Сабор Уваскрашэньня Хрыстова (Санкт-Пецярбург)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Спас на Крыві»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
храм
Сабор Уваскрашэньня Хрыстова
Собор Воскресения Христова 1.jpg
Краіна Расея
Горад Санкт-Пецярбург
Адрас набярэжная канала Грыбаедава, 2
Каардынаты 59°56′24.58″ пн. ш. 30°19′42.95″ у. д. / 59.9401611° пн. ш. 30.3285972° у. д. / 59.9401611; 30.3285972Каардынаты: 59°56′24.58″ пн. ш. 30°19′42.95″ у. д. / 59.9401611° пн. ш. 30.3285972° у. д. / 59.9401611; 30.3285972
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Санкт-Пецярбурская і Ладаская япархія[d] 
Архітэктурны стыль мадэрн
Аўтар праекту Альфрэд Парланд і архімандрыт Ігнаці (Малышаў)
Першае згадваньне 1881
Будаўніцтва 18831907 гады
Статус аб’ект культурнай спадчыны Расеі[d]
Сайт http://www.cathedral.ru/spasa_na_krovi
Сабор Уваскрашэньня Хрыстова на мапе Расеі
Сабор Уваскрашэньня Хрыстова
Сабор Уваскрашэньня Хрыстова
Сабор Уваскрашэньня Хрыстова
Commons-logo.svg Сабор Уваскрашэньня Хрыстова на Вікісховішчы

Сабо́р Уваскрашэ́ньня Хрысто́ва на Крыві́, ці Храм Спа́са на Крыві́ ў Санкт-Пецярбургу — праваслаўны мэмарыяльны аднапрастольны храм у імя Ўваскрашэньня Хрыстова; збудаваны ў памяць пра тое, што на гэтым месцы 1 сакавіка 1881 году ў выніку замаху быў сьмяротна паранены імпэратар Аляксандар II (выраз на крыві паказвае на кроў цара). Храм быў збудаваны як помнік цару-мучаніку на сродкі, сабраныя па ўсёй Расейскай імпэрыі[1].

Пагоня на фасадзе храма

Месьціцца ў гістарычным цэнтры Санкт-Пецярбургу на беразе канала Грыбаедава побач зь Міхайлаўскім садам і Канюшаннай плошчай. Вышыня дзевяціглавага храму 81 м, умяшчальнасьць да 1600 чалавек. Зьяўляецца музэем і помнікам расейскае архітэктуры.

Храм быў узьведзены подле загаду імпэратара Аляксандра III у 18831907 гадох подле сумеснага праекту архітэктара Альфрэда Парланда і архімандрыта Ігнація (Малышава), які пазьней ад будаўніцтва адышоў. Праект выкананы ў «расейскім стылі», у некаторай ступені нагадвае маскоўскі сабор Васіля Блажэннага. Будаўніцтва доўжылася 24 гады. 19 жніўня 1907 году сабор быў асьвячоны.

На фасадзе храму зьмешчаная мазаіка гербаў гарадоў і губэрняў, сярод якіх герб Пагоня, які выступаў у якасьці гербу беларускіх губэрняў[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Путеводитель по С.-Петербургу. — Репринт. воспроизведение изд. 1903 года. — Икар, 1991. — С. 212. 
  2. ^ Экскурсія па беларускім Пецярбургу (фотарэпартаж). gazetaby.com. Праверана 27 жніўня 2015 г. Архіўная копія ад 27 жніўня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сабор Уваскрашэньня Хрыстова (Санкт-Пецярбург)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў