Якаў Трашчанок: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Біяграфія: нутр. спсп.
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д па бацьку
Радок 1: Радок 1:
{{Навуковец
{{Навуковец
| Імя = Якаў Трашчанок
| Імя = Якаў Іванавіч Трашчанок
| Арыгінал імя =
| Арыгінал імя =
| Фота =
| Фота =
Радок 19: Радок 19:
| Сайт =
| Сайт =
}}
}}
'''Якаў Трашчанок''' ('''Трашчонак''', [[15 лістапада]] [[1931]], [[Менск]] — [[14 жніўня]] [[2011]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 14 жніўня 2011| url = http://www.regnum.ru/news/1435121.html| загаловак = Умер белорусский историк Яков Трещенок| фармат = | назва праекту = | выдавец = Regnum| дата = 15 жніўня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>, [[Магілёў]]) — пэдагог і гісторык. Кандыдат гістарычных навук ([[1971]]), дацэнт ([[1996]]).
'''Якаў Іванавіч Трашчанок''' ('''Трашчонак''', [[15 лістапада]] [[1931]], [[Менск]] — [[14 жніўня]] [[2011]]<ref>{{Спасылка | аўтар = | прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 14 жніўня 2011| url = http://www.regnum.ru/news/1435121.html| загаловак = Умер белорусский историк Яков Трещенок| фармат = | назва праекту = | выдавец = Regnum| дата = 15 жніўня 2011 | мова = ru| камэнтар = }}</ref>, [[Магілёў]]) — пэдагог і гісторык. Кандыдат гістарычных навук ([[1971]]), дацэнт ([[1996]]).


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

Вэрсія ад 06:44, 15 жніўня 2011

Якаў Іванавіч Трашчанок
Дата нараджэньня 15 лістапада 1931
Месца нараджэньня Менск
Дата сьмерці 14 жніўня 2011
Месца сьмерці Магілёў
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут
Занятак пэдагог, гісторык
Навуковая сфэра гісторыя Беларусі
Месца працы
Вучні Аляксандар Лукашэнка
Узнагароды
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)

Якаў Іванавіч Трашчанок (Трашчонак, 15 лістапада 1931, Менск — 14 жніўня 2011[1], Магілёў) — пэдагог і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1971), дацэнт (1996).

Біяграфія

У 1963 годзе скончыў гістарычна-геаграфічны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту. З 1967 па 1995 гады працаваў у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце ім. А. Куляшова, дзе выкладаў гісторыю ў А. Лукашэнкі.[2]

Тэма кандыдацкай дысэртацыi (1971) — «Документальные материалы ЦГАОР БССР как источник по истории рабочего класса Белоруссии в период первой пятилетки (1928—1932)».

У 2004 годзе ўказам А. Лукашэнкі ўзнагароджаны ордэнам Пашаны.

Погляды і дзейнасьць

Стаіць на скрайніх пазыцыях заходнерусізму. Не прымаў беларусаў як самастойны народ і разглядаў Беларусь як частку Расеі. Аднак у адрозьненьні ад ідэоляга «заходнерусізму» М. Каяловіча не прызнае гістарычнай адметнасьці беларусаў.[3]

Распрацоўвае новую канцэпцыю выкладаньня гісторыі ў беларускіх навучальных установах, аўтараў папярэдняй называе «нацыянал-радыкаламі», або «нацыяналістамі». Цьвердзіць, што Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая ніякім чынам ня могуць зьвязвацца з нацыянальнай беларускай гісторыяй, таму што гэта дзяржавы каталіцкія, і яны праводзілі дыскрымінацыйную палітыку ў адносінах да беларусаў. Шляхта паводле Трашчанка таксама ня мае ніякіх адносінаў да нацыянальнай гісторыі Беларусі, таму што яна здрадзіла праваслаўю, а хто не здрадзіў праваслаўю, вымушаны быў ісьці на Ўсход да цара маскоўскага прасіць паратунку. Зьмешваючы ўсё такім чынам, аўтар канцэпцыі заклікае ўвесьці праваслаўе як факультатыў у школах. Скрайне нэгатыўна ацэньвае любыя народныя паўстаньні, інтэрпрэтуе іх яшчэ горш, чым было ў савецкія часы.

Прапануе сваю структуру гістарычнай адукацыі. Лічыць, што гістарычная адукацыя ў Беларусі мусіць будавацца на трох курсах: першы курс — нацыянальная гісторыя, другі — рэгіянальная, трэці — усеагульная. Але парадокс у тым, што галоўнай зьяўляецца менавіта рэгіянальная гісторыя, а нацыянальная — гэта кароценькі курс гісторыі беларускіх праваслаўных земляў. Рэгіянальная — гэта гісторыя, як піша Трашчанок, «восточных славян, России и СССР» — ільвіная доля ўсёй нагрузкі на вучняў. Усеагульная — сьціслая гісторыя Захаду. Гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай мусіць вывучацца, паводле Трашчанка, у курсе ўсеагульнай гісторыі — ня проста адмежавана ад Беларусі, але як чужая. Такую схему плянуецца прыкласці як для школьнай адукацыі, гэтак і для вышэйшай.

На думку Трашчанка, пры выкладаньні гісторыі мусіць дамінаваць расейская мова, пры гэтым ён лічыць, што найлепшым варыянтам, увогуле, зьяўляецца пераход на карыстаньне расейскімі падручнікамі.[4] Беларускай мовай не валодае.[5]

Асноўныя працы

Зьяўляецца аўтарам унівэрсытэцкага вучэбнага дапаможніка «История Беларуси. В 2-х частях» (2003), які выйшаў пад грыфам «Дапушчана Міністэрствам адукацыі» і пачаў узмоцнена насаджацца ва ўсе зьвёны гістарычнай адукацыі.[6] У 2008 годзе пад ягонай рэдактурай выйшаў новы абавязковы падручнік па гісторыі Беларусі для 10-й клясы сярэдняй школы, які зьмяшчае адмысловы параграф «Гістарыяграфічны міф пра Вікенція (Кастуся) Каліноўскага».[5]

Крытыка

Трашчанка абвінавачваюць у нячыстасьці мэтадаў дзеля ачарненьня апанэнтаў. У прыватнасьці, у 1965 годзе ён даслаў у газэту «Советская Белоруссия» палітычны данос на беларускага літаратара Міколу Прашковіча, у якім падтасаваў факты і прыпісаў М. Прашковічу тое, што той насамрэч не сьцьвярджаў.[3]

Беларускія гісторыкі паказваюць на тое, што ў падручніках Трашчанка зьмяшчаецца цэлы шэраг фальсыфікацыяў і падтасовак.[7] Апроч таго, у іх выказваюцца адкрытыя абразы ў бок апанэнтаў і, увогуле, прысутнічае распальваньне міжнацыянальнай варожасьці.[3]

Доктар гістарычных навук А. Смалянчук паказвае на тое, што пiсаць звычайную навуковую рэцэнзiю на падручнiкi Я. Трашчанка проста немагчыма.[7] Гісторык Г. Сагановіч характарызуе падручнікі Трашчанка як цынічную насьмешку зь беларускай гістарычнай навукі.[3]

Крыніцы