Розьніца паміж вэрсіямі «Базыліка Сьвятога Пятра»

Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
д
Мікелянджэлё
(дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Собор_Святого_Петра?oldid=35032914)
д (Мікелянджэлё)
 
[[Выява: Place-Saint-Pierre-foule.jpg|міні|зьлева|180пкс|Плошча сьвятога Пятра]]
Амаль усе буйныя архітэктары [[Італія|Італіі]] па чарзе ўдзельнічалі ў праектаваньні й будаўніцтве сабора сьвятога Пятра. У [[1506]] годзе быў зацьверджаны праект архітэктара [[Даната Брамантэ]], у адпаведнасьці зь якім пачалі ўзводзіць цэнтрычныя збудаваньні ў форме [[грэцкі крыж|грэцкага крыжа]], з роўнымі бакамі. Пасьля сьмерці Брамантэ будаўніцтва ўзначаліў [[Рафаэль]], які вярнуўся да традыцыйнай формы [[лацінскі крыж|лацінскага крыжа]], з падоўжаным чацьвёртым бокам, затым [[Бальдасарэ Пэруццы]], які спыніўся на цэнтрычным будынку, і [[Антоніё ды Сангальлё]], выбраўшы базылікальную форму. Нарэшце, у [[1546]] годзе кіраўніцтва будаваньня было даручана [[МікэлянджэлаМікелянджэлё]]. Ён вярнуўся да ідэі цэнтральнакупальнага будынку, але ягоны праект прадугледжваў стварэньне шматкалённых уваходных [[портык]]аў з усходняга боку. Усе апорныя канструкцыі МікэлянджэлаМікелянджэлё зрабіў больш масіўнымі й вылучыў галоўную прастору. Ён узьвёў барабан цэнтральнага купалу, але сам купал дабудоўвалі ўжо пасьля ягонай сьмерці ў [[1564]] годзе. [[Джакома дэля Порта]] надаў яму больш выцягнутыя абрысы. З чатырох малых купалаў, прадугледжаных праектам МікэлянджэлаМікелянджэлё, архітэктар [[Джакома да Віньёла]] узьвёў толькі дзьве. У найбольшай ступені архітэктурныя формы менавіта ў тым выглядзе, як яны былі задуманы МікэлянджэлаМікелянджэлё, захаваліся з [[алтар]]нага заходняга боку.
 
На пачатку [[XVII стагодзьдзе|XVII стагодзьдзя]] па ўказаньні [[Павал V (папа рымскі)|Павала V]] архітэктар [[Карлё Мадэрнай]] надтачыў ўсходнюю галіну крыжа — прыбудаваў да цэнтравога будынка [[нэф|трохнэфавую]] базылікальную частку, вярнуўшыся такім чынам да формы лацінскага крыжа, і пабудаваў фасад. У выніку купал апынуўся схаваным за фасадам, страціў сваё дамінуючае значэньне й ўспрымаецца толькі здалёк, з віа дэля Канчыльяцыёне. Патрабавалася плошча, якая зьмяшчала бы вялікую колькасьць вернікаў, якой сьцякала бы да сабору, каб атрымаць папскае бласлаўленьне альбо, каб прыняць удзел у рэлігійных сьвятах. Гэтую задачу выканаў [[Джавані Лярэнца Бэрніні]], які стварыў ў [[1656]]—[[1667]] гадох плошчу перад саборам — адзін з самых выбітных твораў сусьветнай горадабудаўнічай практыкі.
32 367

зьменаў

Навігацыйнае мэню