Спарта (батальён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асобны выведвальны батальён марское пяхоты адмысловага прызначэньня «Спарта»
Отдельный разведывательный батальон морской пехоты специального назначения «Спарта»

Эмблема батальёну
Краіна ДНР
Уваходзіць у Армейскі корпус ДНР
Функцыя вайсковыя й адмысловыя апэрацыі
Дысьлякацыя Данецк
Войны Вайна на Данбасе
Дзейны камандзір Уладзімер Жога (з 2016)
Вядомыя камандзіры Арсэн Паўлаў † (2014—2016)

Батальён «Спарта» — узброенае фармаваньне, што ўваходзіць у склад узброеных сілаў няпрызнанае Данецкае народнае рэспублікі. Было створанае ў жніўні 2014 року, удзельнічала ў абароне Славянску, а таксама ў баях за Данецкі аэрапорт.

У лютым 2015 року батальён «Спарта» быў занесены ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу як «узброеная сэпаратысцкая ґрупа, якая актыўна падтрымлівае дзеі, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасьць, сувэрэнітэт і незалежнасьць Украіны і якія працягваюць дэстабілізаваць сытуацыю ва Ўкраіне»[1][2][3].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць батальёну ацэньвалася ўкраінскімі СМІ ў 300 ваяроў (на 1 ліпеня 2016 року)[4]. База «Спарты» разьмешчаная на тэрыторыі 3 корпуса ДНТУ[5]

Пераважная большасьць байцоў батальёна ёсьць мешканцамі Данбасу[6]; у склад падразьдзела таксама ўваходзяць добраахвотнікі з краінаў СНД. Батальён падзяляецца на 3 роты. Вядомыя камандзіры ротаў (капітаны) Матрос[7] ды Ольхон.

Да сваёй гібелі 16 кастрычніка 2016 року батальён узначальваў Арсэн Паўлаў, таксама вядомы як «Матарола». Яго зьмяніў Уладзімер Жога («Воха») (нарад. 1993), выхадзец Славянска, першы намесьнік камандзіра батальёну[8][9][10].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Батальён «Спарта» быў сфармаваны ў жніўні 2014 року ў Данецку на ґрунце кулямётна-супрацьтанкавага зьвязу Матаролы, што прымаў актыўны ўдзел у баях за Славянск у складзе добраахвотніцкага батальёну Ігара Стралкова[11]. Менавіта тады падразьдзел пачаў выконваць самастойныя заданьні. Аднак «Спартаю» атрад Матаролы пачаў клічацца толькі ўвосень 2014 року. У СМІ гэтая назва трапляе не раней за кастрычнік.

«Спарта» праявіла сябе ў зацяжны аблозе і далейшым захопе Данецкага аэрапорта, куды яны ўпершыню прыбылі 2 кастрычніка 2014 року[12]. 4 кастрычніка для «скурваньня» «кібарґаў» (ваяроў УСУ, якія трымалі абарону ў падвальных памяшканьнях аэрапорта) ваяры «Спарты» залівалі падвалы ґазаю[13]. 6 кастрычніка ўкраінскія СМІ распаўсюджвалі інфармацыю пра цяжкія баі і пра шматлікія ахвяры з абодвух бакоў, паведамлялася нават пра сьмерць камандзіра «Спарты»[14]. 8 кастрычніка ваяры «Спарты» абараняліся ў старым тэрмінале аэрапорта ад нападаў УСУ з боку Пяскоў[15]. 30 кастрычніка 2014 року «Спарта» на час аб’ядналася з атрадам «Самалі»[16]. 16 лістапада зноў успыхнулі жорсткія баі за аэрапорт, падчас якіх абодва бакі несьлі цяжкія страты[17]. 30 лістапада ваяры «Спарты» ўзьнялі сьцяг ДНР над старым тэрміналам аэрапорта[18]. 19 студзеня 2015 року Данецкі аэрапорт быў узяты[19].

З 9 лютага 2015 року батальён прымаў удзел у баях за Дэбальцава, займаючы пазыцыі ў Вуглягорску[20].

У красавіку 2015 року батальён дысьлякаваўся ў раёне Шырокіна[21].

9 траўня 2015 року батальён прыняў удзел у парадзе Перамогі ў Данецку.[22].

У студзені[23]-сакавіку 2016 року «Спарта» займала пазыцыі ў раёне Дакучаеўску[24].

22 верасьня 2016 року батальён быў перакінуты ў ЛНР для прадухіленьня дзяржаўнага перагорту[25]. Пазьней было заяўлена, што батальён прабыў да ЛНР два дні для прыкрыцьця мяжы на выпадак уварваньня ўкраінскае арміі[26]

Абвінавачваньні ў вайсковых злачынствах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У красавіку 2015 року Сяргей Нікіцін ад імя міжнароднай няўрадавай арґанізацыі Amnesty International запатрабаваў расьсьледаваць забойствы і катаваньні палонных украінскіх вайскоўцаў на Данбасе. Паводле ягоных зьвесткаў з спасылкай на ўкраінскую крыніцу Kyiv Post (ролікі YouTube ды далягучнае інтэрвію), прыхільнікі самаабвешчаных ДНР ды ЛНР расстралялі некалькіх украінскіх вайсковапалонных, а ўмовы ўтрыманьня іншых не адпавядаюць нормам міжнароднага праву[27].

6 красавіка 2015 ўкраінская крыніца Kyiv Post (карэспандэнт Алег Сухаў) апублікаваў матэрыял, што чальцы батальёну «Спарта» катавалі ўкраінскіх вайсковапалонных, якія здаліся ім падчас перапынку ў баявых дзеях цягам 6—7 гадзінаў, а затым некаторыя зь іх былі забітыя.[28]. Адзіным з забітых вайсковапалонных быў Ігар Бранавіцкі[29]. Даступныя здымкі й відэа, якія паказваюць, што яго твар быў цэлым, калі ён толькі трапіў у палон, у той час як на пазьнейшых здымках ягоны твар быў жорстка зьбіты і зтнявечаны. Фільм прыхільнікаў Новарасеі 21 студзеня 2015 року паказвае, што Ігар Бранавіцкі захоплены жывым і цэлым, без траўмаў твару[30]. Яшчэ адно відэа з палоннымі ў той жа дзень паказвае Бранавіцкага жорстка зьбітым і з акрываўленым тварам[31]. Дзяніс Крывашэеў ад Amnesty International заявіў, што існуючыя доказы пацьвярджаюць катаваньні і забойствы вайсковапалонных паўстанцамі і заклікаў да расьсьледаваньня вайсковых злачынстваў, што зьдзяйсьняюцца паўстанцамі. Ён заклікаў лідэраў самаабвешчанае Данецкае народнае рэспублікі прыбраць тых, хто нясе за гэтае адказнасьць, з сваіх шэрагаў і пазбавіць іх пасадаў[32].

У сувязі з гэтымі абвінавачваньнямі, украінскі бок зьвярнуўся да Інтэрполу з праханьнем абвясьціць Матаролу ў вышук, аднак летам 2016 року атрымала адмову на той падставе, што «злачынства было зьдзейсьненае ў кантэксце вайсковага канфлікту»[33].

Сымболіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ваяры батальёна «Спарта» носяць камуфляваную форму з эмблемаю свайго батальёну, на знаках адрозьненьня (нарукаўныя, на берэце) што ўяўляе зь сябе чорна-жоўта-белы сьцяг Расейскае імпэрыі, па-над якім разьмешчаная стылізаваная пад маланку чырвоная літара М, а пад ёю — надпіс «Спарта» (Спарта — вобласьць у Старажытнай Грэцыі, вядомая сваімі суровымі ваярамі). Літара М узятая з сэрыі кнігаў ды гульняў «Мэтро 2033»[34] існуе ґрупоўка, што змагаецца з монстрамі, з падобнаю сымболікаю і такім жа імем, аднак з абсалютна іншаю ідэалёґіяй. Сымболіка распрацаваная дызайнэрскім аддзелам ґазэты «Новороссия» ў 2014-м годзе, у адпаведнасьці з асабістымі пажаданьнямі камандзіра батальёну Арсэна Паўлава.

Канкрэтнага «статутнага» рыштунку ў батальёне няма, выкарыстоўваецца вялікая колькасьць строю й расфарбовак. Паколькі заснавальнік батальёну быў марскім пяхотнікам, то парадная форма набліжаецца да формы марскога дэсанту РФ (чорныя берэты і цяльняшкі, чорныя бушлаты, чорныя пагоны з чырвонымі палоскамі)[35]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Official Journal of the European Union, Volume 58, 16 February 2015
  2. ^ Council Decision (CFSP) 2016/1671 of 15 September 2016 amending Decision 2014/145/CFSP concerning restrictive measures in respect of actions undermining or threatening the territorial integrity, sovereignty and independence of Ukraine
  3. ^ Эўразьвяз апублікаваў новы сьпіс санкцыяў
  4. ^ Асаблівасьці структуры гібрыднае арміі «ДНР»
  5. ^ Данецк. Комплексы радыёвыведкі ЎС РФ «Торн» ды «Таран» на базе «Спарта»
  6. ^ Батальён «Спарта»: украінскае МУС абнародавала імёны, мянушкі і зьвесткі байцоў Матаролы
  7. ^ «Матрос» — баявы камандзір роты падразьдзелу «Спарта»
  8. ^ Новы камбат «Спарты» Уладзімер Жога: у нас з Матаролам было заданьне — мы мусілі выжыць
  9. ^ Новы камбат «Спарты» Уладзімер Жога: У батальёне захаваюцца парадкі, усталяваныя Матаролам
  10. ^ Баявікі знайшлі замену «Матароле»
  11. ^ Палявы камандзір «Матарола»: ад Чачэніі да Данбасу
  12. ^ «Матаролавы» атрад прыбыў на зачыстку Данецкага аэрапорта
  13. ^ «Матарола» выпадкова спаліў у катакомбах аэрапорта Данецка ваяроў адмыспрызу РФ
  14. ^ Палявы камандзір Матарола мог быць забіты ў баі за Данецкі аэрапорт
  15. ^ Украінскія сілавікі абстрэльваюць пазыцыі апалчэнцаў з бронетэхнікі й цяжкіх гарматаў
  16. ^ «Спарта» ды «Самалі» аб’яднальія ў адзін батальён ДНР
  17. ^ У баі за данецкі аэрапорт «кібарґі» зьнішчылі дзясяткі баявікоў, «Матарола» паранены
  18. ^ Штурмавы падразьдзел «Спарта» адбіла большую частку старога тэрмінала
  19. ^ Матарола ды Ґіві: аэрапорт нашы, далейша Кіеў
  20. ^ Камандзір Матарола з сваім атрадам «Спарта» перакінутыя ў раён Дэбальцава
  21. ^ Матаролавы атрад рыхтуецца адбіць націск украінскіх сілавікоў пад Шырокінам
  22. ^ Леґендарны камандзір «Спарты» Матарола на рэпэтыцыі параду Перамогі ў Данецку (ВІДЭА)
  23. ^ Баявікі правядуць буйнамаштабную апэрацыю ў раёне Дакучаеўску - АПУ
  24. ^ У ДНР страты — Спарта Матаролы нямоглая ў Докучаеўску (відэа)
  25. ^ Падразьдзел Матаролы перакінулі да ЛНР
  26. ^ Захарчанка: батальён «Спарта» на тэрыторыі ЛНР займаўся аховаю мяжы
  27. ^ «Ваяры батальёну „Спарта“ фактычна датычныя да таго, што клічыцца вайсковым злачынствам». Коммерсант.ru (09.04.2015, 14:16).
  28. ^ Oleg Sukhov (April 6, 2015, 9:11 p.m) Russian fighter's confession of killing prisoners might become evidence of war crimes (AUDIO). Kyiv Post.
  29. ^ Pierre Vaux (April 4, 2015) Ukraine Live Day 411: 3 Ukrainian Soldiers Killed, 2 Wounded By Shelling. The Interpreter.
  30. ^ Graham Phillips (24.01.2015) Данецкі Аэрапорт Новы Тэрмінал - Украінскія Жаўнеры Захапілі ў Палон (2/3)
  31. ^ EgoR ZemtsoV (21.01.15) 21.01.15 Палонныя "кібарґі":
  32. ^ New evidence of summary killings of Ukrainian soldiers must spark urgent investigations. Amnesty International (9 April 2015, 00:01 UTC). Архіўная копія ад 2015-04-10 г.
  33. ^ Інтэрпол адмовіў Украіне ў вышуку апалчэнца ДНР Матаролы | РИА Новости
  34. ^ Орден ru.metro.wikia.com
  35. ^ Асноўныя віды камуфляжу прарасейскіх сілаў на Данбасе. Зброевы партал 9x19.su. Праверана 2016-05-04 г. Архіўная копія ад 2016-09-10 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]