Трансыльванія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д r2.5.5) (робат дадаў: az:Transilvaniya, lv:Transilvānija зьмяніў: uk:Трансильванія
Радок 62: Радок 62:
[[an:Transilvania]]
[[an:Transilvania]]
[[ast:Transilvania]]
[[ast:Transilvania]]
[[az:Transilvaniya]]
[[be:Трансільванія]]
[[be:Трансільванія]]
[[bar:Simbiagn]]
[[bar:Simbiagn]]
Радок 92: Радок 93:
[[lad:Transilvania]]
[[lad:Transilvania]]
[[la:Transsilvania]]
[[la:Transsilvania]]
[[lv:Transilvānija]]
[[lt:Transilvanija]]
[[lt:Transilvanija]]
[[hu:Erdély]]
[[hu:Erdély]]
Радок 116: Радок 118:
[[th:ทรานซิลเวเนีย]]
[[th:ทรานซิลเวเนีย]]
[[tr:Erdel Prensliği]]
[[tr:Erdel Prensliği]]
[[uk:Семигород]]
[[uk:Трансильванія]]
[[wa:Zivenbork]]
[[wa:Zivenbork]]
[[yi:זיבנבערגן]]
[[yi:זיבנבערגן]]

Вэрсія ад 12:44, 13 ліпеня 2011

Трансільванія на карце Румыніі

Трансыльванія, Сяміградзьдзе — гістарычная і геаграфічная вобласьць, якая ахоплівае паўночна-заходнюю частку сучаснай Румыніі. Назва вобласьці існуе з рымскіх часоў і паходзіць ад лацінскіх «trans silva» або «ultra silvas» (за лесам). У вобласьці пражываюць румыны, немцы, вугорцы і іншыя этнічныя групы.

Назва

Назва «Трансыльванія» ўвайшла ў старажытнарымскую геаграфію ў I—III ст. да н. э., як назва адной з абласьцей (Transilvania), якія складалі рымскую правінцыю Дакію. Назву «Сяміград» (па-нямецку: Siebenbürgen — Сямігорад) вобласьць атрымала ад немцаў, якія пачалі сяліцца тут у 12 ст.

Гісторыя

Гістарычны герб Трансыльваніі

У антычнасьць Трансыльванію засялялі дакі, 106271 Трансыльванія была рымскай правінцыяй (тады яна падвергнулася частковай раманізацыі), пасьля заваявана готамі, гетамы, аварамі і баўгарамі, з 6 ст. у Трансыльванію пачалі перасяляцца славяне. З канца 9 ст. Трансыльванія была заваявана вэнграмі, з пачатку 11 ст. стала часткай Вугорскага Каралеўства, у складзе якога мела шырокую аўтаномію. З 10 ст. у Трансыльваніі пачалі сяліцца вугорцы (з канца 11 ст. ва Ўсходняй Трансыльваніі вугорскія вольныя сяляне, так званыя сэкеі), з 12 ст. — немцы.

Пасьля распаду Вугорскага Каралеўства Трансыльванія аформілася, як аўтаномнае княства (15411687) пад пратэктаратам Асманскай імпэрыі. У 17 ст. Трансыльванія была аб’ектам змаганьня паміж Асманскай і Аўстрыйскай імпэрыямі. У 16991867 Трансыльванія правінцыя Аўстрыі, пасьля Вугоршчыны, з 1918 Трансыльванія частка Румынія (у 19401944 паўночная частка адышла да Вугоршчыны). Частка адышоўшая да Румыніі не мае ніякага адміністрацыйна-палітычнага статуту, вобласьць падзелена на 16 акругаў.

Эканоміка

Трансыльванія багатая карыснымі выкапнямі, асабліва частыя жалеза, марганец, золата, медзь, прыродны газ, соль і сера.

Ёсьць цяжкая, хімічная і тэкстыльныя галіны прамысловасьці. Сельская гаспадарка, вінная вытворчасьць і садаводзтва — важныя заняткі. Драўніна — іншы каштоўны рэсурс.

Трансыльванія складае прыблізна 35% валавога ўнутранага прадукта Румыніі і мае валавы ўнутраны прадукт на чалавека прыблізна 11 500 $, што прыблізна на 10% вышэй чым агульны румынскі лік.

Гарады

Панарама Сыбіў

Самы вялікі горад Трансыльваніі — гэта Клуж-Напока (318 027). Астатнія: Сыгішаара (317 651), Брашаў (283 901), Арадзя (206 527), Арад (172 824), Сібіу (155 045), Тыргу-Мураш (149 577), Бая Марэ (137 976) и Сату-Марэ (115 630).

Насельніцтва

Па апошнім зьвесткам перапісу ў Трансільваніі пражываюць:

Пераважная большасьць насельніцтва складаюць румыны, але ў акругах Харгіта (85%), Кавасна (74%) і Мураш значны лік складаюць сэкэі (венгерская этнічная група).

У перыяд з 19521968 ва Усходняй Трансільваніі існавала — Венгерская аўтаномная вобласць. Галоўным горадам вобласці быў горад Тыргу-Мураш з пераважна венгерскім насельніцтвам, сёння асноўным насельніцтвам горада з’яўляюцца румыны.

Цікавыя месцы

Замак Бран
  • Замак Бран, таксама вядомы як Замак Дракулы
  • Сярэднявечныя гарады Алба-Юлія, Клуж-Напока, Сыбіў і Сыгішаара (месца нар. Улада Дракулы)
  • Царква Дэнсус, самая старая царква ў Румыніі
  • Драўляныя Цэрквы
  • Саксонскія ўмацаваныя цэрквы
  • Румынскія традыцыі і народная культура, Нацыянальны Комплекс Музэяў, Сыбіў
  • Вугорскія традыцыі і народная культура

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Трансыльваніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў