Люнд: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Мястэчка | Назва = Люнд | Назва ў родным склоне = | Няпэўна...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:29, 7 жніўня 2011

Люнд
Першыя згадкі: 990
Насельніцтва (2010)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

82 800
32,15
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 55°42′ пн. ш. 13°12′ у. д. / 55.7° пн. ш. 13.2° у. д. / 55.7; 13.2Каардынаты: 55°42′ пн. ш. 13°12′ у. д. / 55.7° пн. ш. 13.2° у. д. / 55.7; 13.2
Люнд на мапе Швэцыі
Люнд
Люнд
Люнд
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Люнд (па-швэдзку: Lund) - горад на поўдні Швэцыі, у лэне Сконэ, у аднайменным ляндзкапе, цэнтар Люндзкай камуны, у прадмесьці Мальмё.

Гісторыя

Люнд быў заснаваны каля 990 году. Такім чынам, ён зьяўляецца, разам з Сыгтунай ды Скарай адным з найстарэйшых гарадоў Швэцыі, аднак у адрозьненьне ад вышэйназваных, ён не зьяўляецца спрадвечна швэдзкім: як і ўвесь Сконэ, ён быў далучаны да Швэцыі толькі ў 1658 годзе, а дагэтуль быў данскім. У XI стагодзьдзі Люнд становіцца цэнтрам біскупства. У той сама час, гэта быў найбуйнейшы горад Даніі: ў ім жыло прыкладна 3-4 тысячы жыхароў. Аднак пачынаючы з XIV стагодзьдзя, ён паступова страчвае сваю значнасьць з-за росту суседняга Мальмё. Неўзабаве пасьля далучэньня да Швэцыі, у 1666 годзе тут быў заснаваны унівэрсытэт, аднак да XIX стагодзьдзя ў ім кожны год навучалася ўсяго толькі сотня студэнтаў. На пачатку XVIII стагодзьдзя горад перажыў некалькі пожараў і чуму. У 1716-1718 гг. тут жыў і кіраваў краінай кароль Карл XII. У 1856 годзе ў Люнд з Мальмё была пракладзена чыгунка, і пачалася індустрыялізацыя гораду, а напрыканцы XIX стагодзьдзя значна павялічылася колькасьць студэнтаў. Апасьля Другой Сустветнай вайны горад пачынае расьці па-сапраўднаму: насельніцтва вырасла з 40 000 чалавек у 1950 годзе да амаль 74 000 чалавек у 2000, былі пабудаваны новыя дарогі, жылыя кварталы, заснавана Вышэйшая Тэхнічная школа.

Славутасьці

Люндзкі сабор.
Сярэдневечны дом Стэкет, Люнд.

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Commonsbilder