Мёртвая мова: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: ta:அழிந்த மொழி |
д r2.6.4) (робат дадаў: kk:Өлі тілдер |
||
Радок 32: | Радок 32: | ||
[[id:Bahasa mati]] |
[[id:Bahasa mati]] |
||
[[it:Lingua estinta]] |
[[it:Lingua estinta]] |
||
[[kk:Өлі тілдер]] |
|||
[[lt:Mirusi kalba]] |
[[lt:Mirusi kalba]] |
||
[[mk:Мртов јазик]] |
[[mk:Мртов јазик]] |
Вэрсія ад 08:41, 19 ліпеня 2011
Мёртвая мова — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў дачыненьні да мовы, што ня мае жывых носьбітаў, для якіх бы яна зьяўлялася роднай.
Сьмерць мовы можа настаць у выпадку яе выцясьненьня іншай мовай ці мовамі. Так адбылося з мовамі амэрыканскіх індзейцаў, якія былі выцесьненыя ангельскай і іншымі мовамі калянізатараў.
Некаторыя мовы становяцца мёртвымі ў выніку натуральнай эвалюцыі, разьвіваючыся ў іншыя мовы. Прыкладам гэтай зьявы можа быць лаціна, зь якой разьвіліся жывыя раманскія мовы, а сама яна пры гэтым сталася мёртвай. Падобны лёс спасьцігнуў санскрыт і стараславянскую мову.
Некаторыя мёртвыя мовы працягваюць выкарыстоўвацца ў навуцы ці літургіі (лаціна, санскрыт, копцкая мова, царкоўнаславянская мова).
У некаторых выпадках мёртвыя мовы могуць «ажыць», як гэта здарылася з іўрытам.