Славалюб Эдуард Пянкала
Славалюб Эдуард Пянкала | |
Дата нараджэньня | 20 красавіка 1871 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 5 лютага 1922 (50 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | пнэўманія |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | вынаходнік, інжынэр |
Навуковая сфэра | хімія |
Сла́валюб Эдуа́рд Пянка́ла (па-харвацку: Slavoljub Eduard Penkala; 20 красавіка 1871, Ліптаўскі Мікулаш, Аўстра-Вугоршчына — 5 лютага 1922, Загрэб, Каралеўства Югаславія) — харвацкі вынаходні і інжэнэр, які меў нідэрляндзкія, польскія і габрэйскія карані.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эдуард Пянкала нарадзіўся 1871 году ў населеным пункце Ліптаўскі Мікулаш у Аўстра-Вугоршчыне. Ягонымі бацькамі былі Францішак Пянкала, які меў польскае паходжаньне, і Марыя Ганель, якая зьяўлялася нідэрляндкай паводле паходжаньня. Навучаўся ў Венскім унівэрсытэце і Дрэздэнскім тэхнічным унівэрсытэце. Апошні скончыў ў 1898 годзе з мэтай атрымаць навуковую ступень па арганічнай хіміі.
Пазьней разам зь сям’ёй пераехаў у Загрэб, які ў той час быў часткай Каралеўства Харватыі і Славоніі ў складзе Аўстра-Вугоршчыны. Каб падкрэсьліць сваю павагу да новай радзімы, ён узяў сабе імя Славалюб, стаўшы натуралізаваным харватам.
Пянкала стаў вядомым дзякуючы распрацоўцы мэханічнага алоўка ў 1906 годзе, пазьней названага аўтаматычным алоўкам. У 1907 годзе вынайшаў першую пёравую асадку[1]. Супрацоўнічаючы з прадпрымальнікам Эдмундам Мостэрам заснаваў кампанію «Penkala-Moster Company» і пабудаваў адну з найбуйнейшых на той час у сьвеце фабрык па вытворчасьці алоўкаў і ручак. Гэтая кампанія існуе да гэтага часу, але ўжо пад назвай «TOZ Penkala».
Ён таксама зьяўляецца канструктарам першага харвацкага самалёту «Penkala 1910 Biplane», які праляцеў над краінай пад кіраваньнем першага пілёту краіны Драгуціна Новака. Пянкала зьяўляецца аўтарам больш за 80 патэнтаў. Сярод самых вядомых ягоных запатэнтаваных вынаходзтваў ставяцца:
- гумавая грэлка
- адна з разнавіднасьцяў мыйнага сродку
- тормаз для вагонаў
- анодавы акумулятар
Ён таксама заснаваў яшчэ адну кампанію пад назвай «Elevator Chemical Manufacturing Company», якая займалася вытворчасьцю хімічных тавараў, як то мыйныя сродкі, сургуч і прэпарат для лячэньня рэўматызму. Пянкала памёр у Загрэбе ва ўзросьце 50 праз запаленьне лёгкіх.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Всі винаходи 20 століття». Цікаві факти!