Міхаіл Фрадкоў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робот добавил: ca:Mikhaïl Fradkov
Радок 22: Радок 22:
[[Category:Расейскія палітыкі|Фрадкоў Міхаіл]]
[[Category:Расейскія палітыкі|Фрадкоў Міхаіл]]


[[ca:Mikhaïl Fradkov]]
[[de:Michail Jefimowitsch Fradkow]]
[[de:Michail Jefimowitsch Fradkow]]
[[en:Mikhail Fradkov]]
[[en:Mikhail Fradkov]]

Вэрсія ад 14:59, 29 красавіка 2007

Файл:MikhailFradkov.jpg
Міхаіл Яфімавіч Фрадкоў

Міхаі́л Яфі́мавіч Фрадкоў (Михаи́л Ефи́мович Фрадко́в) (нар. 1 верасьня 1950 г.) - расейскі палітык, прэм'ер-міністар Расейскае Фэдэрацыі.

Міхаіл Фрадкоў нарадзіўся ў Самарскай вобласьці Расеі, скончыў Маскоўскі Станкаінструмэнтальны Інстытут (у 1972 г.) і Акадэмію Зьнешняга Гандлю (1981 г.). У 1973 г. Фрадкоў быў накіраваны ў эканамічны аддзел амбасады СССР у Індыі, дзе працаваў два гады. Па вяртаньні ў Савецкі Зьвяз Фрадкоў рабіў у сыстэме Дзяржаўнага камітэту СССР па зьнешнеэканамічных сувязях і Міністэрства Зьнешнеэканамічных Сувязяў СССР.

У 1991 г. Фрадкоў быў прызначаны прадстаўніком Расеі пры GATT (будучая WTO) у Жэнэве.

Напрыканцы 1992 г. Фрадкоў быў прызначаны намесьнікам міністра зьнешнеэканамічных сувязяў Расеі. Меней, чым праз рок, у кастрычніку 1993, ён робіцца першым намесьнікам міністра. 15 красавіка 1997 г. сваім указам прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын прызначыў Міхаіла Фрадкова міністрам зьнешнеэканамічных сувязяў Расейскае Фэдэрацыі. На гэтай пасадзе Фрадкоў працаваў адзін год, пасьля чаго быў прызначаны міністрам гандлю.

31 траўня 2000 г. Міхаіл Фрадкоў прызначаны на пасаду першага намесьніка сакратара Рады Бясьпекі РФ. 28 сакавіка 2001 г. ён прызначаны новым прэзыдэнтам Уладзімірам Пуцінам на пасаду дырэктара Фэдэральнае Службы Падатковае Паліцыі Расеі.

У 2003 г. Фрадкоў прызначаны прадстаўніком Расеі ў Эўрапейскім Зьвязе.

1 сакавіка 2004 г. ён быў прадстаўлены прэзыдэнтам Пуцінам як кандыдат у прэм'ер-міністры Расеі, 5 сакавіка яго кандыдатура зацьверджаная Думай.


Прызначэньне Фрадкова было нечаканым для многіх экспэртаў. Міхаіл Фрадкоў аніякім чынам ня быў зьвязаны ані з кланам ельцынскае "сям'і", ані зь "сілавікамі". Уладзіміру Пуціну быў патрэбны прафэсыянальны, дасьведчаны, сумленны працаўнік - але выканаўца без моцных палітычных амбіцый і пагрозы яго ўласнаму аўтарытэту і лідарству.

Міхаіл Фрадкоў валодае анґельскаю і гішпанскаю мовамі. Жанаты, мае двух дзяцей.