Акцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: simple:Share (finance)
д r2.7.1) (робат дадаў: kk:Акция
Радок 52: Радок 52:
[[he:מניה]]
[[he:מניה]]
[[jv:Saham]]
[[jv:Saham]]
[[kk:Акция]]
[[sw:Hisa]]
[[sw:Hisa]]
[[la:Sors pecuniaria]]
[[la:Sors pecuniaria]]

Вэрсія ад 04:53, 18 ліпеня 2011

Акцыя (ад францускага action) — каштоўная папера, што выпускаецца акцыянэрным таварыствам і ўвасабляе сабою ўдзел ейнага трымальніку (акцыянэру) у капітале таварыства. Уладальніку акцыі даюцца асаблівыя маёмасныя і асабістыя правы:

  • права на атрыманьне дывідэндаў, у залежнасьці ад прыбытку АТ
  • права на ўдзел у кіраваньні акцыянэрным таварыствам, галасуючы на агульных сходах акцыянэраў
  • права на атрыманьне часткі маёмасьці пасьля ліквідацыі.

Правы рэалізуюцца прапарцыйна колькасьці акцый ва ўладаньні акцыянэра.

Клясыфікацыя

  • Простая акцыя: дае асноўныя правы на ўласнасьць карпарацыі. Трымальнікі простых акцый маюць права:
    • абіраць раду дырэктараў
    • уплываць на ключавыя пытаньні
    • на рэштавых правох удзельнічаць у актывах пры ліквідацыі таварыства (пасьля таго, як будуць уплочаныя ўсе пазыкі і сваю долю атрымаюць прывілеяваныя акцыянэры)
  • Прывілеяваная акцыя: дае ўладальніку пэўныя прывілеі ў параўнаньні з трымальнікамі простых акцый. Прывілеі могуць заключацца ў:
    • атрыманьне дывідэндаў сталага, фіксаванага памеру
    • у пераважным атрыманьні рэштаў маёмасьці пры ліквідацыі
    • права выкупу акцый эмітэнта на ільготных умовах.

Пры гэтым прывілеяваныя акцыі звычайна ня маюць права голасу на сходах акцыянэраў, за выключэньнем некаторых пытаньняў (ліквідацыя, рэарґанізацыя і інш.)

Вонкавыя спасылкі

Акцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў