Перайсьці да зьместу

Софі Оксанэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Софі Оксанэн
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 7 студзеня 1977(1977-01-07)[1][2][3][…] (49 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэлістка, драматург, выдавец
Гады творчасьці 2003 — цяпер
Мова фінская мова[4] і эстонская мова
Значныя творы Сталінскія каровы (2003), Ачышчэньне (2008), Норма (2015)
Узнагароды
http://www.sofioksanen.com/, http://www.sofioksanen.fi/

Софі Оксанэн (па-фінску: Sofi-Elina Oksanen, нар. 7 студзеня 1977, Ювяскюля, Фінляндыя) — фінская пісьменьніца, публіцыстка, драматургіня, фэміністка, актывістка ЛГБТК-руху.

Нарадзілася 7 студзеня 1977 году ў горадзе Ювяскюля. Бацька — фін (па прафэсіі — электрык), маці — эстонка (інжынэрка), якая ў 1970-я гады эмігравала ў Фінляндыю. Вучылася ва ўнівэрсытэтах Ювяскюля і Хэльсынак, вывучала драму ў Акадэміі тэатру Фінляндыі. Публічна заяўляе пра сваю бісэксуальнасьць, пакутуе на псіхагенны харчовы разлад[5].

У 2009 годзе ў сааўтарстве з эстонскай пісьменьніцай Імбі Паю Софі Оксанэн выпусьціла ў Фінляндыі дакумэнтальны зборнік "За ўсім стаяў страх", які складаецца з артыкулаў розных аўтараў на тэму савецкага пэрыяду ў гісторыі Эстоніі. У 2010 годзе зборнік "За ўсім стаяў страх" выйшаў у перакладзе на эстонскую мову.

3 сьнежня 2012 году ўзнагароджаная мэдалём "Pro Finlandia" ("За Фінляндыю")[6].

У 2013 годзе выдавецтва "Bazar" запатрабавала зь пісьменьніцы ў судовым парадку каля 1 млн. эўра па заключанай у 2005 годзе дамове на кнігу пад працоўнай назвай "Французская груша", якая так і не была напісаная. 17 ліпеня 2015 году павятовы суд Хэльсынак прысудзіў пісьменьніцу да выплаты кампэнсацыі памерам у 35 тысячаў эўра, скасаваўшы яе дамову з выдавецтвам і загадаўшы "Bazar" выплаціць аўтарцы судовыя выдаткі ў 15 тысячаў эўра[7].

Увосень 2025 году пісьменьніца ўдзельнічала ў фэстывалі "Прадмова" ў Варшаве.

Оксанэн таксама напісала шматлікія артыкулы, апублікаваныя ў міжнародных газэтах. Тэмы часта зьвязаныя з свабодай слова, правамі жанчынаў, расейскай палітыкай, інфармацыйнай вайной, іміграцыяй і "фінляндызацыяй"[8].

У 2014 годзе газэта Die Welt апублікавала ейны артыкул пра інфармацыйную вайну з пункту гледжаньня былых краінаў Усходняга блёку[9].

Шмат піша пра гвалт у дачыненьні да жачынаў падчас вайны, у прыватнасьці расейска-ўкраінскай вайны[10].

Аўтарка шматлікіх раманаў, п'есаў, навэляў, вершай і лібрэта.

Жыве і працуе ў Хэльсынках.

  1. ↑ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ↑ Sofi Oksanen // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ↑ Sofi OKSANEN // NooSFere (фр.) — 1999.
  4. ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  5. ↑ Janhonen, Ulla (8 October 2015). "Sofi Oksasen rankka sukutausta: Isoisä metsäveli, isosetä ilmiantaja". Seura.fi (in Finnish). Retrieved 11 December 2021, https://seura.fi/viihde/julkkikset/sofi-oksasen-rankka-sukutausta-isoisa-metsaveli-isoseta-ilmiantaja/
  6. ↑ Sofi Oksaselle Pro Finlandia, Yle, 3 décembre 2012, https://yle.fi/a/3-6400242
  7. ↑ Sofi Oksasen Norma myyty jo 22 maahan Iltalehti. 25.11.2015, https://www.iltalehti.fi/viihde/a/2015112520724687
  8. ↑ Luke Harding, «Sofi Oksanen: ‘We know about British colonialism. Russian colonialism is not well known’», The Guardian,‎ 18 avril 2015, https://www.theguardian.com/books/2015/apr/18/sofi-oksanen-interview-russia-finland-estonia-putin
  9. ↑ Luke Harding, «Sofi Oksanen: ‘We know about British colonialism. Russian colonialism is not well known’», The Guardian,‎ 18 avril 2015, https://www.theguardian.com/books/2015/apr/18/sofi-oksanen-interview-russia-finland-estonia-putin
  10. ↑ Eklund, Jan (20 maj 2024). ”Sofi Oksanen skriver ruskigt klargörande om Putins våld”. DN.se, https://www.dn.se/kultur/sofi-oksanen-skriver-ruskigt-klargorande-om-putins-vald/