Сласьцёнаўскі сельсавет
Сласьцёнаўскі сельсавет (да 2009 году — Це́мравіцкі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сласьцёны. Насельніцтва на 2010 год — 756 чалавек[1].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
18 сакавіка 2008 году ліквідаваны пасёлак Новы Крамянец[2].
23 сьнежня 2009 году населеныя пункты Васькавічы, Драчкава, Дуброўка, Прыданцы, Хаўмы перададзеныя ў склад Гарбавіцкага сельсавету; сельсавет перайменаваны зь Цемравіцкага ў Сласьцёнаўскі, а адміністрацыйны цэнтар перанесены зь вёскі Цемравічы ў вёску Сласьцёны[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm
- ^ «О внесении изменений в административно-территориальное деление района». Решение Чаусского районного Совета депутатов от 18.03.2008 г. № 9-11(рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16(рас.)