Чорнае мора: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.5) (робат зьмяніў: lbe:ЛухӀи хьхьири
д r2.6.4) (робат зьмяніў: xmf:უჩა ზუღა
Радок 28: Радок 28:


{{Link FA|sl}}
{{Link FA|sl}}

[[xmf:უჩა ზოღა]]
[[kbd:Хы ФӀыцӀэ]]


[[af:Swartsee]]
[[af:Swartsee]]
Радок 93: Радок 90:
[[kv:Сьӧд саридз]]
[[kv:Сьӧд саридз]]
[[ku:Deryaya Reş]]
[[ku:Deryaya Reş]]
[[mrj:Шим тангыж]]
[[lbe:ЛухӀи хьхьири]]
[[lbe:ЛухӀи хьхьири]]
[[la:Pontus Euxinus]]
[[la:Pontus Euxinus]]
Радок 104: Радок 102:
[[ml:കരിങ്കടൽ]]
[[ml:കരിങ്കടൽ]]
[[mr:काळा समुद्र]]
[[mr:काळा समुद्र]]
[[xmf:უჩა ზუღა]]
[[arz:البحر الاسود]]
[[arz:البحر الاسود]]
[[mzn:سیو دریا]]
[[mzn:سیو دریا]]
Радок 117: Радок 116:
[[nrm:Néthe Mé]]
[[nrm:Néthe Mé]]
[[oc:Mar Negra]]
[[oc:Mar Negra]]
[[mrj:Шим тангыж]]
[[mhr:Шем теҥыз]]
[[mhr:Шем теҥыз]]
[[uz:Qora dengiz]]
[[uz:Qora dengiz]]
Радок 124: Радок 122:
[[pnt:Μαύρον Θάλασσα]]
[[pnt:Μαύρον Θάλασσα]]
[[pt:Mar Negro]]
[[pt:Mar Negro]]
[[kbd:Хы ФӀыцӀэ]]
[[crh:Qara deñiz]]
[[crh:Qara deñiz]]
[[ro:Marea Neagră]]
[[ro:Marea Neagră]]
Радок 129: Радок 128:
[[rm:Mar Naira]]
[[rm:Mar Naira]]
[[qu:Yana hatun qucha]]
[[qu:Yana hatun qucha]]
[[ru:Чёрное море]]
[[rue:Чорне море]]
[[rue:Чорне море]]
[[ru:Чёрное море]]
[[sah:Хара байҕал]]
[[sah:Хара байҕал]]
[[stq:Swotte See]]
[[stq:Swotte See]]

Вэрсія ад 16:47, 31 ліпеня 2011

Мапа Чорнага мора
Выгляд Чорнага мора з космасу

Чо́рнае мо́ра (у старажытнасьці: Pontus Euxinus) — мора, якое знаходзіцца паміж паўвыспай Малая Азія на поўдні, Каўказам на ўсходзе, Усходнеэўрапейскай нізінай на поўначы і Балканскай паўвыспай на захадзе. Адносіцца да Атлянтычнага акіяна.

Па адной з вэрсіяў, назва паходзіць ад таго, што з-за наяўнасьці ў вадзе серавадароду на якары, які знаходзіўся на глыбіні больш за 150 мэтраў, адкладаліся хімічныя элемэнты чорнага колеру. Маракі, бачачы гэтую зьяву, назвалі мора «Чорным».

Мора зьяўляецца найвялікшым рэзэрвуарам бескіслароднай вады ў сьвеце.

Чорнае мора злучана пратокамі Басфор і Дарданэлы зь Міжземным морам. Паўночная частка, аддзеленая Крымскай паўвыспай, мае назву: Азоўскае мора, злучанае з Чорным морам Керчанскай пратокай. Плошча паверхні складае 422 000 км² (разам з Азоўскім морам), аб’ём 555 000 км³, сярэдняя глыбіня 1315 мэтраў, максымальная глыбіня 2258 мэтраў, даўжыня з захаду на ўсход 1150 км, з поўдня на поўнач 580 км. Берагавая лінія мае невялікую колькасьць заток: Ягарлыцкая, Тэндароўская, Каркініцкая, Еўпатарыйская, Севастопальская, Балаклаўская, Тэадарыйская. Існуюць утвораныя рэкамі ліманы. Асноўныя рэкі, якія ўпадаюць у Чорнае мора: Дунай, Днестр, Паўднёвы Буг і Дняпро. Да найважнейшых партоў адносяцца: Канстанца (Румынія), Бургас і Варна (Баўгарыя), Наварасійск (Расея), Адэса (Украіна), Поці (Грузія), Трабзон і Самсун (Турцыя).

Чорнае мора зьяўляецца геалягічна маладым (існуе гіпотэза, што яно ўтварылася каля 5600 году да н. э.) і зьяўляецца рэшткамі вялікага Сармацкага мора. Салёнасьць на паверхні складае 18,3 ‰, на дне дасягае 22,5 ‰. Розьніцу салёнасьці на паверхні і ў глыбіні падтрымлівае абмен вадой з морам Міжземным. З-за розніцы салёнасьці, адсутнасьці абмену вады з глыбіні і паверхні вядзе да зьнікненьня кіслароду і ўзьнікненьня серавадароду. Гэта зьяўляецца прычынай адсутнасьці арганічнага жыцьця ў глыбіні. У паўднёва-заходняй частцы існуюць радовішчы нафты.

Тэмпэратура вады ад 27° летам да 5° зімой. Клімат кантынэнтальны. Марскія цячэньні двух відаў: першыя выкліканыя абменам вады з Мармуровым морам, другія ўтвараюцца цыклянарным укладам вятроў.

Існуе гіпотэза, што легенды аб вялікім патопе, якія сустракаюцца ў розных культурах сьвету (таксама і ў Бібліі), зьвязаны са зьнікненьнем скал, якія блакавалі праход паміж Міжземным морам і Чорным, пералівам вялізных масаў вады і затапленьнем вялікай тэрыторыі.

У Чорным моры жыве каля 185 відаў рыб, але рыбалоўства слаба разьвіта, гадавая лоўля рыб складае 100 000 тон рыбы, у асноўным: анчоўсы і скумбрыі.

У наш час Чорнае мора ня грае вялікай ролі ў камунікацыях, але ў старажытнасьці тут ішлі вялікія купецкія шляхі (нават з Балтыйскага мора, які меў назву «З варагаў у грэкі» і праходзіў праз тэрыторыю Беларусі). Знайшло гэта адлюстраваньне ў мітах і легендах, зь якіх найбольш вядомыя «Вандроўка за залатым руном» і міт пра амазонак, якія павінны былі жыць у гэтых мясьцінах.

У наш час на берагах Чорнага мора вельмі разьвіты турыстычны бізнэс. На берагах Румыніі, Баўгарыі і Крыму (Украіна), знаходзяцца курорты міжнароднага значэньня.

Вонкавыя спасылкі

Чорнае морасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA