Соль (Славаччына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Соль
славац. Soľ
Управа вёскі Соль
Управа вёскі Соль
Дата заснаваньня: 1252
Краіна: Славаччына
Край: Прэшаўскі
Раён: Уранаў над Топляй
Рэгіён: Верхні Зэмплін
Староста: Ёзэф Бэрта[1]
Плошча:
  • 10,29 км²
Вышыня: 140 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 057
Паштовы індэкс: 094 35
NUTS: 529176
Нумарны знак: VT
Геаграфічныя каардынаты: 48°55′35″ пн. ш. 21°35′55″ у. д. / 48.92639° пн. ш. 21.59861° у. д. / 48.92639; 21.59861Каардынаты: 48°55′35″ пн. ш. 21°35′55″ у. д. / 48.92639° пн. ш. 21.59861° у. д. / 48.92639; 21.59861
Соль на мапе Славаччыны
Соль
Соль
Соль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.obecsol.sk

Соль (па-славацку: Soľ) — вёска ў раёне Уранаў над Топляй Прэшаўскага краю Славаччыны. Насельніцтва на 2021 год — 2629 чалавек.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы працякае ручай Сланы потак, які ўпадае ў раку Топлю.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска Соль — адна з найстарэйшых вёсак Усходняй Славаччыны(sk). Дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу ў даліне ракі Топля мясьціна была заселеная людзьмі яшчэ ў каменным веку.

Першая пісьмовая згадка пра Соль датаваная 1252 рокам. У грамаце, выдадзенай эгерскай капітулай, паведамляецца, што зэман(sk) Чыж з Маравянаў пры падзеле маёмасьці свайго брата Філка падараваў Соль зь іншымі маёнткамі свайму брату Штэфану й ягоным нашчадкам, што ўсе пацьвердзілі перад капітулаю ў прысутнасьці сьведак[3]. Назва вёскі паходзіць ад трох салёных крыніцаў блізу вёскі. Гэтай сольлю жыхары карысталіся ў прыгатаваньні ежы да Першай сусьветнай вайны.

Улетку 1831 року ў вёсцы пачалася эпідэмія халеры, пасьля якое выбухнула вялікае сялянскае паўстаньне.

У XIX стагодзьдзі ў Солі існавала вялізная жыдоўская грамада, дзейнічала сынагога і рэлігійная школа.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы дзейнічае базавая школа, дзіцячы садок.

Рыма-каталіцкі касьцёл канца XV стагодзьдзя ў гатычным стылі, перабудаваны ў XVII стагодзьдзі ў барокавым стылі, у 1884 року — у нэагатычным стылі. Пратэстанцкі дом малітвы 1793 року зь вежаю 1864 року.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

XXI стагодзьдзе: 2012 — 2468 жыхароў; 2015 — 2516 жыхароў.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На ўскрайку вёскі знаходзіцца прыпыначны пункт неэлектрыфікаванай чыгункі па маршруце між Прэшавам і Гумэнным (праз Вранаў над Топляй і Страске).

У вёсцы знаходзіцца аўтобусны прыпынак. Вёска ляжыць на асноўнай дарозе між Прэшавам і Ўранавам над Топляй.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1627—1629 роках у эвангельскай пачатковай школе працаваў Якуб Якобэюс(sk), славацкі гуманіст, паэт і празаік.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Zoznam zvolených starostov a primátorov podľa obcí, miest a mestských častí (славацк.) Праверана 12 студзеня 2017 г.
  2. ^ The 2021 Population and Housing CensusБраціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
  3. ^ Marsina, R.: Codex diplomaticus et epistolaris Slovaciae. II., Bratislava 1987, s. 288—289 MOL Budapest, DL 2206

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Соль (Славаччына)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў