Габон: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: ff:Gabon
д r2.6.5) (робат дадаў: mrj:Габон
Радок 227: Радок 227:
[[ht:Gabon]]
[[ht:Gabon]]
[[ku:Gabon]]
[[ku:Gabon]]
[[mrj:Габон]]
[[la:Gabonia]]
[[la:Gabonia]]
[[lv:Gabona]]
[[lv:Gabona]]
Радок 243: Радок 244:
[[arz:جابون]]
[[arz:جابون]]
[[ms:Gabon]]
[[ms:Gabon]]
[[ro:Gabon]]
[[mn:Габон]]
[[mn:Габон]]
[[my:ဂါဗွန်သမ္မတနိုင်ငံ]]
[[my:ဂါဗွန်သမ္မတနိုင်ငံ]]
Радок 265: Радок 267:
[[pt:Gabão]]
[[pt:Gabão]]
[[crh:Gabon]]
[[crh:Gabon]]
[[ro:Gabon]]
[[rm:Gabun]]
[[rm:Gabun]]
[[qu:Gabun]]
[[qu:Gabun]]

Вэрсія ад 08:31, 11 ліпеня 2011

Габон
République Gabonaise
Сьцяг Габону Герб Габону
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Union, Travail, Justice»
Дзяржаўны гімн: «La Concorde»
Месцазнаходжаньне Габону
Афіцыйная мова француская
Сталіца Лібрэвіль
Найбуйнейшы горад Лібрэвіль
Форма кіраваньня рэспубліка
Алі Банго Андымба
Поль Біёге Мба
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
76-е месца ў сьвеце
267 745 км²
3,76
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
150-е месца ў сьвеце
1 475 000
5,5/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
136 месца ў сьвеце
$14,535 млрд
$9997
Валюта Франк КФА (XAF)
Часавы пас CAT (UTC+1)
Незалежнасьць
— ад Францыі

17 жніўня 1960
Аўтамабільны знак GAB
Дамэн верхняга ўзроўню .ga
Тэлефонны код +241
Мапа Габону
Мапа Габону

Габо́н, Габо́нская Рэспубліка (па-француску: République Gabonaise) — краіна разьмешчаная ў Цэнтральнай Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Экватарыяльнай Гвінэяй, Камэрунам і Рэспублікай Конга.

Гісторыя

Першыя людзі зьявіліся тут у час палеаліту і нэаліту. У пазьнейшыя часы гэтыя землі былі заселеныя бантумоўнымі плямёнамі. Першымі эўрапейцамі на тэрыторыі Габону сталі партугальскія купцы, якія высадзіліся на ўзьбярэжжы ў 1471 годзе. У XVIII стагодзьдзі на тэрыторыі Габону пачалі сяліцца францускія каляністы, якія ў 1839 годзе абвясьцілі тут сваю калёнію. Да 1890 году, пасьля падарожжаў П’ера дэ Браза, апанавалі ўсёй краінай. У 1889 годзе Габон быў далучаны да Францускага Конга, а ў 1910 годзе Францускай Экватарыяльнай Афрыкі. У 1946 годзе атрымала статут францускай заморскай тэрыторыі, а ў 1958 годзе пасьля рэфэрэндуму стала рэспублікай з абмежаванай аўтаноміяй. Незалежнасьць Габон атрымаў 17 жніўня 1960 году. З 1963 году мае аднапартыйную палітычную будову. Легалізацыя апазыцыі адбылася ў 1989 годзе ў Лібрэвілі і зрабіла мажлівым правядзеньне выбараў 1990 году.

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

Габон падзелены на 9 правінцыяў, якія ў сваю чаргу падзелены на 37 дэпартамэнтаў.

Адміністрацыйны падзел Габону
Правінцыя Правінцыя (па-француску) Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва (2007), чал.
1 Эстуарэ Estuaire Лібрэвіль 20 740 667 041
2 Хаўт-Аговэ Haut-Ogooué Масуку 36 547 150 205
3 Моен-Аговэ Moyen-Ogooué Ламбарэнэ 18 535 60 940
4 Нгунье Ngounié Муіла 37 750 112 013
5 Ньянга Nyanga Чыбанга 21 285 56 784
6 Аговэ-Івінда Ogooué-Ivindo Макоку 46 075 70 367
7 Аговэ-Лоло Ogooué-Lolo Куламуту 25 380 63 243
8 Аговэ-Марыцімэ Ogooué-Maritime Порт-Жантыль 22 890 141 006
9 Волью-Нтэм Woleu-Ntem Оем 38 465 140 080

Геаграфія

Габон знаходзіцца ў Цэнтральнай Афрыцы, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Даўжыня берагавой лініі складае 880 км. Даўжыня мяжы з Экватарыяльнай Гвінэяй складае 350 км, Камэрунам — 300 км, Рэспублікай Конга — 1903 км.

Агульная плошча краіны складае 267 668 км². Праз тэрыторыю краіны праходзіць экватар. Галоўная рака краіны — Аговэ. 78% плошчы краіны — гэта вільготныя трапічныя лясы. Суадносіны плошчы нацыянальных паркаў да агульнай плошчы ўсёй краіны самыя вялікія ў сьвеце.

Самая высокая кропка краіны — гара Монт Ібаўндзі (1575 м).

Назва краіны мае паходжаньне ад партугальскага «Rio de Gaboa».

У Габоне існуюць радовішчы нафты, урану, золата, жалезнай руды, марганцу.

Эканоміка

Габон — гэта сельскагаспадарча-прамысловая краіна. Асноўня сельскагаспадарчыя культуры краіны гэта: спэцыі, кукуруза, цукровы трысьнёг, кава, какава, пальмавы алей. Вельмі разьвіта здабыча карысных выкапняў (у асноўным нафты), экспарт нафты забясьпервае 80% нацыянальнага прыбытку. Тым ня менш 40% працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы і лесанарыхтоўках.

Эканоміка Габону атрымала разьвіцьцё ў большай ступені, чым у суседніх краінах, што выклікала значную працоўную міграцыю. Нацыянальны прыбытак у пераліку на аднаго жыхара краіны адзін з самых вялікіх у Афрыцы.

Габон зьяўляўся ўдзельнікам АПЭК з 1975 да 1995 году.

Дэмаграфія

Насельніцтва краіны налічвае 1 155 749 чалавек (1995), і складаецца зь вялікай колькасьці этнічных групаў, самыя вялікія зь якіх — фанг (25%), бапунон (10%), тэке, пуна, мбэтэ. У краіне жывуць і эўрапейцы, у асноўным французы. Афіцыйная мова — француская, але ў штодзённым жыцьці распаўсюджаны мясцовыя мовы (групы банту). Большасьць насельніцтва (74%) — хрысьціяне, 3% — мусульмане, паганства прытрымліваецца 23% насельніцтва.

Нараджальнасьць — 28,34 немаўлятаў на 1000 чалавек (1995). Сьмяротнасьць — 13,72 на 1000 чалавек, дзіцячая сьмяротнасьць — 92,4 сьмерці на 1000 немаўлятаў. Сярэдняя працягласьць жыцьця: мужчынаў — 55 гадоў, жанчынаў — 52 гады.

Спорт

Вонкавыя спасылкі

Габонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў