Розьніца паміж вэрсіямі «Ёган Кеплер»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
10 280 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Кеплер,_Иоганн?oldid=34977858
(дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Кеплер,_Иоганн?oldid=34977858)
(дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Кеплер,_Иоганн?oldid=34977858)
 
Пасьля сьмерці Кеплера спадчыньнікам дасталося: паношанае адзеньне, 22 [[флёрын (манэта)|флёрына]] наяўнымі, 29000 флёрынаў нявыплачанага дараваньня, 27 апублікаваных рукапісаў і мноства неапублікаваных, якія пазьней былі выдадзены ў 22-томным зборніку. Са сьмерцю Кеплера ягоныя ліхтугі ня скончыліся. У канцы [[Трыццацігадовая вайна|Трыццацігадовай вайны]] было цалкам разбурана ягоная могілка, дзе ён пахаваны, ад якой нічога не засталося. Частка архіва Кеплера зьнікла. У [[1774]] годзе большую частку архіва (18 тамоў з 22) па рэкамендацыі [[Леанард Ойлер|Леанарда Ойлера]] набыла [[Пецярбурская Акадэмія навук]]<ref>''Копелевич Ю. X.'' «К истории приобретения Россией рукописей Кеплера». Историко-астрономические исследования. Вып. XI. 1972. С.131-145.</ref>, зараз захоўваецца ў Санкт-Пецярбурскім філіяле архіва РАН<ref>[http://www.ranar.spb.ru/rus/history/ Санкт-Пецярбургскі філіял архіва Расейскай акадэміі навук]</ref>.
 
== Навуковая дзейнасьць ==
=== Астраномія ===
У канцы [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] ў астраноміі яшчэ адбывалася барацьба паміж [[геацэнтрычная сыстэма сьвету|геацэнтрычнай сыстэмай]] [[Пталемэй|Пталемэя]] й [[геліяцэнтрычная сыстэма сьвету|геліяцэнтрычнай сыстэмай]] [[Мікалай Капэрнік|Капэрнік]]а. Праціўнікі сыстэмы Капэрніка спасылаліся на тое, што ў дачыненьні да хібнасьці разьлікаў яна нічым ня лепш пталемэеўскай. Дарэчы, у мадэлі Капэрніка плянэты раўнамерна рухаюцца па кругавых арбітах: каб узгадніць гэтую здагадку з бачнай нераўнамернасьцю руху плянэт, Капэрніку прыйшлося ўвесьці дадатковыя рухі па [[эпіцыкаль|эпіцыклам]]. Нягледзячы на тое, што эпіцыкляў у Капэрніка было менш, чым у Пталемэя, ягоныя астранамічныя табліцы, першапачаткова больш дакладныя, чым пталемэевы, неўзабаве істотна разышліся з назіраньнямі, што нямала зьбянтэжыла й астудзіла захопленых копэрніканцаў.
 
[[Файл:Kepler2.gif|міні|зьлева|Другі закон Кеплера: закрашаныя плошчы роўныя й праходзяцца за аднолькавы час]]
Адкрытыя Кеплерам [[Законы Кеплера|тры закона руху плянэт]] поўнасьцю й з найвышэйшай дакладнасьцю патлумачылі бачную нераўнамернасьць гэтых рухаў. Замест шматлікіх надуманых эпіцыкляў мадэль Кеплера ўключае толькі адну крывую — [[эліпс]]. Другі закон устанавіў, як зьмяняецца хуткасьць плянэты пры выдаленьні альбо набліжэньні да Сонца, а трэці дазваляе разьлічыць гэтую хуткасьць і пэрыяд звароту вакол Сонца.
 
Хоць гістарычна Кеплераўская сыстэма сьвету заснавана на мадэлі Капэрніка, фактычна ў іх вельмі мала агульнага (толькі суткавае кручэньне Зямлі). Зьніклі кругавыя рухі сфэраў, якія нясуць на сабе плянэты, зьявіўся панятак плянэтавай арбіты. У сыстэме Капэрніка Зямля ўсё яшчэ займала асаблівае становішча, паколькі толькі ў яе ня было эпіцыкляў. У Кеплера Зямля ёсьць шэрагавая плянэта, рух якой падпарадкаваны агульным тром законам. Усе арбіты нябесных целаў — эліпсы (рух па [[гіпэрбала (геамэтрыя)|гіпэрбалічнай]] траекторыі адкрыў пазьней [[Ісак Ньютан|Ньютан]]), агульным фокусам арбітаў зьяўляецца Сонца.
 
Кеплер вывеў таксама «[[раўнаньне Кеплера]]», якое выкарыстоўваецца ў астраноміі для вызначэньня становішча нябесных целаў. Законы плянэтнай кінэматыкі, адкрытыя Кеплерам, паслужылі пазьней для Ньютана асновай для стварэньня тэорыі [[гравітацыя|прыцягненьня]]. Ньютан матэматычна даказаў, што ўсё [[законы Кеплера]] зьяўляюцца следзтвамі закона прыцягненьня.
 
Погляды Кеплера на арганізацыю Сусьвету за межамі Сонечнай сыстэмы выцякалі зь ягонай містычнай філязофіі. Сонца ён меркаваў нерухомым, а сфэру зорак лічыў мяжой сьвету. У бясконцасьць Сусьвету Кеплер ня верыў і ў якасьці аргумэнту прапанаваў у [[1610]] годзе тое, што пазьней атрымала назоў ''[[фотамэтрычны парадокс]]'': калі лік зорак бясконцы, то ў любым кірунку погляд натыкнуўся б на зорку, і на небе не існавала б цёмных участкаў.
 
Строга кажучы, сыстэма сьвету Кеплера прэтэндавала ня толькі на выяўленьне законаў руху плянэт, але й на значна большае. Аналягічна [[пітагарэйцы|пітагарэйцам]], Кеплер лічыў сьвет рэалізацыяй некаторай лікавай гармоніі, адначасова геамэтрычнай і музычнай; раскрыцьцё структуры гэтай гармоніі дало б адказы на самыя глыбокія пытаньні:
{{Пачатак цытаты}}
Я высьветліў, што ўсе нябесныя рухі, як у цэлым, так і ўва ўсіх асобных выпадках, прасякнутыя агульнай гармоніяй — аднак, ня той, якую я меркаваў, але яшчэ больш дасканалай.
{{Канец цытаты}}
[[Файл:Tabulae Rudolphinae - Frontispiece.png|міні|справа|150пкс|франтысьпіс «[[Рудольфавы табліцы|Рудольфавых табліцаў]]».]]
Напрыклад, Кеплер тлумачыць, чаму плянэтаў менавіта шэсьць (да таго часу былі вядомыя толькі шэсьць плянэт Сонечнай сыстэмы) і яны разьмешчаны ў прасторы так, а не як-небудзь інакш: аказваецца, арбіты плянэтаў упісаны ў правільныя [[шматграньнік]]і. Цікава, што зыходзячы з гэтых ненавуковых меркаваньняў, Кеплер прадказаў існаваньне двух спадарожнікаў Марса й прамежкавай плянэты паміж Марсам і Юпітэрам.
 
Законы Кеплера злучалі ў сабе яснасьць, прастату й вылічальную моц, хоць містычная форма ягонай сыстэмы сьвету грунтоўна засбмечвала рэальную сутнасьць вялікіх адкрыцьцяў Кеплера. Тым ня менш ужо сучаснікі Кеплера пераканаліся ў дакладнасьці новых законаў, аднак іх глыбінны сэнс да Ньютана заставаўся незразумелым. Ніякіх спроб рэанімаваць мадэль Пталемэя або прапанаваць іншую сыстэму руху, акрамя геліяцэнтрычнай, больш не рабілася.
 
Ёган Кеплер нямала зрабіў для прыняцьця пратэстантамі [[Грыгарыянскі каляндар|грыгарыянскага календара]] (на сойме ў [[Рэгенсбург]]е, [[1613]], і ў [[Аахэн]]е, [[1615]]). Кеплер стаў аўтарам першага шырокага (у трох тамах) выкладу капэрнікавай астраноміі (''Epitome astronomia Copernicanae'', [[1617]]—[[1622]]), які неадкладна патрапіў у «[[Індэкс забароненых кнігаў]]» . У гэтую кнігу, сваю галоўную працу, Кеплер уключыў апісаньне ўсіх сваіх адкрыцьцяў у астраноміі.
 
Улетку [[1627]] году Кеплер пасьля 22 гадоў працы апублікаваў (за свой кошт <ref>''Caspar, Max''. Kepler. New York: Dover, 1993. ISBN 0-486-67605-6, pp 308-328.</ref>) астранамічныя табліцы, якія ў гонар былога імпэратара назваў «[[Рудольфавы табліцы|Рудольфавымі]]». Попыт на іх быў вялікі, бо ўсе ранейшыя табліцы даўно разышліся з назіраньнямі. Немалаважна, што праца ўпершыню уключала зручныя для разьліку табліцы [[лягарытм]]аў. Кеплеравы табліцы служылі астраномам і маракам аж да пачатку XIX стагодзьдзя. Праз год пасьля сьмерці Кеплера [[П’ер Гасэндзі]] назіраў прадказанае ім [[праходжаньне Мэркурыя па дыску Сонца]]<ref>[http://adsabs.harvard.edu/abs/1976JHA.....7....1V «The Importance of the Transit of Mercury of 1631»] ''Journal for the History of Astronomy,'' 7 (1976): 1-10.</ref>. У [[1665]] годзе італьянскі фізык і астраном [[Джавані Альфонса Барэльлі]] апублікаваў кнігу, дзе законы Кеплера прымяняюцца да адкрытых [[Галілео Галілей|Галілеем]] [[галілеевыя спадарожнікі|спадарожнікаў Юпітэра]].
 
== Крыніцы ==
32 367

зьменаў

Навігацыйнае мэню