Сонца (фабрыка)
Выгляд
| «Сонца» | |
| Тып | унітарнае прадпрыемства |
|---|---|
| Дэвіз | Больш, чым проста чысьціня |
| Заснаваная | 4 студзеня 2010 (16 гадоў таму) |
| Заснавальнікі | «Лебартова» (Кіпр) |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | Асіпавічы, Магілёўская вобласьць, Беларусь |
| Ключавыя фігуры | Сяргей Левін |
| Галіна | лёгкая прамысловасьць |
| Прадукцыя | мыла, пральны парашок, шампунь |
| Лік супрацоўнікаў | 100 (2011) |
| Матчына кампанія | «Лебартова» (Кіпр) |
«Со́нца» — парфумэрна-касмэтычнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў студзені 2010 г. у Асіпавічах (Магілёўская вобласьць).
З 2011 г. выпусканы прадпрыемствам пральны парашок «Мара», які рэклямаваўся па-беларуску, стаў найбольш прадаваным у краіне[2]. Пры канцы 2011 г. лік супрацоўнікаў перавысіў 100 чалавек[3]. На 2012 г. заняло звыш 20% рынка пральных парашкоў у Беларусі[4]. Укладаньні перавысілі $30 млн[5]. На 2015 г. магутнасьць вытворчасьці складала 50 тыс. тонаў сухіх і 40 тыс. тонаў вадкіх мыйных сродкаў у год. Выпускаліся мыйныя сродкі для бялізны і посуду, шампуні і бальзамы для валасоў, гелі для душа, вадкае мыла і пена для ванны[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Беларускае тэлеграфнае агенцтва (белар.) — 2012.
- ↑ Ілона Іванова. Родная мова — не папулярная пакуль // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2011. — № 207 (27071). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Беларуская мова ў мэдыйнай прасторы - пакуль што толькі мара // Газэта «Камсамольская праўда ў Беларусі», 27 кастрычніка 2011 г. Праверана 5 лістапада 2015 г.
- ↑ Ягор Марціновіч. Беларуская «Мара» Сяргея Левіна // Наша ніва : газэта. — 25 студзеня 2012. — № 3 (744). — С. 5. — ISSN 1819-1614.
- ↑ У малых гарадах трэба актыўней разьвіваць інавацыйныя вытворчасьці з прыцягненьнем бізнэсу // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 6 красавіка 2012 г. Праверана 5 лістапада 2015 г.
- ↑ Газэта «Асіповіцкі край». Лёгкая прамысловасць Асіповіцкага раёна // Магілёўская абласная бібліятэка, 22 траўня 2015 г. Праверана 5 лістапада 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мая любая Мара. Спатканьне з Марай // Фабрыка «Сонца», 25 траўня 2015 г. Праверана 14 лістапада 2015 г.
- Лебартова (рас.)
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |