Віталь Скалабан: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікіфікацыя, артаграфія
Няма апісаньня зьменаў
Радок 17: Радок 17:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Слонімскім раёне]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]]
[[Катэгорыя:Беларускія археографы]]

Вэрсія ад 12:18, 21 жніўня 2011

Віталь Уладзімеравіч Скалабан (5 жніўня 1947, вёска Шылавічы Слонімскага раёну) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук.

У 1970 скончыў Ленінградзкі ўнівэрсытэт. 3 1972 працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі. У 19952000 намесьнік дырэктара, дарадца Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту дакумэнтазнаўства і архіўнай справы. З 2000 намесьнік дырэктара Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтру імя Ф. Скарыны, з 2002 навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь.

Дасьледуе гісторыю беларускага нацыянальнага руху, культуры XIX — пачатку XX стст., пытаньні архівазнаўства, краязнаўства і бібліяграфіі. Рэдактар-складальнік гістарычна-дакумэнтальнай хронікі «Памяць Ляхавіцкі раён», выдадзенай у 1989. Адзін са складальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў. Аўтар шматлікіх артыкулаў. Сааўтар сцэнарыяў дакумэнтальна-мастацкіх тэлефільмаў.[1]

Крыніцы

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 558

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.