Сламянка
Выгляд
Сламянка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Чыжоўка |
Вусьце | воз. Зацкава |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 24 км |
Плошча басэйну | 178 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,2 ‰ |
Сламя́нка — рака ў Гарадзенскім раёне Беларусі, у басэйне Нёману. Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 178 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰. Пачынаецца з возера Чыжоўка (на паўднёвым захадзе), цячэ сярод лесу праз азёры Вераўскае, Кальніца, Стаў, Антвозера, упадае ў возера Зацкава (на паўднёвым усходзе). У вярхоўі ракі Парэцкі батанічны заказьнік. Уздоўж маляўнічых берагоў азёраў працягваецца ляндшафтавы заказьнік Азёры.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 339
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |