Паўкопка: розьніца паміж вэрсіямі
афармленьне |
Дадаў: "Катэгорыю Манэты Вялікага Княства Літоўскага й Рэчы Паспалітай" |
||
Радок 17: | Радок 17: | ||
[[Катэгорыя:Нумізматыка]] |
[[Катэгорыя:Нумізматыка]] |
||
[[Катэгорыя:Манэты Вялікага Княства Літоўскага й Рэчы Паспалітай]] |
|||
[[Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага]] |
[[Катэгорыя:Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага]] |
||
Вэрсія ад 06:03, 22 траўня 2011
Паўкопка (па-польску: półkopek) — срэбраная манэта Жыгімонта ІІ Аўгуста, роўная ½ капе грошай. Першы талер ВКЛ. Вырабляўся Віленскай мынцай у 1564—1565 гадох.
Доўгі час польскія гісторыкі лічылі паўкопку непаўнавартаснай манэтай з-за заніжанай пробы срэбра. Таму меркавалася, што яе выбівалі па прымусовым курсе, для крэдытаваньня войска з абавязальніцтвам далейшага абмену іх на паўнавартасныя эўрапейскія талеры. Аднак на думку беларускіх дасьледчыкаў нумізматыкі, паўкопкі вельмі рэдка сустракаюцца ў скарбах, таму магчыма, што яны ня трапілі ў абарачэньне, а выкарыстоўвалія як памятныя манэты для падарункаў на вялікакняжацкім двары. Паўкопкі вядомыя ў 2-х варыянтах.
1) Авэрс — манаграма Жыгімонта ІІ Аўгуста, абапал дата 15-64. Унізе адзнака наміналу ХХХ (грошаў). Рэверс — гэральдычны шчыт падобны да ангельскага з гербамі Польшчы (Арол), ВКЛ (Пагоня), Кіеўскага княства (архангел Міхаіл), Жмудзі (мядзьведзь), Валыні (крыж). Пасярэдзіне — малы ангельскі шчыт з гербам роду Сфорцаў (зьмяя).
2) Авэрс — партрэт Жыгімонта ІІ Аўгуста ў кароне павернуты ўправа. Рэверс — манаграма Жыгімонта ІІ Аўгуста, абапал дата 15-65. Унізе адзнака наміналу 30 (грошаў). На сёняшні дзень вядомыя два асобнікі манэты гэтага варыянту.
У 1654 годзе ў Вільні была выбіта таксама вельмі рэдкая манэта — чвэрцькопка (паўталер).
Літаратура
- Дзьміры Гулецкі «Манэты беларускай даўніны», Мінск, «Беларусь», 2007, с. 132—134
- Даведнік «Манэты Беларусі да 1707 года», Мінск, «Логвінаў», 2007
- E. Ivanauskas, R. Douchis «Coins of Lithuania 1386—1707», Вільня-Калумбія, 1999