Спэктральны колер
Выгляд
(Перанакіравана з «Спэктральныя колеры»)
Спэктра́льны ко́лер[1] — базавы колер бачнага спэктру, які ўзьнікае пры ўзьдзеяньні манахраматычнага сьвятла, г. зн. узьдзеяньні альбо спэктральнай лініі з адной даўжынёй хвалі альбо чатсасьцю сьвятла ў бачным спэктры, альбо адносна вузкай спэктральнай паласы (напрыклад, лазэраў).


Кожная хваля бачнага сьвятла ўспрымаецца як спэктральны колер; пры разглядзе ў выглядзе бесьперапыннага спэктру гэтыя колеры выглядаюць як вясёлка. Неспэктральны колер (экстраспэктральны колер) узьнікае пры спалучэньні спэктральных колераў; у адрозьненьне ад такіх колераў, спэктральныя маюць чысты тон і вызначаюцца фізычнай даўжыняй хвалі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ко́леры спэктра́льныя // Слоўнік фізічнае тэрмінолёгіі (праект). — БНТ. — Менск: Інбелкульт, 1929. — Т. 21 (Кн.). — С. 176. — 287 с. — (Сэрыя V). — 1000 ас.