Васіль Цяпінскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: en:Vasily Tyapinsky
д r2.6.4) (робат зьмяніў: en:Wasyl Ciapiński; касмэтычныя зьмены
Радок 37: Радок 37:
Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй Айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы [[палянізацыя|палянізацыі]] і акаталічваньня беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі фэадаламі, якія ня толькі не дапамагалі народу разьвіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх ''«фалебными предками»'', саромеюцца свайго паходжаньня і мовы. Таму, паводле Цяпiнскага, ''«за такою неволею»'' замест ''«мудрости и цвичения»'' ''«оплаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим... встыдают»''. Даўно насьпелай справай ён лічыў адкрыцьцё школ, у якіх выкладаньне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на старабеларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстаньня яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму разьвіцьцю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму разьвіцьцю чалавека ''«для лепшого розсудку»'', каб у іх ''«детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали»''. У сваім выданьні Эвангельля Васiль Цяпiнскi зьмясьціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы.
Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй Айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы [[палянізацыя|палянізацыі]] і акаталічваньня беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі фэадаламі, якія ня толькі не дапамагалі народу разьвіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх ''«фалебными предками»'', саромеюцца свайго паходжаньня і мовы. Таму, паводле Цяпiнскага, ''«за такою неволею»'' замест ''«мудрости и цвичения»'' ''«оплаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим... встыдают»''. Даўно насьпелай справай ён лічыў адкрыцьцё школ, у якіх выкладаньне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на старабеларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстаньня яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму разьвіцьцю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму разьвіцьцю чалавека ''«для лепшого розсудку»'', каб у іх ''«детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали»''. У сваім выданьні Эвангельля Васiль Цяпiнскi зьмясьціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы.
Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён зьвязваў з асьветай наогул. Эвангельле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваей прадмове да Эвангельля Цяпiнскi пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяньня непрыяцеляў, якія зьдзекаваліся зь яго шчырага імкненьня надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі пісаньні сьвятых Матфея, Марка і пачатак з Эвангельля Лукі. Выданьнем [[Эвангельле|Эвангельля]] ён ставіў за мэту ня толькі спрыяць рэлігійнаму выхаваньню, але ўзьняць асьвету і нацыянальную самасьвядомасьць беларускага народу. Марыў пра школы, у якіх выкладаньне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]], дастаткова багатай для выкарыстаньня ў навучальных установах.
Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён зьвязваў з асьветай наогул. Эвангельле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваей прадмове да Эвангельля Цяпiнскi пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяньня непрыяцеляў, якія зьдзекаваліся зь яго шчырага імкненьня надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі пісаньні сьвятых Матфея, Марка і пачатак з Эвангельля Лукі. Выданьнем [[Эвангельле|Эвангельля]] ён ставіў за мэту ня толькі спрыяць рэлігійнаму выхаваньню, але ўзьняць асьвету і нацыянальную самасьвядомасьць беларускага народу. Марыў пра школы, у якіх выкладаньне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на [[старабеларуская мова|старабеларускай мове]], дастаткова багатай для выкарыстаньня ў навучальных установах.
Мяркуюць, што Цяпінскі надрукаваў у [[Нясьвіж|Нясьвіжы]] 2 творы [[Сымон Будны |С. Буднага]]: «Катэхізм» і «Апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам». У прадмове да Катэхізму 1562 году ён прасіў сваіх апекуноў, асабліва сыноў Мікалая Радзівіла Чорнага, не адступацца ад старажытнай мовы продкаў, падтрымліваць яе дзяржаўны і побытавы статус. Але толькі ў творчасьці паспалітага беларускага шляхціца, глыбока і паўсядзённа павязанага і патрэбамі, і настроямі мясцовага насельніцтва, гэтыя асьветніцкія і духоўныя тэндэнцыі знайшлі найбольш моцнае і ўзвышанае ўвасабленьне, сталі асноўнай духоўнай справай яго жыцьця і дзейнасьці.
Мяркуюць, што Цяпінскі надрукаваў у [[Нясьвіж|Нясьвіжы]] 2 творы [[Сымон Будны|С. Буднага]]: «Катэхізм» і «Апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам». У прадмове да Катэхізму 1562 году ён прасіў сваіх апекуноў, асабліва сыноў Мікалая Радзівіла Чорнага, не адступацца ад старажытнай мовы продкаў, падтрымліваць яе дзяржаўны і побытавы статус. Але толькі ў творчасьці паспалітага беларускага шляхціца, глыбока і паўсядзённа павязанага і патрэбамі, і настроямі мясцовага насельніцтва, гэтыя асьветніцкія і духоўныя тэндэнцыі знайшлі найбольш моцнае і ўзвышанае ўвасабленьне, сталі асноўнай духоўнай справай яго жыцьця і дзейнасьці.
У Супрасльскім зборніку XVI стагодзьдзя перад прадмовай да Эвангельля Цяпiнскага, зьмешчаны «Катэхизисъ, або Соума Науки детей въ Христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Цяпiнскiм.
У Супрасльскім зборніку XVI стагодзьдзя перад прадмовай да Эвангельля Цяпiнскага, зьмешчаны «Катэхизисъ, або Соума Науки детей въ Христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Цяпiнскiм.


Радок 55: Радок 55:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Цяпінскі, Васiль}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Цяпінскі, Васiль}}

[[Катэгорыя:Беларускія друкары|Цяпінскі, Васiль]]
[[Катэгорыя:Беларускія друкары|Цяпінскі, Васiль]]


[[be:Васіль Цяпінскі]]
[[be:Васіль Цяпінскі]]
[[en:Vasily Tyapinsky]]
[[en:Wasyl Ciapiński]]
[[lt:Vasilis Ciapinskis]]
[[lt:Vasilis Ciapinskis]]
[[ru:Тяпинский, Василий Николаевич]]
[[ru:Тяпинский, Василий Николаевич]]

Вэрсія ад 08:11, 17 жніўня 2011

Васíль Мікала́евіч Ця́пінскі (Ця́пінскі-Амельяно́віч, каля 1540 — каля 1603) — беларускі гуманіст-асьветнік, пісьменьнік і кнігавыдавец, перакладчык, пачынальнiк бiблейскай (новазапаветнай) выдавецкай беларускамоўнае традыцыi.

Біяграфія

Нарадзіўся ў маёнтку Цяпіна ў сям'і дробнага гаспадарскага баярына Полацкага павету Мікалая Амельяновіча. Служыў у падканцлера Вялікага Княства Літоўскага Астафея Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую й асьветніцкую дзейнасьць на Беларусі.

Рэлігійныя погляды

Васiль Цяпінскі працягнуў гуманістычныя й культурна-асьветніцкія традыцыі Францішка Скарыны, быў асабіста й ідэйна зьвязаны з Сымонам Будным, падзяляў яго грамадзка-палітычныя й рэлігійныя погляды. Як і Сымон Будны, ён перайшоў з кальвінізму ў антытрынітарызм. У кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысьціянскае веры» Сымон Будны паведамляў, што ў 1574 годзе у доме «брата мілага Васіля Цяпінскага» адбыўся сынод антытрынітарыяў. У другой сваей кнізе ён пісаў пра сынод 1578 году, на якім Цяпiнскi адстойваў сваю грамадзянскую пазыцыю. Ён лічыў, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсьцяў і пагрозы тыраніі — гэта ня грэх і не супярэчыць Бібліі, як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Цяпiнскага супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанцкага руху.

Згадкі ў крыніцах. Праблематыка вызначэньня даты нараджэньня.

Імя Васіля Цяпiнскага разам з братамі Жданам і Іванам Войнамi ўпершыню згадваецца ў дакумэнтальных крыніцах 1560-х гадоў (тэстамэнт (завяшчаньне) маці 1563 года, працэс 1564 году з Ю. Осьцікавічам, які зрабіў напад на маёнтак Цяпiнскiх — Сьвіраны).

Датаваны 1578 годам партрэт Цяпінскага выклікае сумненьні адносна яго паходжаньні. Няма зьвестак пра вучобу Васіля Цяпінскага ў замежных унівэрсытэтах, што б безумоўна дало пэўныя падставы для больш дакладнага вызначэньня даты яго нараджэньня. Як сьведчаць знойдзеныя дакумэнты, у канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў XVI стагодзьдзя бацькі Васіля Цяпінскага былі ўжо даволі сталага ўзросту (тэстамэнт маці напісаны ў 1563 г., а бацька памёр раней). Адсюль можна лічыць, што Васіль Цяпінскі нарадзіўся ў 30-я — пачатку 40-х гадоў XVI стагодзьдзя. У 50-х гадах XVI стагодзьдзя ён самастойна ўдзельнічаў у судовых працэсах і ня быў малодшым сынам пад час складаньня тэстамэнту. У ім таксама згадваюцца яшчэ два сыны Матроны Мiкалаеўны — Ждан і Іван Война, які ў пачатку 60-х гадоў яшчэ патрабаваў апякунства, а таксама даволі дарослая ўнучка Марына.

