Ліга Эўропы УЭФА: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: af:UEFA Europa League
д робат зьмяніў: ar:الدوري الأوربي
Радок 60: Радок 60:


[[af:UEFA Europa League]]
[[af:UEFA Europa League]]
[[ar:يويفا يوروبا ليغ]]
[[ar:الدوري الأوربي]]
[[az:UEFA Kuboku]]
[[az:UEFA Kuboku]]
[[bn:উয়েফা কাপ]]
[[bn:উয়েফা কাপ]]

Вэрсія ад 13:55, 10 чэрвеня 2011

Ліга Эўропы УЭФА (па-ангельску: UEFA Europa League) — штогадовы эўрапейскі футбольны кубкавы турнір, які праводзіцца пад эгідаю УЭФА; другі па значнасьці пасьля Лігі чэмпіёнаў. Першапачатковая назва — Кубак кірмашоў (па-ангельску: Inter-Cities Fairs Cup), потым — Кубак УЭФА (па-ангельску: UEFA Cup). З сэзону 2009—2010 гадоў кубак зьмяніў фармат і назву і стаў звацца Ліга Эўропы.

Фармат турніру (пачынаючы з сэзону 2009—2010 гадоў): 4 кваліфікацыйныя раўнды (чацьверты раўнд кваліфікацыі афіцыйна завецца раўнд плэй-оф), групавы турнір і плэй-оф (пачынаючы з 1/16 фіналу). Усе раўнды кваліфікацыі і плэй-оф (за выключэньнем фіналу) складаюцца з двух матчаў. Фінал складаецца з аднаго матчу на выбраным загадзя полі.

У лізе маюць права ўдзельнічаць уладальнікі кубкаў сваіх краін (калі ім зьяўляецца клюб, які ў гэтым сэзоне ўдзельнічае ў Лізе чэмпіёнаў, то яго месца займае фіналіст кубка) і каманды, якія занялі адпаведныя месцы ў сваіх чэмпіянатах. У залежнасьці ад месца іх краіны ў табліцы каэфіцыентаў УЭФА каманды пачынаюць барацьбу з таго ці іншага раўнда кваліфікацыі. Таксама ў чацьвертым кваліфікацыйным раўндзе да іх далучаюцца клюбы, якія прайгралі ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Пераможцы чацьвертага раўнда Лігі Эўропы, а таксама каманды, якія прайгралі ў чацьвертым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, гуляюць у групавым турніры (12 груп па 4 каманды, якія гуляюць паміж сабою ў два кругі). Па дзьве лепшыя каманды з кожнай групы, а таксама 8 клюбаў, якія занялі трэцяе месца ў сваіх групах групавога этапа Лігі чэмпіёнаў, выходзяць у плэй-оф Лігі Эўропы.

Турнір быў заснаваны ў 1971 годзе. Найбольшую колькасьць разоў (па тры) яго выйгравалі «Ювэнтус», «Інтэрнацыянале» і «Лівэрпул». Дзейным пераможцам зьяўляецца гішпанскі клюб «Атлетыка» з Мадрыду.

Пераможцы

Вонкавыя спасылкі

Ліга Эўропы УЭФАсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA