Якаў Трашчанок: розьніца паміж вэрсіямі
д па бацьку |
д r2.7.1) (робат дадаў: ru:Трещенок, Яков Иванович |
||
Радок 61: | Радок 61: | ||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Магілёве]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў Магілёве]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]] |
[[Катэгорыя:Беларускія гісторыкі]] |
||
[[ru:Трещенок, Яков Иванович]] |
Вэрсія ад 15:09, 20 жніўня 2011
Якаў Іванавіч Трашчанок | |
Дата нараджэньня | 15 лістапада 1931 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 14 жніўня 2011 |
Месца сьмерці | Магілёў |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут |
Занятак | пэдагог, гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя Беларусі |
Месца працы | |
Вучні | Аляксандар Лукашэнка |
Узнагароды | |
Якаў Іванавіч Трашчанок (Трашчонак, 15 лістапада 1931, Менск — 14 жніўня 2011[1], Магілёў) — пэдагог і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1971), дацэнт (1996).
Біяграфія
У 1963 годзе скончыў гістарычна-геаграфічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. З 1967 па 1995 гады працаваў у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце ім. А. Куляшова, дзе выкладаў гісторыю ў А. Лукашэнкі.[2]
Тэма кандыдацкай дысэртацыi (1971) — «Документальные материалы ЦГАОР БССР как источник по истории рабочего класса Белоруссии в период первой пятилетки (1928—1932)».
У 2004 годзе ўказам А. Лукашэнкі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.
Погляды і дзейнасьць
Стаіць на скрайніх пазыцыях заходнерусізму. Не прымаў беларусаў як самастойны народ і разглядаў Беларусь як частку Расеі. Аднак у адрозьненьні ад ідэоляга «заходнерусізму» М. Каяловіча не прызнае гістарычнай адметнасьці беларусаў.[3]
Распрацоўвае новую канцэпцыю выкладаньня гісторыі ў беларускіх навучальных установах, аўтараў папярэдняй называе «нацыянал-радыкаламі», або «нацыяналістамі». Цьвердзіць, што Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ніякім чынам ня могуць зьвязвацца з нацыянальнай беларускай гісторыяй, таму што гэта дзяржавы каталіцкія, і яны праводзілі дыскрымінацыйную палітыку ў адносінах да беларусаў. Шляхта паводле Трашчанка таксама ня мае ніякіх адносінаў да нацыянальнай гісторыі Беларусі, таму што яна здрадзіла праваслаўю, а хто не здрадзіў праваслаўю, вымушаны быў ісьці на Ўсход да цара маскоўскага прасіць паратунку. Зьмешваючы ўсё такім чынам, аўтар канцэпцыі заклікае ўвесьці праваслаўе як факультатыў у школах. Скрайне нэгатыўна ацэньвае любыя народныя паўстаньні, інтэрпрэтуе іх яшчэ горш, чым было ў савецкія часы.
Прапануе сваю структуру гістарычнай адукацыі. Лічыць, што гістарычная адукацыя ў Беларусі мусіць будавацца на трох курсах: першы курс — нацыянальная гісторыя, другі — рэгіянальная, трэці — усеагульная. Але парадокс у тым, што галоўнай зьяўляецца менавіта рэгіянальная гісторыя, а нацыянальная — гэта кароценькі курс гісторыі беларускіх праваслаўных земляў. Рэгіянальная — гэта гісторыя, як піша Трашчанок, «восточных славян, России и СССР» — ільвіная доля ўсёй нагрузкі на вучняў. Усеагульная — сьціслая гісторыя Захаду. Гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай мусіць вывучацца, паводле Трашчанка, у курсе ўсеагульнай гісторыі — ня проста адмежавана ад Беларусі, але як чужая. Такую схему плянуецца прыкласці як для школьнай адукацыі, гэтак і для вышэйшай.
На думку Трашчанка, пры выкладаньні гісторыі мусіць дамінаваць расейская мова, пры гэтым ён лічыць, што найлепшым варыянтам, увогуле, зьяўляецца пераход на карыстаньне расейскімі падручнікамі.[4] Беларускай мовай не валодае.[5]
Асноўныя працы
Зьяўляецца аўтарам унівэрсытэцкага вучэбнага дапаможніка «История Беларуси. В 2-х частях» (2003), які выйшаў пад грыфам «Дапушчана Міністэрствам адукацыі» і пачаў узмоцнена насаджацца ва ўсе зьвёны гістарычнай адукацыі.[6] У 2008 годзе пад ягонай рэдактурай выйшаў новы абавязковы падручнік па гісторыі Беларусі для 10-й клясы сярэдняй школы, які зьмяшчае адмысловы параграф «Гістарыяграфічны міф пра Вікенція (Кастуся) Каліноўскага».[5]
Крытыка
Трашчанка абвінавачваюць у нячыстасьці мэтадаў дзеля ачарненьня апанэнтаў. У прыватнасьці, у 1965 годзе ён даслаў у газэту «Советская Белоруссия» палітычны данос на беларускага літаратара Міколу Прашковіча, у якім падтасаваў факты і прыпісаў М. Прашковічу тое, што той насамрэч не сьцьвярджаў.[3]
Беларускія гісторыкі паказваюць на тое, што ў падручніках Трашчанка зьмяшчаецца цэлы шэраг фальсыфікацыяў і падтасовак.[7] Апроч таго, у іх выказваюцца адкрытыя абразы ў бок апанэнтаў і, увогуле, прысутнічае распальваньне міжнацыянальнай варожасьці.[3]
Доктар гістарычных навук А. Смалянчук паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма.[7] Гісторык Г. Сагановіч характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі.[3]
Крыніцы
- ^ Умер белорусский историк Яков Трещенок (рас.). Regnum (14 жніўня 2011). Праверана 15 жніўня 2011 г.
- ^ Іна Студзінская (1 верасьня 2009) Лукашэнкіяна ў падручніках. Радыё Свабода. Праверана 15 жніўня 2011 г.
- ^ а б в г Цынічная насьмешка з гісторыі. Наша Ніва (2003-28). Праверана 15 жніўня 2011 г.
- ^ Канцэпцыя а ля Мураўёў // Новы Час, № 2(7), 30.01—12.02.2003
- ^ а б Жыцьцё і сьмерць мітаў: Кастусь Каліноўскі // Радыё Свабода, 30.07.2009
- ^ Алесь Краўцэвіч: «Каб не Вялікае Княства Літоўскае, не было б і прэзыдэнта Лукашэнкі» // Радыё Свабода, 7.12.2005
- ^ а б Алесь Смалянчук. Ад Абэцадарскага да Трашчанка або эвалюцыя беларускай «дырэктыўнай гiстарыяграфii» (История Беларуси. В 2-х частях. Ч. 2. Под ред. Я. И. Трещенка. Могилев: МГУ, 2005. — 310 с.) // Pепрессивная политика советской власти в Беларуси (вып. 3)