Род Цяпінскіх

Новыя архіўныя дакумэнты й дасьледаваньні дазваляюць пашырыць надзвычай скупыя гiстарычныя зьвесткі пра жыцьцёвы шлях Цяпінскага, яго сваяцкіх і сямейных сувязях.

Род Цяпінскіх робіцца вядомым у актах Вялікага княства Літоўскага толькі з XVI ст. як «кроўнародасны» (блізка параднёны) з родам Слушак. Слушкі былі знакамітай фаміліяй у другой палове XVI—XVII стст., займалі многія важныя дзяржаўныя пасады, удзельнічалі ў соймах і ўсіх буйных войнах. Згодна са зьвесткамі некаторых пазьнейшых гербоўнікаў, якія пры апісаньні генеалягічных каранёў знатных асобаў нярэдка прытрымліваліся легендарных вэрсіяў, Слушкі атрымалі шляхецтва яшчэ пры Вітаўце разам зь зямельнай маёмасьцю. Арыгінальнымі актамі гэта не пацьвярджаецца, але пэўныя падставы маюць месца. У 1547 годзе спадчынныя дакумэнты кіеўскага гараднічага Івана Рыгоравіча Слушкі зьнішчыліся пад час страшэннага пажару ў Менску. Па хадайніцтву Слушкі гаспадарская канцылярыя выдала яму пацьверджаньне на яго спадчынныя маёнткі. У гэтым акце ўпершыню ў вядомых зараз гістарычных крыніцах згадваецца й Цяпіна. Кіеўскі гараднічы паведаў пра сваё права да Цяпіна: «Напервей што ему от брата его рожоного Павла Григоревича Служчича досталос(ь) на ровном делу именье их отчизное и дедизное на имя Тяпино» і на тое маюцца лісты і «твердасці» Вітаўта і іншых вялікіх князёў літоускіх. Аднак невядома, хто былі яго першымі ўладальнікамі, сам Слушка згадвае пра маёмасныя правы на Цяпіна толькі свайго бацькі — Грыгорыя й дзеда — «именье отчизное и дедизное». Але паводле гэтых зьвестак мы можам даведацца нарэшце пра першых рэальных заснавальнікаў роду Слушак і Цяпінскіх. Грыгоры Слушка — бацька кіеўскага гараднічага. Імя дзеда выяўляецца паводле іншых крыніцаў. У судовым акце ад 14 чэрвеня 1514 году згадваецца ліст, засьведчаны слугамі новагародзкага ваяводы, у тым лiку Грыгорыем Амельянавічам Слушкай. Па свайму сацыяльнаму становішчы Амельян, верагодна, належаў да баярскага службовага стану, бо валодаў зямельнай маёмасьцю. 3 нашчадкаў двух яго сыноў адзіны род Слушак пачаў разьмяжоўвацца на два роднасных: Слушак (патомкаў Грыгорыя) і Цяпінскіх (ад Івана). Імя агульнага пачынальніка роду надоўга засталося ў памяці і ў поўных родавых прозьвішчах Слушак і Цяпінскіх. Нават судовы акт ад 28 ліпеня 1604 году згадвае аднаго з сыноў Васіля Цяпінскага, земяніна ваяводзтва Полацкага, Цяпінскім Амельянавічам.

Сыны Івана Амельянавіча, «рожоныя» (родныя) браты Мікалай (бацька Васіля) і Мацей Цяпінскія, упершыню названы ў попісу войска Вялікага княства Літоўскага 1528 году. У беларускай гістарыяграфіі гэты акт не зарэгістраваны. Магчыма, недагляд тлумачыцца тым, што яны апісаны тут без «мясцовага» прозьвішча — Цяпінскія. Попісы войска (шляхецкага паспалітага рушаньня) праводзіліся нерэгулярна, звычайна ў выніку нейкіх міжнародных ускладненьняў ці пагрозы вайны. Яны зьмяшчалі агульныя зьвесткі аб сацыяльным і маёмасным становішчы шляхты і колькасьці выстаўляемых узброеных коньнікаў (пастановы вольных соймаў вызначылі адпаведныя нормы: 1 коньнік з 8 служб сялянскіх у канцы 20-х гадоў, з 10 служб — у сярэдзіне XVI ст.).

