Смалявічы (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Смалявічы-СТІ (футбольны клюб)»)
Смалявічы
Поўная назва Футбольны клюб «Смалявічы»
Заснаваны 2009
Горад Смалявічы, Беларусь
Стадыён «Азёрны»
Умяшчальнасьць: 1600
Дырэктар Сяргей Міхайлаў
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2019 Першая ліга, 2 месца (павышэньне)
Афіцыйны сайт

«Смалявічы» — футбольны клюб зь Беларусі. Заснаваны ў 2009 годзе. Базуецца ў Смалявічах, якія знаходзяцца ў Менскай вобласьці. З 2019 году выступае ў першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад назвай «Вігвам» у 2009 годзе пад кіраўніцтвам трэнэра Аляксандра Міхальчанкі каманда ўдзельнічала ў чэмпіянаце Менскай вобласьці[1], паводле вынікаў якога заняла выніковае 10 месца сярод 14 удзельнікаў. У наступным годзе «Вігвам» выступаў у другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе, заняўшы 11 месца сярод 18 камандаў.

У красавіку 2011 году клюб атрымаў пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі й стаў чальцом Беларускай фэдэрацыі футболу[1]. 19 ліпеня галоўным трэнэрам быў прызначаны беларускі спэцыяліст Юры Пунтус[2], які раней трэніраваў моладзевую й нацыянальную зборныя, а таксама такія клюбы найвышэйшай лігі БАТЭ, МТЗ-РІПА й берасьцейскае «Дынама»[3]. У жніўні клюб быў перайменаваны ў «Смалявічы» й пад такой назвай заняў 12 месца з 16 камандаў другой лігі.

У сэзоне 2012 году каманда атрымала новую назву — «Смалявічы-СТІ». Клюб падышоў да новага сэзону ў другой лізе ня ў ролі «сталага аўтсайдэра»[3], а якасьці «ценявога фаварыта»[4] турніру. Сэзон для каманды склаўся ўдала, ужо за за 4 туры да канца першынства, перамогшы ў хатнім матчы «Асіпавічы» (2:0), яна датэрмінова выйшла ў першую лігу. У гэтым жа матчы каманда ўпершыню згуляла на сваім новым стадыёне пад назвай «Азёрны»[5].

У пачатку 2016 году клюб падпісаў дамову пра супрацоўніцтва з БАТЭ, згодна зь якой у «Смалявічах» будуць гуляць маладыя гульцы БАТЭ, якія ня трапілі ў асноўны склад[6].

У сэзоне 2017 году каманда заняла другое месца ў першай лізе і атрымала права на ўдзел у найвышэйшым дывізіёне ў наступным сззоне. Перад пачаткам сэзону 2018 году назва клюбу была зьмененая на «Смалявічы»[7].

Былыя назовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Вігвам» (2009—2011)
  • «Смалявічы»-СТІ (2011—2017)
  • «Смалявічы» (з 2018 году)

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 22 ліпеня 2020 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Яраслаў Макушынскі 1998
4 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Кірыл Радзівонаў (ар. Дынама Мн.) 2000
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Эдуард Жэўнераў (капітан) 1987
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Анатоль Макараў 1996
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікіта Дземчанка (ар. Дынама Мн.) 2002
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Ложкін (ар. Дынама Мн.) 2002
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Шчагрыковіч 1983
12 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Арцём Гамялько 1989
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ільля Рашчэня 1997
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Анатоль Багданаў (ар. Тарпэда-БелАЗ) 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Мікіта Халімончык (ар. Дынама Мн.) 2000
29 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Леанід Ханкевіч 1995
30 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Александровіч 1997
31 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Мікіта Лазоўскі 1999
39 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Русак 1993
49 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Джыгера 1996
77 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Глеб Гурбан (ар. Менск) 2001
99 Сьцяг Расеі Аб Муталіп Алібекаў (ар. Балтыка) 1997
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Віталь Савошка 2000
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Максім Савосьцікаў 1998

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Другая 1 36 26 9 1 113–22 87
2013 Першая 8 30 12 8 10 50–37 44
2014 Першая 10 30 12 4 14 37–41 40
2015 Першая 7 30 13 8 9 47–37 47
2016 Першая 8 26 9 7 10 38–29 34
2017 Першая 2 30 18 4 8 46–22 58
2018 Найвышэйшая 15 30 5 9 16 21–39 24

Кубак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/32 1 0 0 1 1–3
2013—2014 1/16 2 1 0 1 7–3
2014—2015 1/32 1 0 0 1 0–1
2015—2016 1/16 3 1 0 2 7–7
2016—2017 1/16 2 1 0 1 3–3
2017—2018 1/16 2 1 0 1 5–3
2018—2019 1/8 2 1 0 1 3–5
2019—2020 1/16 2 1 0 1 1–2

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Криулин В. Переименуем клуб в «Смолевичи» Goals.by
  2. ^ Інфармацыя аб камандзе на Football.by
  3. ^ а б Солонец Г. Юрий Пунтус: «Смолевичи» будут в высшей лиге Менская праўда.
  4. ^ Маслович А. А мы «Ипсвич»! Goals.by
  5. ^ Масловский А. «Команда не задохнется». Goals.by.
  6. ^ «Смолевичи-СТИ» стали фарм-клубом БАТЭ (рас.)
  7. ^ «Смолевичи СТИ» сменили название. В новом сезоне клуб будет называться «Смолевичи» (рас.)
  8. ^ Бразевич сменил Молоша в «Смолевичах-СТИ» (рас.)
  9. ^ «Смолевичи-СТИ» расторгли контракт с Виталием Рогожкиным. И. о. главного тренера назначен Дмитрий Молош (рас.)
  10. ^ Игорь Воронков, Шкабара, Ковалюк и Степанов перешли в «Смолевичи-СТИ», Молош утвержден главным тренером, Гомелько стал тренером вратарей (рас.)
  11. ^ Экс-наставник дубля БАТЭ возглавил «Смолевичи-СТИ» (рас.)
  12. ^ Александр Бразевич покинул могилевское «Торпедо» и возглавил «Смолевичи-СТИ» (рас.)
  13. ^ Александр Бразевич покинул пост главного тренера «Смолевичей-СТИ» (рас.)
  14. ^ «Смолевичи»-СТИ уволили Дмитрия Новицкого с поста главного тренера (рас.)
  15. ^ «Смолевичи-СТИ» расторг контракт с Рыбаком (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]