Гаршчок: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: lb, pt, gn, pl, sk, qu, fr, ru, tr, no, ca, fi, it, ay, cs, bg, ksh, an, da, nl
Выпраўленне інтэрвік
Радок 11: Радок 11:
[[Катэгорыя:Этнаграфія]]
[[Катэгорыя:Этнаграфія]]


[[an:Cazuela]]
[[fr:Cruche]]
[[gn:Ña'ẽmbe pepo]]
[[ay:Phuku]]
[[be:Гаршчок]]
[[bg:Тенджера]]
[[ca:Cassola (cuina)]]
[[cs:Hrnec]]
[[da:Gryde]]
[[de:Kochgeschirr]]
[[en:Cookware and bakeware]]
[[es:Batería de cocina]]
[[fr:Cocotte (cuisine)]]
[[ga:Corcán]]
[[ko:냄비]]
[[io:Koqu-vari e bak-vari]]
[[it:Casseruola]]
[[he:סיר בישול]]
[[lb:Dëppen]]
[[nl:Pan (voorwerp)]]
[[ja:鍋]]
[[no:Gryte (kokekar)]]
[[pl:Garnek]]
[[pt:Panela]]
[[ksh:Pott (Köch, Üvversich)]]
[[qu:Manka]]
[[ru:Кастрюля]]
[[sk:Hrniec]]
[[fi:Kattila]]
[[sv:Kokkärl]]
[[tr:Tencere]]
[[wuu:锅]]
[[zh:锅]]
[[zh-yue:煲]]

Вэрсія ад 14:40, 28 траўня 2011

Гаршчо́кгліняная пасудзіна для гатаваньня гарачай стравы, захоўваньня вадкіх і сыпкіх рэчываў і іншых.

Вядомы з эпохі нэаліту. Напачатку гаршчкі ляпілі, у тым ліку з глінянай стужкі, з 10 стагодзьдзя іх сталі вырабляць на ганчарным крузе. Рэгіянальныя асаблівасьці гаршчкоў у іх выкарыстаньні, формах, памерах у Беларусі замацаваліся ў мясцовых назвах: абеднік, адынец, варэйка, гарлач, гладыш, збан, зьлівач, склепнік, слоік, спарыш і іншых. Форма гаршчка добра прыстасавана для хуткага і раўнамернага награваньня ў напаленай печы: круглы з пукатымі бакамі, звужаным плоскім дном і вусьцем, абкружаным венцам. Выраблялі з фармовачнай масы павышанай вогнетрываласьці з дамешкам жарствы, пяску, а пасля абпальвання гартавалі ў абвары. Дэкор стрыманы альбо зусім адсутнічаў. Аздаблялі звычайна глянцаваным і прачэрчаным па сырой паверхні геамэтрычным арнамэнтам. 2 ці 3 замацаваныя ручкай гаршчкі, у якіх бралі ежу на поле, называлі адпаведна спарышамі і траячкамі.

Гаршчок — найбольш семіятызавана рэч хатняга начыньня. Антрапамарфізацыя гаршчка праяўляецца як на ўзроўні найменьняў (носік, ручка), так і ў фальклёрных тэкстах, перадусім у загадках: «Малады Ягор сеў на конь, паехаў у агонь»; «Радзіўся — не хрысьціўся, памёр — не правадзіўся», У шматлікіх рытуальных практыках сымбалічна прадстаўляў сабой чалавека — яго галаву і ўлоньне — і ў такіх кантэкстах уваходзіў у абрады жыцьцёвага цыклю: радзіны, вясельле, памінкі. У пахавальнай абраднасьці гаршчок выступае як ёмішча душы памерлага, як посуд для вады, што служыць пасярэднікам паміж сьветамі. У Пінскім раёне за труной несьлі ў гаршчку пасьвечаную ваду, вадой крапілі магілу, рэшткі там жа вылівалі, а гаршчок, перавярнуўшы дагары дном, ставілі ў голаў магілы. Сувязь гаршчка з душамі продкаў, зь печчу і прасторай каля яе, а таксама непасрэднае сутыкненьне з агнём тлумачаць суаднясеньне яго з дамавіком. Па ўсёй Беларусі вядома павер’е аб перасяленьні дамавіка ў новую хату менавіта ў гаршчку з жарам. На ўсходнеславянскай тэрыторыі дзіравы гаршчок уваходзіць у шэраг рэчаў, што выконвалі ў народнай сьвядомасьці ролю абярэга. У рытуальных дзеяньнях абыгрываецца пустата посуду, яго патэнцыяльная магчымасьць «зьмяшчаць» у сабе тыя ці іншыя якасьці: у гаршчку лічылася магчымым пабачыць чараўніцу, у ім пасьля пэўных апэрацыяў можа быць сканцэнтравана пэрсаніфікаваная хвароба, менавіта ў гаршчку знаходзілі прыстанак атмасфэрныя зьявы.

Літаратура

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Тацьцяна Валодзіна, праект «Наша ежа»