Жонка Васiля Цяпiнскага Соф’я Данілаўна паходзіла з роду князёў Жыжэмскіх. Васiль Цяпiнскi меў радавы маёнтак Цяпіна (каля Лепеля), спадчынныя і набытыя ўладаньні ў Менскім, Лідзкім, Ашмянскім, Віленскім паветах.

У 1567 годзе служыў малодшым афіцэрам коннай роты аршанскага старосты Ф. Кміты-Чарнабыльскага. Прымаў удзел у Лівонскай вайне 1558—1563 гадоў. Служыў у падканцлера Вялікага княства Літоўскага Астафія Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асьветніцкую дзейнасьць у Вялікім Княстве Літоўскім. Некаторыя дасьледнікі лічаць, што ў пачатку 1570-х гадоў ён жыў на Валыні.

У канцы жыцьця Цяпiнскi, відаць, не захаваў за сабой усіх маёнткаў, бо ў студзені 1604 году Полацкі гродзкі суд разглядаў справу паміж яго сынамі і жонкай пра падзел толькі Цяпіна. Астатнія маёнткі, магчыма, былі прададзены ім на пакрыцьцё выдаткаў, зьвязаных з кнігадрукаваньнем.

У актавай кнізе «Менскі гродзкі суд» (Цэнтральны гістарычны архіў) за 1600 год занатаваны зьвесткі, што датычацца сьмерці Васiля Цяпінскага. У гродзкім судзе месца менскага запісана скарга жыхароў Полаччыны Канстанціна і Абрама Цяпінскіх на баяраў зямяніна К. Гурына з маёнтку Юнцаўскі за гвалтоўны напад і зьбіцьцё іх у стадоле маёнтку Крайскі.

Калі б не адбылася гэтая жахлівая сутычка (такая характэрная для свайго часу), не даведаліся б мы аб нагодзе іх зьяўленьня ў межах Вялейшчыны і мэце падарожжа «...по справе своей, которую мети маем за позвы гродскими... перед судом... з земяны господарскими воеводства Полоцкого с паном Иваном н Василием Матеевичами Тяпинскими (дзецi роднага брата Мікалая Цяпiнскага (бацькi Васіля) — Мацея Цяпінскага) о забите через них отцу нашого пана Василя Цяпинского..»

Такім чынам, дакумэнт сьведчыць, што Васіль Цяпінскі быў забіты сваімі дваюраднымi братамi ці на пачатку 1600 году, ці ў 1599 годзе ужо ў сталым узросьце. Матывы гэтага злачынства невядомыя, але карані яго, магчыма, бяруць пачатак яшчэ з даўняй варожасьці Васіля і Мацея Цяпiнскiх, пра што гаворыцца ў дакумэнце зь «Літоўскай мэтрыкі». Пра шматлікіх нядобразычліўцах ды ворагах прыгадвае Цяпінскі і ў сваёй прадмове да «Эвангельля».

Кнігавыдавецкая дзейнасьць

У 1570-я гг. ён на свае сродкі ў сваім родавым маёнтку арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на старабеларускай мове. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасьці. Наважыўшыся надрукаваць Эвангельле на дзьвюх мовах — царкоўнаславянскай і старабеларускай, Цяпiнскi распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Цяпер вядома толькі адно яго выданьне — Эвангельле, якое выйшла каля 1570 і надрукавана на дзьвюх мовах — царкоўнаславянскай і старабеларускай. Гэта частка выданьня выяўлена ў XIX стагодзьдзе ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Эвангельля Васiля Цяпiнскага. Кнiга мае арыгінальную будову: тэкст надрукаваны ў два слупкі (на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах) са шматлiкiмi спасылкамi на лiтаратурныя крынiцы. Прадмова да гэтага выданьня на 6 аркушах напісана iм жа. Пры перакладзе Эвангельля на старабеларускую мову Васiль Цяпiнскi абапіраўся на стараславянскія пераклады Сьвяшчэннага пісаньня асьветнікамі Кірылам і Мятодам. Выданьне ўпрыгожана наборным арнамэнтам. Прадмова да «Эвангельля» адрозьніваецца ад іншых прадмоваў у беларускіх старадруках публіцыстычнай страснасьцю, вастрынёй пастаўленых пытаньняў. Васіль Цяпінскі асуджае царкоўную і свецкую знаць, якая абыякава ставіцца да будучынi Айчыны. Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасьць вялася ім з патрыятычных пачуцьцяў да Радзiмы. У рукапіснай прадмове да Эвангельля выдавец пісаў пра сваё высокае прызначэньне служыць беларускаму народу. Ён высока цаніў «зацный, славный, острий, довстипный» беларускі народ, да якога адносіў і сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асьветы, духоўнасьці грамадзтва і, зьвязваючы гэта з агульным заняпадам навукі і маралі, Цяпінскі заклікаў паноў і духавенства дапамагаць паспалітаму люду адкрываць школы і ўзнімаць навуку «занедбаную». Васiль Цяпiнскi імкнуўся давесьці вялікую карысьць чытаньня Эвангельля на роднай мове як «сумы закону божиего», якое дае магчымасць лепш разумець рэлігію. Такiм чынам асьветніцкая праграма Васiля Цяпінскага была разьлічана на ўздым нацыянальнай культуры, школьнай справы, пісьменства, кнігадрукаваньня, умацаваньне пазыцыяў беларускай мовы, абуджэньне грамадзянскай актыўнасьці беларускага народу, яго гістарычнай і нацыянальнай сьвядомасьці. У яго творчасьці прысутнічаюць выразныя дэмакратычныя тэндэнцыі. Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй Айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы палянізацыі і акаталічваньня беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі фэадаламі, якія ня толькі не дапамагалі народу разьвіваць сваю культуру, але і самі адракліся ад таго, што калісьці было зроблена іх «фалебными предками», саромеюцца свайго паходжаньня і мовы. Таму, паводле Цяпiнскага, «за такою неволею» замест «мудрости и цвичения» «оплаканая неумеетность пришла, же вжо некоторые и писмо се своим... встыдают». Даўно насьпелай справай ён лічыў адкрыцьцё школ, у якіх выкладаньне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на старабеларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстаньня яе ў навучальных установах. Такія школы і вывучаемыя ў іх прадметы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму разьвіцьцю адукацыі на роднай мове і, значыць, усебаковаму разьвіцьцю чалавека «для лепшого розсудку», каб у іх «детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали». У сваім выданьні Эвангельля Васiль Цяпiнскi зьмясьціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы. Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён зьвязваў з асьветай наогул. Эвангельле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваей прадмове да Эвангельля Цяпiнскi пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча процідзеяньня непрыяцеляў, якія зьдзекаваліся зь яго шчырага імкненьня надрукаваць кнігу, яму давялося выпусціць толькі пісаньні сьвятых Матфея, Марка і пачатак з Эвангельля Лукі. Выданьнем Эвангельля ён ставіў за мэту ня толькі спрыяць рэлігійнаму выхаваньню, але ўзьняць асьвету і нацыянальную самасьвядомасьць беларускага народу. Марыў пра школы, у якіх выкладаньне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на старабеларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстаньня ў навучальных установах. Мяркуюць, што Цяпінскі надрукаваў у Нясьвіжы 2 творы С. Буднага: «Катэхізм» і «Апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам». У прадмове да Катэхізму 1562 году ён прасіў сваіх апекуноў, асабліва сыноў Мікалая Радзівіла Чорнага, не адступацца ад старажытнай мовы продкаў, падтрымліваць яе дзяржаўны і побытавы статус. Але толькі ў творчасьці паспалітага беларускага шляхціца, глыбока і паўсядзённа павязанага і патрэбамі, і настроямі мясцовага насельніцтва, гэтыя асьветніцкія і духоўныя тэндэнцыі знайшлі найбольш моцнае і ўзвышанае ўвасабленьне, сталі асноўнай духоўнай справай яго жыцьця і дзейнасьці. У Супрасльскім зборніку XVI стагодзьдзя перад прадмовай да Эвангельля Цяпiнскага, зьмешчаны «Катэхизисъ, або Соума Науки детей въ Христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Цяпiнскiм.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі