Менскае ваяводзтва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Урадоўцы: выпраўленьне спасылак
→‎Урадоўцы: афармленьне без дубляваньня сьпісаў
Радок 110: Радок 110:
У [[Вальны сойм|сэнаце Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў]] ваяводзтва прадстаўлялі два сэнатары: [[ваявода]] і [[кашталян]].
У [[Вальны сойм|сэнаце Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў]] ваяводзтва прадстаўлялі два сэнатары: [[ваявода]] і [[кашталян]].


=== Ваяводы менскія ===
Ваяводы менскія паводле значначнасьці займалі месцы ў сэнаце пасьля [[паморскае ваяводзтва|паморскіх]] і перад [[інфлянты|інфлянцкімі]], кашталяны — пасьля [[гданьск]]іх і таксама перад інфлянцкімі.<ref name="sg"/>
{{Асноўны артыкул|Ваяводы менскія}}
Паводле [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] ваяводы менскія паводле значначнасьці займалі месцы ў сэнаце пасьля [[паморскае ваяводзтва|паморскіх]] і перад [[інфлянты|інфлянцкімі]].<ref name="sg"/>


=== Кашталяны менскія ===
Менскімі [[ваявода]]мі былі
{{Асноўны артыкул|Кашталяны менскія}}
* [[Гаўрыла Іванавіч Гарнастай|Гаўрыла Гарнастай]] ([[22 сакавіка|22.3.]][[1566]] — [[6 ліпеня|6.7.]][[1576]])
Паводле [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] кашталяны менскія паводле значначнасьці займалі месцы ў сэнаце пасьля [[гданьск]]іх і перад [[інфлянты|інфлянцкімі]].<ref name="sg"/>
* [[Мікалай Паўлавіч Сапега|Мікалай Сапега]] ([[9 ліпеня|9.7.]][[1576]] — [[6 красавіка|6.4.]][[1588]])
* [[Багдан Паўлавіч Сапега|Багдан Сапега]] ([[21 траўня|21.5.]][[1588]] — [[1593]])
* [[Ян Абрамовіч]] ([[22 чэрвеня|22.6.]][[1593]] — [[1596]])
* [[Андрэй Іванавіч Завіша|Андрэй Завіша]] ([[1596]] — [[26 красавіка|26.4]].[[1598]])
* [[Ян Пац]] ([[9 сакавіка|9.3.]][[1600]] — 9/10.[[1610]])
* [[Мікалай Крыштап Сапега]] ([[25 кастрычніка|25.10.]][[1611]] — [[30 красавіка|30.4.]][[1618]])
* [[Пётар Тышкевіч]] ([[6 верасьня|6.9.]][[1618]] — [[1631]])
* [[Балтазар Стравінскі]] ([[1631]] — 2.[[1633]])
* [[Аляксандар Слушка]] ([[2 сакавіка|2.3.]][[1633]] — [[1638]])
* [[Мікалай Сапега|Мікалай Сапега]] ([[1638]] — 11.[[1638]])
* князь [[Аляксандар Масальскі]] (11.[[1638]] — [[1643]])
* князь [[Андрэй Масальскі]] (3.[[1643]] — [[13 студзеня|13.1.]][[1645]])
* князь [[Аляксандар Агінскі]] (3.[[1645]] — пач. [[1649]])
* [[Гедэон Дунін-Раецкі]] (пач. [[1649]] — [[1654]])
* [[Крыштап Рудаміна–Дусяцкі]] ([[1654]] — [[1654]]/[[1655]])
* [[Крыштап Цеханавецкі]] ([[1654]]/[[1655]] — кан. [[1655]])
* [[Ян Сэбасьцян Кешторт]] ([[9 студзеня|9.1.]][[1656]] — 3.[[1667]])
* [[Казімер Караль Белазор]] (3.[[1667]] — каля [[1680]])
* князь [[Міхал Казімер Даўмонт-Сясіцкі]] (каля [[1680]] — [[14 красавіка|14.4.]][[1698]])
* князь [[Уладыслаў Язафат Сапега]] ([[14 студзеня|14.1.]][[1699]] — [[31 кастрычніка|31.10.]][[1709]])
* [[Крыштап Зяновіч]] ([[18 лістапада|18.11.]][[1709]] — [[1717]])
* [[Крыштап Станіслаў Завіша]] ([[26 лютага|26.2.]][[1720]] — [[1721]])
* [[Ян Казімер Жаба]] ([[1721]] — [[26 траўня|26.5.]][[1754]])
* [[Ян Аўгуст Гільзэн]] (6/7.[[1754]] — [[14 лютага|14.2.]][[1767]])
* [[Юзэф Аўгуст Гільзэн]] ([[17 лютага|17.2.]][[1767]] — [[14 красавіка|14.4.]][[1770]])
* [[Тадэвуш Буржынскі]] ([[14 красавіка|14.4.]][[1770]] — [[1773]])
* князь [[Мікалай Юзэф Радзівіл]] ([[29 траўня|29.5.]][[1773]] — [[3 лютага|3.2.]][[1784]])
* [[Адам Хмара]] ([[4 лютага|4.2.]][[1784]] — ?)

Менскімі [[кашталян]]амі былі:
* Мікалай С. Тальваш ([[1566]]—[[1570]])
* Ян Я. Глябовіч ([[1572]]—[[1584]])
* Міхал Б. Гарабурда ([[1584]]—[[1586]])
* Вацлаў В. Агрыпа ([[1586]]—[[1590]])
* Марцін Стравінскі ([[1590]]—[[1592]])
* Андрэй П. Сапега ([[1592]]—[[1597]])
* Юзэф Я. Корсак ([[1597]])
* М. Пётар Дарагастайскі ([[1597]]—[[1600]])
* князь Шчэсны Я. Галоўчынскі ([[1600]]—[[1610]])
* Пётар Тышкевіч ([[1611]]—[[1618]])
* Аляксандар Слушка ([[1618]]—[[1628]])
* Андрэй Завіша ([[1628]]—[[1630]])
* [[Ян Альфонс Ляцкі]] ([[1630]]—[[1634]])
* Гедэон Дунін-Раецкі ([[1634]]—[[1649]])
* князь Мікалай С. Чацьвярцінскі ([[1649]]—[[1659]])
* [[Якуб Тэадор Кунцэвіч]] ([[1661]])
* Стэфан К. Кандзежаўскі ([[1661]]—[[1663]])
* Стэфан Русецкі ([1663]-[1671])
* [[Аляксандар Юдзіцкі (сын Канстанціна)|Аляксандар Юдзіцкі]] ([[1672]]—[[1677]])
* [[Ян Павал Юдзіцкі]] ([[1694]])
* Корчак Есьман ([[1697]])
* князь Андрэй Пузына ([[1697]]—[[1701]])
* Канстанты Война-Ясяніцкі ([[1701]])
* граф Міхал Шчука ([[1701]]—[[1709]])
* Тэадор Антоні Ваньковіч ([[1710]])
* князь Шымон Любецкі-Друцкі ([[1710]])
* князь [[Ян Фрыдэрык Сапега]] ([[1711]]—[[1712]])
* Даніэль Выгоўскі ([[1713]]—[[1740]])
* Аляксандар Юзэфовіч-Глябіцкі ([[1740]]—[[1758]])
* Міхал Юдзіцкі ([[1742]]—[[1758]])
* Ян Пётар Юдзіцкі ([[1758]]—[[1777]])
* Адам Міхал Ракіцкі ([[1777]]—[[1779]])
* Адам Хмара ([[1779]]—[[1784]])
* Шымон Забела ([[1784]]—[[1787]])
* Шымон Забела ([[1787]]—[[1792]])
* Мшхал Абуховіч ([[1792]]—[[1793]])


== Глядзіце таксама ==
== Глядзіце таксама ==

Вэрсія ад 14:22, 2 ліпеня 2011

Менскае ваяводзтва
Palatinatus Minscensis

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна ВКЛ
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Найбуйнейшыя гарады Рэчыца, Мазыр
Дата ўтварэньня 1565
Дата скасаваньня 1793
Ваяводы гл. Менскія ваяводы
Плошча 55 500 км²
Час існаваньня 15661793
Месцазнаходжаньне Менскага ваяводзтва
Менскае ваяводзтва на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ме́нскае ваяво́дзтва (па-лацінску: Palatinatus Minscensis) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Плошча ваяводзтва складала 55 500 км². Сталіцай зьяўлялася места Менск.

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «у чырвоным полі рыцар у срэбных латах і са срэбным шчытом з залатым шасьціканцовым крыжом, які заносіць над галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатым ўзбраеньнем, збруяй і вачамі; сядло чырвонае з залатой акантоўкай».[1] Ваяводзкая харугва была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выявай гербу Пагоня ў белым полі.[2][3]

Па ўвядзеньні ў 1776 року ваяводскіх мундзіраў, дэпутаты Менскага і Мазырскага паветаў апраналіся ідэнтычна смаленскім — у малінавыя («кармазыновыя») кунтушы зь цёмна-сінімі («гранатовымі») адваротамі, пад імі насілі цёмна-сінія жупаны. Дэпутаты Рэчыцкага павету насілі белая жупаны і такія ж адвароты.

Асноўныя падзеі

Геаграфія

На поўначы межавала з Полацкім і Віцебскім ваяводзтвамі, на захадзе — зь Віленскім і Наваградзкім ваяводзтвамі, на поўдні зь Берасьцейскім і Кіеўскім ваяводзтвамі, на ўсходзе — з Масковіяй і Амсьціслаўскім ваяводзтвам.[6] Частка мяжы з Наваградзкім ваяводзтвам праходзіла па рацэ Пціч, да яе упадзеньня ў Прыпяць. На захадзе, ўздоўж ракі Славесна, ішла мяжа зь Берасьцейскім ваяводзтвам.

Тэрыторыя Менскага ваяводства мела форму прастакутніка з нашмат даўжэйшымі заходнім і ўсходнім бакамі. Рака Бярэзіна, якая ад вытоку да вусьця працякала па тэрыторыі ваяводзтва, падзяляла ягоны абшар надвая. У паўночнай частцы Менскага ваяводзтва брала свой выток рака Вяльля. Гэтая частка ваяводзтва ўяўляла шырокія, не вельмі ўраджайныя раўніны, паўднёва-заходняя (Мазырскі павет) — ляжала ў Палесьсі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У склад ваяводзтва ўваходзілі 3 паветы:

Назва Цэнтар Плошча,
тыс. км²
Староствы
(дзяржаўныя воласьці)
Менскі павет Менск ? Менскае (гродавае)
Гайненскае
Радашкоўскае
Краснасельскае
Мазырскі павет Мазыр ? Мазырскае (гродавае)
Бчыцкае (Пціцкае)
Рэчыцкі павет Рэчыца 30,0 Рэчыцкае (гродавае)
Бабруйскае
Гомельскае
Лоеўска-Любецкае
Прапоскае
Рагачоўскае
Чачэрскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Менску, тамака ж склікалася паспалітае рушаньне. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморныя, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.

Мясцовая шляхта абірала шасьцёх дэпутатаў на вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама шасьцёх дэпутатаў у Вялікалітоўскі вярхоўны трыбул (па тры — на рускую і літоўскую кадэнцыі).

Прававы лад

Мясцовыя органы ўлады валодалі шырокімі паўнамоцтвамі ў вырашэньні ўсіх мясцовых справаў. У сваёй дзейнасьці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі, мясцовым звычаёвым правам і актамі мясцовай адміністрацыі. Асобнае кіраваньне ажыцьцяўлялася ў прыватных уладаньнях заможнай шляхты.

Найвышэйшай формай заканадаўства зьяўляліся Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 рокаў. Дзейнасьць усіх службовых асобаў падпарадкоўвалася праву.

Урадоўцы

Менскае ваяводзтва на мапе Рэчы Паспалітай

У сэнаце Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў ваяводзтва прадстаўлялі два сэнатары: ваявода і кашталян.

Ваяводы менскія

Асноўны артыкул: Ваяводы менскія

Паводле Люблінскай уніі ваяводы менскія паводле значначнасьці займалі месцы ў сэнаце пасьля паморскіх і перад інфлянцкімі.[6]

Кашталяны менскія

Асноўны артыкул: Кашталяны менскія

Паводле Люблінскай уніі кашталяны менскія паводле значначнасьці займалі месцы ў сэнаце пасьля гданьскіх і перад інфлянцкімі.[6]

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском // Материалы исследований О. Однороженко (г. Харьков) и М. В. Ревнивцева (г. Энгельс)
  2. ^ Менскае ваяводства // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 198
  3. ^ Вячаслаў Насевіч. Менскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 288
  4. ^ Міхась Мацельскі. Гісторыя Барысава ў датах на сайце газэты «Гоман Барысаўшчыны»
  5. ^ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 39.
  6. ^ а б в Województwo mińskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 339

Літаратура