Зьбігнеў Алясьніцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
дНяма апісаньня зьменаў
д Зьбігнеў Алясьніцкі перанесеная ў Збігнеў Алясніцкі з выдаленьнем перанакіраваньня
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 03:38, 18 сакавіка 2007

Збігнеў Алясніцкі

Кардынал Алясні́цкі, Збі́гнеў (па-польску: Zbigniew Oleśnicki) (5 снежня 13891 красавіка 1455) — польскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Алясніцкі нарадзіўся ў сям'і кракаўскага суддзі. Навучаўся ў Сандоміры, ва Ўроцлаве і ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Пачынаючы з 1410 года супрацоўнічаў у канцэлярыі польскага караля Уладзіслава II Ягайлы, якому Алясніцкі ў тым жа годзе выратаваў жыццё ў Грунвальдскай бітве. З 1423 і да смерці — біскуп Кракаўскі. У перыяд з 1411 па 1429 гг. удзельнічаў у шматлікіх важных дыпламатычных місіях у якасці натарыуса, протанатарыуса і біскупа, між іншым пры двары караля Сігізмунда, на службе ў папы рымскага Іаана XXIII і брандэнбургскага курфюрста Фрыдрыха I. У знешняй палітыцы Алясніцкі выступаў за вяртанне Сілезіі да Польшчы, і спрыяў узмацненню польска-венгерскага саюзу з мэтай сумеснай барацьбы супраць Асманскай імперыі. У 1440 годзе на венгерскі трон узышоў Уладзіслаў III Варнскі. У 1435 годзе Алясніцкі садзейнічаў падпісанню спрыяльнага для Польшчы Брэсцкага міру ў Куявіі з Тэўтонскім ордэнам. Ва ўнутранай палітыцы Алясніцкі прытрымліваўся інтарэсаў алігархіі, магнатаў і царквы. Выступаў супраць каралеўскіх рэформ. У сваёй дыяцэзіі Збігнеў Алясніцкі змагаўся з любымі праявамі ерасі, з асаблівай жорсткасцю бароўся з гусізмам і яго пашырэннем у Польшчы. Пасля таго, як у 1447 годзе на трон узышоў кароль Казімір IV, Алясніцкі страціў палітычны ўплыў і далучыўся да апазіцыі. У 1444 годзе Збігнеў Алясніцкі быў абвешчаны кардыналам Базэльска-Фларэнтыйскім саборам, а ў 1449 годзе зноў атрымаў кардынальскі тытул ад папы рымскага Мікалая V за сваю адданасць.