Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
функцыі |
д tagged isolated of cluster сіраціна0. |
||
Радок 93: | Радок 93: | ||
{{Накід}} |
{{Накід}} |
||
{{Ізаляваны артыкул}} |
|||
[[Катэгорыя:Установы, міністэрствы і ведамствы Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Установы, міністэрствы і ведамствы Беларусі]] |
Вэрсія ад 22:23, 26 траўня 2011
- Запыт «ААЦ» перанакіроўваецца сюды. Пра царкву глядзіце артыкул «Армянская апостальская царква».
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | ААЦ |
---|---|
Папярэднік | Дзяржаўны цэнтар бясьпекі інфармацыі пры прэзыдэнце РБ |
Дата ўтварэньня | красавік 2008 |
Штаб-кватэра | 220004, г. Менск, вул. Кальварыйская, 17 |
Начальнік | |
Сайт | oac.gov.by |
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (ААЦ) — дзяржаўны орган, які зьдзяйсьняе рэгуляваньне дзейнасьці па забесьпячэньні абароны інфармацыі, што ўтрымлівае зьвесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу Рэспублікі Беларусь або іншыя зьвесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасьці з заканадаўствам, ад уцечкі па тэхнічных каналах, несанкцыянаваных і ненаўмысных узьдзеяньняў.
Задачы
- вызначае прыярытэтныя напрамкі тэхнічнай абароны інфармацыі, якая ўтрымлівае зьвесткі, што складаюць дзяржаўную таямніцу, або іншыя зьвесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- каардынуе дзейнасьць па тэхнічнай абароне інфармацыі;
- арганізуе і рэалізуе ў межах сваіх паўнамоцтваў кантроль за дзейнасьцю па забесьпячэньні тэхнічнай абароны інфармацыі;
- удзельнічае ў распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
- арганізуе і зьдзяйсьняе сэртыфікацыю, экспэртызу, атэстацыю і ліцэнзаваньне ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
- забясьпечвае бясьпеку сайта прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь;
- забясьпечвае пэўнасьць шляхам правядзеньня экспэртызы розыгрышаў накладаў лятарэяў;
- зьдзяйсьняе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь[1].
Функцыі
- збор, абагульненьне і аналіз інфармацыі ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
- падрыхтоўка інфармацыйных, інфармацыйна-даведачных, аналітычных і прагнозных дакумэнтаў, іншых матэрыялаў па пытаньнях тэхнічнай абароны інфармацыі;
- вызначэньне прыярытэтных накірункаў тэхнічнай абароны інфармацыі;
- зьдзяйсьненьне каардынацыі дзейнасьці па тэхнічнай абароне інфармацыі інфармацыйна-аналітычных сетак, комплексаў тэхнічных сродкаў, базаў зьвестак, інфармацыйных сыстэмаў, сыстэмаў сувязі і кіраваньня дзяржаўных органаў;
- арганізацыя і правядзеньне працаў па тэхнічнай абароне інфармацыі і рэгістрацыі імёнаў у нацыянальным сэгмэнце сеткі Інтэрнэт;
- падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
- зьдзяйсьненьне функцыяў заказьніка дзяржаўных і галіновых навукова-тэхнічных праграмаў, удзел у распрацоўцы і ўзгадненьні праектаў дзяржаўных стандартаў, арганізацыя і правядзеньне навукова-дасьледчых і вопытна-канструктарскіх працаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
- кіраўніцтва дзейнасьцю Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-дасьледчы інстытут тэхнічнай абароны інфармацыі»;
- правядзеньне працаў з выкарыстаньнем актыўных сродкаў супрацьдзеяньня тэхнічным выведкам;
- арганізацыя і правядзеньне ў межах сваёй кампэтэнцыі працаў па тэхнічнай абароне інфармацыі крыптаграфічнымі мэтадамі, у тым ліку з выкарыстаньнем электроннага лічбавага подпісу;
- зьдзяйсьненьне ў межах сваіх паўнамоцтваў кантролю дзейнасьці па забесьпячэньні тэхнічнай абароны інфармацыі ў дзяржаўных органах, арганізацыях незалежна ад арганізацыйна-прававых формаў і формаў уласнасьці;
- зьдзяйсьненьне ліцэнзаваньня дзейнасьці ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
- правядзеньне па заяўках органаў дзяржаўнага кіраваньня і арганізацыяў экспэртызы тэхнічных сродкаў абароны інфармацыі і па пытаньнях, зьвязаных з забесьпячэньнем бясьпекі інфармацыйных сыстэмаў;
- правядзеньне працаў па атэстацыі дзяржаўных інфармацыйных сыстэмаў і сэртыфікацыі сродкаў тэхнічнай абароны інфармацыі;
- правядзеньне ў межах сваёй кампэтэнцыі кантролю выпраменьваючых радыёэлектронных сродкаў, дасяжных тэхнічным сродкам выведкі, з мэтаю выкрыцьця і ўстараненьня каналаў уцечкі ахоўванай паводле заканадаўства інфармацыі;
- удзел у міжведамасных рабочых групах, часовых творчых калектывах і іншых органах для вырашэньня пытаньняў тэхнічнай абароны інфармацыі;
- аказаньне на дагаворнай аснове ўласьнікам, уладальнікам, карыстальнікам інфармацыі паслугаў па яе тэхнічнай абароне;
- удзел у арганізацыі тэхнічнай абароны інфармацыі пры зьдзяйсьненьні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі;
- мэтадычнае кіраўніцтва падрыхтоўкай, павышэньнем кваліфікацыі і перападрыхтоўкай адмыслоўцаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
- арганізацыя і правядзеньне канфэрэнцыяў і сэмінараў, у тым ліку міжнародных, па пытаньнях тэхнічнай абароны інфармацыі;
- зьдзяйсьненьне ва ўсталяваным парадку і ў межах сваёй кампэтэнцыі ўзаемадзеяньня з дзяржаўнымі органамі ў мэтах атрыманьня інфармацыі па тэхнічнай абароне інфармацыі;
- падрыхтоўка прапановаў па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі[1].
Мінуўшчына
Крыніцы і заўвагі
- ^ а б Информация о Центре (рас.). Апэратыўна-аналітычны цэнтар. Праверана 9 траўня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйная бачына (рас.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |