Слабодка (Браслаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Слабодка
лац. Słabodka
Касьцёл Провіду Божага
Касьцёл Провіду Божага
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Браслаўскі
Сельсавет: Слабодкаўскі
Насельніцтва: 783 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2153
Паштовы індэкс: 211977
СААТА: 2208881266
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°41′11″ пн. ш. 27°10′57″ у. д. / 55.68639° пн. ш. 27.1825° у. д. / 55.68639; 27.1825Каардынаты: 55°41′11″ пн. ш. 27°10′57″ у. д. / 55.68639° пн. ш. 27.1825° у. д. / 55.68639; 27.1825
Слабодка на мапе Беларусі ±
Слабодка
Слабодка
Слабодка
Слабодка
Слабодка
Слабодка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Слабо́дка[1] — вёска ў Беларусі, паміж азёрамі Поцехам, Недравам, Ільмёнкам. Цэнтар сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 783 чалавекі. Знаходзіцца за 9 км на паўночны ўсход ад места Браслаў, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Друя; на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Друя.

Слабодка — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны).

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Слабада, Слабодка Заверская, Быхаўка, Юзафова.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Слабодку ў складзе Друйскага двара датуецца 1618 годам. У інвэнтары Браслаўскага староства за 1649 год значыцца мястэчка Слабада. Ад часу свайго заснаваньня яна ўваходзіла ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

У XVIII ст. Слабодка належала да маёнтку Завер’я, і пераважна знаходзілася ў валоданьні Мірскіх. У канцы XVIII ст. упамінаецца прыкагалак (у 1783 годзе — 6 жыдоўскіх дамоў).

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Слабодка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Браслаўскім павеце Віленскай губэрні. У 1806 году С. Мірскі фундаваў будаваньне невялікага мураванага касьцёла.

Плян мястэчка, 1938 г.

18 сьнежня 1842 году Слабодка як цэнтар воласьці ўвайшла ў склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні, у гэты час тут было 30 двароў, працавалі валасная ўправа і пазыковая каса. У 1865 году расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў мястэчку народную вучэльню. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Слабодцы было 124 двары. У 1903 годзе ў мястэчку і ваколіцах працаваў фальклярыст В. Камінскі, які запісаў тут больш за 30 беларускіх народных песень[2].

У Першую сусьветную вайну каля Слабодкі праклалі вузкакалейку, якая ў 1920—1960-я гады дзейнічала як пасажырская лінія. У лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Слабодка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Улетку 1919 году мястэчка стала адным з цэнтраў антыбальшавіцкага паўстаньня. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Слабодка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год у мястэчку было 146 двароў працавалі чыгуначная станцыя, школа, пошта, аптэка, карчма, крамы.

У 1939 годзе Слабодка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Браслаўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1999 год у Слабодцы было 396 двароў, на 2001 год — 387. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1850 год — каля 300 чал.; 1889 год — 303 чал.[4]; 1897 год — 643 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1931 год — 848 чал.; 1999 год — 1133 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 860 чал.[5]; 2010 год — 783 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Слабодцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, клюб, пошта.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Ленінская вуліца Вялікая вуліца

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Слабодцы разьмяшчаюцца лябараторыя азёразнаўства БДУ, турыстычная база Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», летнія базы адпачынку.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля вёскі знаходзяцца 2 гарадзішчы жалезнага веку.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зінаіда Дудзюк (нар. 1950) — беларуская пісьменьніца

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ Шыдлоўскі К. Слабодка // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 327.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Krzywicki J. Słobódka (73) // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 805.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 485.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]