Фэадалізм: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: te:భూస్వామ్య విధానం
д r2.7.1) (робат дадаў: scn:Feudalesimu
Радок 65: Радок 65:
[[mk:Феудализам]]
[[mk:Феудализам]]
[[ms:Feudalisme]]
[[ms:Feudalisme]]
[[ro:Feudalism]]
[[nl:Feodalisme]]
[[nl:Feodalisme]]
[[nds-nl:Feodalisme]]
[[nds-nl:Feodalisme]]
Радок 73: Радок 72:
[[pl:Feudalizm]]
[[pl:Feudalizm]]
[[pt:Feudalismo]]
[[pt:Feudalismo]]
[[ro:Feudalism]]
[[ru:Феодализм]]
[[ru:Феодализм]]
[[scn:Feudalesimu]]
[[simple:Feudalism]]
[[simple:Feudalism]]
[[sk:Feudalizmus]]
[[sk:Feudalizmus]]

Вэрсія ад 13:22, 21 чэрвеня 2011

Фэадалізм або фэўдалізм (ад анг. feudum) — эканамічная і грамадзкая мадэль, пры якой асноўныя сацыяльныя клясы людзей — фэадалы (землеўладальнікі) і эканамічна залежнае ад іх сялянства; фэадалы пры гэтым зьвязаныя адзін з адным спэцыфічным тыпам прававых абавязаньняў, вядомых як фэадальныя ўсходы.

Слова «фэадалізм» выкарыстоўвалася ангельскімі юрыстамі XVII ст. для пазначэньне тыпу ўласнасьці; як грамадзка-палітычны тэрмін яно ўжываецца ў Мантэск’е. Паданьне пра фэадалізм як пра этап сацыяльна-эканамічнай гісторыі чалавецтва, які адпавядаў у Эўропе Сярэднявеччу, разьвіваецца ў францускай гістарыяграфіі пачатку XIX ст., першым чынам у Гізо. У афіцыйным савецкім марксізьме фэадалізм разглядаўся ў якасьці адной зь пяці грамадзка-гістарычных фармацыяў, больш высокай у параўнаньні з рабаўладаньнем. У XX ст. розныя гістарычныя школы высоўвалі розныя канцэпцыі фэадалізму; некаторыя наогул не выкарыстоўвалі гэты тэрмін.

У сучаснай навуцы часта выкарыстоўваюцца тэрміны традыцыйнае грамадзтв, аграрнае грамадзтв. Панавальны тып эканомікі пры фэадальным ладзе — натуральная гаспадарка, уклад — традыцыйны.

Пры фэадальных адносінах уладальнікі земляў (фэадалы) выбудаваныя ў фэадальныя усходы: асоба ніжэйшага рангу (васал) атрымлівае за службу зямельны надзел (фэод або ф'еф) і прыгонных у вышэйстаялага (сэньёра). На чале фэадальных усходаў стаяў манарх, але яго улада звычайна значна слабейшая ў параўнаньні з паўнамоцтвамі буйных сэньёраў, якія, у сваю чаргу, не маюць абсалютнай улады над усімі землеўладальнікамі, якія стаяць ніжэй за іх у фэадальных усходах (прынцып «васал майго васала — ня мой васал», які дзейнічаў у шматлікіх дзяржавах кантынэнтальнай Эўропы). Сяляне працуюць на землях, належных фэадалам усіх узроўняў, плацячы ім паншчынай або чыншам.

Фэадалізм у заходняй Эўропе, паводле шэрагу канцэпцыяў, пачаў усталёўвацца яшчэ ў V ст. нашай эры ў позьняй Рымскай імпэрыі. Адметнымі рысамі фэадалізму ў Заходняй Эўропе былі высокая ступень палітычнай дэцэнтралізацыі, дуалізм сьвецкай і духоўнай улад, спэцыфіка эўрапейскага гораду як цэнтру рамяства і гандлю, раньняе разьвіцьцё гарызантальных грамадзкіх структур, публічнага прыватнага права. Затым, у сярэднія стагодзьдзі, ён пачаў панаваць у Эўропе аж да буржуазных рэвалюцыяў. На зьмену фэадальнаму ладу прыйшоў капіталістычны.

У антычным міры найбольш падобную да фэадалізму сыстэму мела Пэрсыдзкая імпэрыя, у якой цяжкаму вершніку даваўся надзел, падобны да фэадальнага фэоду.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Фэадалізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў