановіч|Г. Сагановіч]] характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі<ref name="sah"/>. |
Доктар гістарычных навук [[Алесь Смалянчук|А. Смалянчук]] паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма<ref name="smal"/>, а ягоныя канцэпцыі зьяўляецца антынавуковымі<ref name="er"/>. Гісторык [[Генадзь Сагановіч|Г. Сагановіч]] характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі<ref name="sah"/>. |
Вэрсія ад 21:26, 27 жніўня 2011
Якаў Іванавіч Трашчанок | |
Дата нараджэньня | 15 лістапада 1931 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 14 жніўня 2011 |
Месца сьмерці | Магілёў |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут |
Занятак | пэдагог, гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя Беларусі |
Месца працы | |
Вучні | Аляксандар Лукашэнка |
Узнагароды | |
Якаў Іванавіч Трашчанок (Трашчонак, 15 лістапада 1931, Менск — 14 жніўня 2011[1], Магілёў) — пэдагог і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1971), дацэнт (1996).
Біяграфія
У 1963 годзе скончыў гістарычна-геаграфічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. З 1967 па 1995 гады працаваў у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце ім. А. Куляшова, дзе выкладаў гісторыю ў А. Лукашэнкі[2].
Тэма кандыдацкай дысэртацыi (1971) — «Документальные материалы ЦГАОР БССР как источник по истории рабочего класса Белоруссии в период первой пятилетки (1928—1932)».
У 2004 годзе ўказам А. Лукашэнкі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.
Погляды і дзейнасьць
Стаяў на скрайніх пазыцыях заходнерусізму і праваслаўнага фанатызму[3]. Не прымаў беларусаў як самастойны народ і разглядаў Беларусь як частку Расеі. Аднак у адрозьненьні ад ідэоляга «заходнерусізму» М. Каяловіча не прызнаваў гістарычнай адметнасьці беларусаў[4]. Імкнуўся сьцьвердзіць велізарную праваслаўную імпэрыю, праваслаўную дзяржаву з панаваньнем Расеі[3].
Распрацоўваў канцэпцыю выкладаньня гісторыі ў беларускіх навучальных установах за часамі кіраваньня А. Лукашэнкі. Аўтараў папярэдняй называў «нацыянал-радыкаламі», або «нацыяналістамі». Цьвердзіў, што Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ніякім чынам ня могуць зьвязвацца з нацыянальнай беларускай гісторыяй, таму што «гэта дзяржавы каталіцкія», і яны «праводзілі дыскрымінацыйную палітыку ў адносінах да беларусаў». Шляхта паводле Трашчанка таксама ня мае ніякіх адносінаў да нацыянальнай гісторыі Беларусі, таму што яна «здрадзіла праваслаўю», а хто не здрадзіў праваслаўю, мусіў быў «ісьці на Ўсход да цара маскоўскага прасіць паратунку». Зьмешваючы ўсё такім чынам, аўтар канцэпцыі заклікае ўвесьці праваслаўе як факультатыў у школах. Скрайне нэгатыўна ацэньваў усякія народныя паўстаньні, інтэрпрэтаваў іх яшчэ горш, чым было ў савецкія часы.
Прапанаваў сваю структуру гістарычнай адукацыі. Лічыў, што гістарычная адукацыя ў Беларусі мусіць будавацца на трох курсах: першы курс — нацыянальная гісторыя, другі — рэгіянальная, трэці — усеагульная. Але парадокс у тым, што галоўнай зьяўляецца менавіта рэгіянальная гісторыя, а нацыянальная — гэта кароценькі курс гісторыі беларускіх праваслаўных земляў. Рэгіянальная — гэта гісторыя, як пісаў Трашчанок, «восточных славян, России и СССР» — ільвіная доля ўсёй нагрузкі на вучняў. Усеагульная — сьціслая гісторыя Захаду. Гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай мусіць вывучацца, паводле Трашчанка, у курсе ўсеагульнай гісторыі — ня проста адмежавана ад Беларусі, але як чужая. Такую схему плянаваў прыкласці як для школьнай адукацыі, гэтак і для вышэйшай.
На думку Трашчанка, пры выкладаньні гісторыі мусіла дамінаваць расейская мова, пры гэтым ён лічыў, што найлепшым варыянтам, увогуле, зьяўляўся пераход на карыстаньне расейскімі падручнікамі[5]. Беларускай мовай не валодаў[6].
Асноўныя працы
Аўтар унівэрсытэцкага вучэбнага дапаможніка «История Беларуси. В 2-х частях» (2003), які выйшаў пад грыфам «Дапушчана Міністэрствам адукацыі» і пачаў узмоцнена насаджацца ва ўсе зьвёны гістарычнай адукацыі[7]. У 2008 годзе пад ягонай рэдактурай выйшаў новы абавязковы падручнік па гісторыі Беларусі для 10-й клясы сярэдняй школы, які зьмяшчае адмысловы параграф «Гістарыяграфічны міф пра Вікенція (Кастуся) Каліноўскага»[6].
Крытыка
Трашчанка абвінавачвалі ў нячыстасьці мэтадаў дзеля ачарненьня апанэнтаў. У прыватнасьці, у 1965 годзе ён даслаў у газэту «Советская Белоруссия» палітычны данос на беларускага літаратара Міколу Прашковіча, у якім падтасаваў факты і прыпісаў М. Прашковічу тое, што той насамрэч не сьцьвярджаў[4].
Беларускія гісторыкі паказваюць на тое, што ў падручніках Трашчанка зьмяшчаецца цэлы шэраг фальсыфікацыяў і падтасовак[8]. Апроч таго, у іх выказваюцца адкрытыя абразы ў бок апанэнтаў і, увогуле, прысутнічае распальваньне міжнацыянальнай варожасьці[4].
Доктар гістарычных навук А. Смалянчук паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма[8], а ягоныя канцэпцыі зьяўляецца антынавуковымі[3]. Гісторык Г. Сагановіч характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі[4].
Крыніцы
- ^ Памёр ідэолаг лукашэнкаўскай гісторыі Беларусі — магілёўскі выкладчык Якаў Трашчанок. Наша Ніва (14 жніўня 2011). Праверана 27 жніўня 2011 г.
- ^ Іна Студзінская (1 верасьня 2009) Лукашэнкіяна ў падручніках. Радыё Свабода. Праверана 15 жніўня 2011 г.
- ^ а б в Алесь Смалянчук: Не думаю, што імя Якава Трашчанка захаваецца надоўга. Эўрапейскае радыё для Беларусі (1 верасьня 2009). Праверана 27 жніўня 2011 г.</ref
- ^ а б в г Цынічная насьмешка з гісторыі. Наша Ніва (2003-28). Праверана 15 жніўня 2011 г.
- ^ Канцэпцыя а ля Мураўёў // «Новы Час» № 2(7), 30.01—12.02.2003.
- ^ а б Жыцьцё і сьмерць мітаў: Кастусь Каліноўскі // «Радыё Свабода», 30 ліпеня 2009.
- ^ Алесь Краўцэвіч: «Каб не Вялікае Княства Літоўскае, не было б і прэзыдэнта Лукашэнкі» // Радыё Свабода, 7 сьнежня 2005.
- ^ а б Алесь Смалянчук. Ад Абэцадарскага да Трашчанка або эвалюцыя беларускай «дырэктыўнай гiстарыяграфii» (История Беларуси. В 2-х частях. Ч. 2. Под ред. Я. И. Трещенка. Могилев: МГУ, 2005. — 310 с.) // Pепрессивная политика советской власти в Беларуси (вып. 3)