Перайсьці да зьместу

Слаўкаў-у-Брна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Слаўкаў у Брна»)
Слаўкаў-у-Брна
чэск. Slavkov u Brna
Населены пункт
Плошча Палацкага
Плошча Палацкага
Сьцяг Герб
Краіна Чэхія
Гістарычны рэгіён Маравія
Край Паўднёвамараўскі
Акруга Вышкаўская
Першыя згадкі 1237
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Michal Boudný[d][1]
Геаграфія
Плошча 14,95 км²
Вышыня НУМ 211 м
Часавы пас
Каардынаты 49°09′15″ пн. ш. 16°52′35″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць  6564 чал. (2016)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 684 01
LAU 2 CZ0646 593583
Нумарны знак B
Сайт slavkov.cz
Слаўкаў-у-Брна на мапе Чэхіі
Слаўкаў-у-Брна
Слаўкаў-у-Брна
Слаўкаў-у-Брна

Слаўкаў-у-Брна (па-чэску: Slavkov u Brna) — места ў Вышкаўскай акрузе Паўднёвамараўскага краю Чэхіі.

Насельніцтва — 6564 чалавекі (2016), плошча — 14,95 км².

У 1805 року ля Слаўкава-ў-Брна адбылася адна з найвялікшых бітваў Напалеонаўскіх войнаўБітва пад Аўстэрліцам.

Першыя пісьмовыя згадкі пра Аўстэрліц датаваныя 1237 рокам, калі Тэўтонскі ордэн збудаваў тут умацаваны кляштар, рэшткі якога засталіся ў скляпеньнях Аўстэрліцкага палацу. Назва Слаўкаў упершыню сустракаецца ў 1361 року. Кароль Вацлаў IV надаў Аўстэрліцу статус места і герб.

Пасьля паразы тэўтонцаў у бітве пад Дуброўнай (1410) места пераходзіла ва ўласнасьць магнатаў, пакуль у 1509 року на больш як чатыры стагодзьдзі не апынулася ва ўладаньні мясцовых шляхцічаў Каўніцаў.

У 1805 року ля Аўстэрліцу адбылася адна з найвялікшых бітваў Напалеонаўскіх войнаў.

Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны этнічныя нямецкія жыхары былі выгнаныя.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Барокавы Слаўкаўскі замак мае 115 пакояў і францускі сад. Тут 2 сьнежня 1805 року было падпісанае замірэньне паміж Аўстрыяй і Францыяй пасьля Аўстэрліцкай бітвы.
  • Рэнэсансная ратуша і сядзіба на цэнтральным рынку. Захаваліся рэшткі старога места.
  • Касьцёл Уваскрасеньня Гасподняга (на цэнтральнай плошчы, 1786—1789).
  • Касьцёл Яна Хрысьціцеля (на могілках) з грабніцай роду Каўніцаў.
  • Капліца сьв. Урбана (1712, перабудаваная ў 1858—1861).
  • Сынагога (1858).

Месты-пабрацімы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Deník (чэс.)Vltava Labe Media, 2014.
  2. Počet obyvatel v obcích České republiky k 1. 1. 2016 (чэс.). Český statistický úřad. Праверана 2 сьнежня 2016 г.
  3. Partnerská města (чэс.). Město Slavkov u Brna. Праверана 2 сьнежня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]